Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Гэта вельмi зручна так думаць, адказаў я, калi лiчыш, што робiш так, як яму вызначана толькi таму, што ён прылада й забаўка ў руцэ Навышняга. Але ўжо твой продак Адам быў пакараны высылкай i мусiў iсьцi працаваць толькi за тое, што зьеў яблык, хоць яму й было прадвызначана зьесьцi яго, бо iнакш навошта Бог павесiў той яблык перад ягоным носам i стварыў зьмяю й жанчыну Еву? Гэта такая гульня, якую Бог вядзе з людзьмi, каб яны вырашалi, што ёсьць дабро й зло, i прытым не маглi зрабiць гэтага йнакш, як прадпiсана, так што ты, хоць i нарадзiўся на здраду, робiшся здраднiкам па сваёй волi й таму ня можаш рабiць iнакш, як толькi пайсьцi да дрэва, што там вышэй за маiм домам, i павесiцца на iм.

А я ёсьць дух ад духа Бога; я чыню абсалютна й без пачцiвасьцi, таму й ня маю патрэбы ў нiкiм, хто пралiваў бы сваю кроў за грахi, якiя я ўчынiць ня дам сабе рады. А цяпер дай мне срэбранiк, якi ты мне вiнен.

I тады спалохаўся Юда Iскарыёт i таропка даў мне срэбраны дынар, якi я патрабаваў, i пабег. Але праз хвiлю, калi ўжо пайшло на шостую гадзiну, ён вярнуўся й сказаў, што астатнiя дваццаць дзевяць ён занёс у храм i кiнуў сьвятарам; але тыя не захацелi iх браць, бо гэта былi грошы за кроў. Пасьля гэтага ён павярнуўся й пайшоў да дрэва, якое расьце там вышэй за маiм домам, i ўзяў вяроўку, якою водзяць аслоў, i павесiўся.

А я ўбачыў, як пацямнела неба, i з гор пацягнула халодным ветрам. I прыбеглi людзi, яны крычалi, што вялiкая заслона ў храме разадралася напалам, быццам расьсеклася вялiкай рукою, i ўвесь горад у страху перад Божай карай.

А я ведаў, што рэбэ Ёшуа памёр, i я схiлiў сваю галаву й плакаў па iм.

РАЗЬДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ

У якiм ставiцца богазьневажальнае пытаньне, цi сапраўды чалавек ёсьць богападобны, альбо ж Бог больш чалавекападобны, i вядзецца гаворка пра супярэчнасьцi, якiя пагражаюць парадку

Я ведаю, што ведаю.

Я пазнаю голас Бога. Ён у гуле вады, у бушаваньнi полымя, у завываньнi буры, i ён магутнейшы за гэта; але нават i ў шалясьценьнi цярноўнiку ён ёсьць, подых, ледзь улоўны. Ён можа гнаць вас да краю сусьвету, прычым на ўжо даўно патухлых зорках i на такiх, што толькi зараджаюцца, i ён можа быць у табе як чарвяк, што сьвiдруе цябе, i як лёгкае брунжаньне ў вуху.

I ўзвысiўся голас Бога й сказаў: Я адвёў руку Сваю ад цябе, Агасфэр, i скiнуў цябе з вышыняў у шосты дзень а трэцяй гадзiне, i гэта зарабiў Я, бо Мой парадак табе ня быў парадкам i Мой закон у тваiх вачах - зьдзек; дык вось, як што ты асуджаны блукаць па глыбiнях, замест таго каб кволiцца й цешыцца на нябёсах i славiць Маю цудоўнасьць, ты ўсё яшчэ iмкнешся перавярнуць верх пад спод, нiз паставiць угары, i сумняваешся ў маiм тварэньнi.

А я абяртаю аблiчча сваё ўгору ў пазахмар'е, адкуль прыйшоў голас, i кажу: Я найперш сумняваюся ў чалавеку, пра якога сказана, што яго стварыў Ты паводле твайго вобразу, паводле вобразу Божага, i сумняваюся ў Сыне чалавечым, пра якога кажуць, што ён пасланы Табою за грахi iншых, i на чые грудзi я клаў сваю галаву падчас апошняй вячэры.

I зноў узвысiўся голас i сказаў: Сьвет поўнiцца цудамi з ранiцы да вечара. Адна адзiная малекула ўжо мае такую складаную канструкцыю i адначасова так генiяльна простая ў сваёй канцэпцыi, што яе мог толькi нехта прыдумаць, i менавiта Я. I ты ўсё яшчэ сумняваешся?

Тады схiлiўся я перад Богам i сказаў: Далёкi я быў ад таго, каб сумнявацца ў Тваiх цудах, о Госпадзе, i ў Тваiх малекулах; я сумняваюся ў Тваёй справядлiвасьцi i ў богападабенстве чалавека, якога Ты стварыў.

I вось рассунулiся хмары над хмарамi i ў пазахмар'i, i прабiўся промень сьвятла, ён сьвяцiўся як сьвятло тысячы сонцаў i ўсё ж не сьляпiў, i ў промнi вачам адкрылася лесьвiца, яна стаяла сама, нiхто яе ня трымаў, i была такая высокая, што верхнi канец яе зьнiкаў у бясконцасьцi вышынi; а па гэтай лесьвiцы падымалiся ўгору й апускалiся ўнiз анёлы, добрыя анёлы, вядома, не такiя, як Люцыпар альбо я, так што выглядала ўсё, быццам па той лесьвiцы ўгору-ўнiз караскалiся процьмы мурашак з ружовымi галоўкамi й празрыстымi мiгатлiвымi крылцамi. I былi там яшчэ такiя, якiя несьлi вялiкi трон па лесьвiцы ўнiз i вельмi высiльвалiся, бо трон быў цяжкi i ўпрыгожаны рознымi каштоўнымi камянямi, якiя пералiвалiся ўсiмi колерамi вясны, блакiтныя й зялёныя й чырвоныя й залатыя, а парэнчы той лесьвiцы былi разьбёныя й на канцах сваiх мелi галовы двух хэрувiмаў, а чатырма ножкамi былi iльвiныя лапы, а завяршэньне задняй парэнчы было ўтворана зь дзьвюх блiшчастых зьмеяў, целы якiх былi скручаныя ў вузел, тым часам як галовы змагалiся адна з адной. А на троне ня было нiкога, так што здавалася, быццам ўсё гэта давалася руплiвым анёлам проста, так сабе нешта зь лёгкай мэблi.

I як што нарэшце той трон старабанiлi ўнiз, яны прынесьлi яго да мяне й паставiлi перад мною, i ў дадатак услончык-падножжа, прымацаванае да трона залатымi загiнамi-фальцамi, i пасьля гэтага яны адляцелi, лапочучы крылцамi й кашулькамi. Але голас Божы ўзвысiўся зноў i сказаў: Як што ты сумняваешся ў богападабенстве чалавека, дык я хачу паказаць табе Сябе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дети мои
Дети мои

"Дети мои" – новый роман Гузель Яхиной, самой яркой дебютантки в истории российской литературы новейшего времени, лауреата премий "Большая книга" и "Ясная Поляна" за бестселлер "Зулейха открывает глаза".Поволжье, 1920–1930-е годы. Якоб Бах – российский немец, учитель в колонии Гнаденталь. Он давно отвернулся от мира, растит единственную дочь Анче на уединенном хуторе и пишет волшебные сказки, которые чудесным и трагическим образом воплощаются в реальность."В первом романе, стремительно прославившемся и через год после дебюта жившем уже в тридцати переводах и на верху мировых литературных премий, Гузель Яхина швырнула нас в Сибирь и при этом показала татарщину в себе, и в России, и, можно сказать, во всех нас. А теперь она погружает читателя в холодную волжскую воду, в волглый мох и торф, в зыбь и слизь, в Этель−Булгу−Су, и ее «мысль народная», как Волга, глубока, и она прощупывает неметчину в себе, и в России, и, можно сказать, во всех нас. В сюжете вообще-то на первом плане любовь, смерть, и история, и политика, и война, и творчество…" Елена Костюкович

Гузель Шамилевна Яхина

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее
Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы