Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега полностью

— Магчыма, суддзя ўсё-ткі вырашыць, што ты яму прымроіўся, — ціха прамовіла Багінская. — Але рызыкаваць усім дзеля таго, каб выратаваць ворага… Юдыцкі б цябе ў турме згнаіў. Калі ж да майго брата дойдзе, ён палічыць, што ты яму здрадзіў.

— Я не мог іначай.

Паланэя памаўчала.

— Ведаеш, за што мяне ў кляштар саслалі?

— Не…

— За двубой.

Вырвіч пастараўся не выдаць здзіўлення.

— Двубой, па ўсіх правілах. А што? У Вільні дамы б’юцца, у Кракаве, у Парыжы, у Санкт-Пецярбурзе. Жонка спадчынніка расейскага трону Кацярына па некалькі разоў на год бывае секунданткай у сваіх прыдворных дам. Я выклікала Агнешку Чартарыйскую, сястру свайго жаніха. Адбіла ў мяне першую фігуру ў кадрылі. Кавалера звяла і пасмейваецца яшчэ, лахудра. Кавалер той мне і на прыкуску не варты, але гонар пацярпеў! А галоўнае… Галоўная прычына — яна лічыць, што Багінскія не могуць быць каралеўскай сям’ёй! Мы — толькі прыдворнымі ў Чартарыйскіх, разумееш, можам быць! А брат мой — «мокрая курыца»!

Багінская ўсхадзілася не на жарт. Цікава, астатнія сёстры пана Міхала такія ж амазонкі?

— А на чым вы біліся? — асцярожна папытаўся Пранціш, які чуў, што ў якасці зброі баявітыя дамы часам ужываюць зубы і кіпці.

— А на шпагах! — спакойна адказала Паланэйка. — Я гэтую чапялу адразу ў правую руку параніла, дык яна давай раўсці, як дзіцятка, у якога цацку адабралі. Карацей, шуму… Жаніх у абражаную позу становіцца. Цётухны палацавыя сыкаюць пра заняпад нораваў. І брат сказаў, што з яго хопіць, што шалёныя сястрычкі больш не ўцягнуць яго ні ў якія авантуры, адмовіўся зносіцца з панам Сапегам, сказаў, што ніякай рамфеі не існуе, адны выдумкі… І адправіў да цёткі Альжбэты грахі замольваць.

Багінская ўздыхнула.

— Добра, удалося ўсё зрабіць, як планавалі. Старэйшыя сёстры пастараліся таксама, як маглі, брата настроілі.

Вырвіч, вядома, змаўчаў, што без яго, Пранціша, нічога б у жаночай паловы Багінскіх не атрымалася б.

Калі пераляканыя бернардзінкі, што папрачыналіся ад шуму на вуліцы, памаліўшыся святому Бернару, заснулі, Паланэя праводзіла Пранціша ў скарбніцу.

А на развітанне сказала дзіўным ціхім голасам:

— Слухай… Не хадзі з гэтымі мяшчукамі ў сутарэнне. Не трэба табе.

І нават не адразу адхілілася, калі шарачок Вырвіч пацалаваў яе ў шчочку.

А ў скарбніцы Лёднік і Саламея не спалі. Саламея дарэмна спрабавала супакоіць былога алхіміка і ледзь утрымлівала ад таго, каб выскачыць праз вакно альбо палезці ў сутарэнні ў пошуках зніклага шкаляра. Пранцысю нават падалося, што зараз ён атрымае розгамі па тым самым месцы, для якога яны прадназначаныя. На шчасце, розгаў пад рукой не было, а Лёднік займеў такую палёгку, што ягоны былы гаспадар вярнуўся, жывы і здаровы, што гнеў ягоны прайшоўся толькі па вершалінах, як лёгкі вецер.

Затое пры Пранцішы быў ягоны Гіпацэнтаўр! Бутрым, вядома, пабуркатаў пра неразумнага хлапчыску, але Вырвіч так свяціўся гонарам, што доктар не стаў нават спрабаваць ягоны імпэт прыгасіць. Сам зведаў вострае шчасце, калі здабываў невядомыя рэчывы, дыхаючы смяротнымі выпарэннямі.

Затое расповед Вырвіча пра сустрэчу з Юдыцкім доктара ўстрывожыў па-сапраўднаму… Але лаяцца, што Пранціш не павінен быў папярэджваць ворагаў аб небяспецы, Бутрыму і ў галаву не прыйшло. Непакоіла і тое, што пра рамфею даведаліся езуіты — хаця гэта якраз было не дзіўна, з іх усемагутнай шпегаўскай павутой і апантаным збіраннем усіх стражытных таямніцаў.

Пранціш ляжаў побач са сваёй радавой шабляй і думаў пра Паланэйку. Адважную, як антычная багіня. Яна ж таксама не палічыла дарэмным ягоны ўчынак з Валадковічам і паабяцала захаваць у таямніцы. Больш за тое — шкаляру падалося, што ягоны паход да Юдыцкага выклікаў у яе павагу больш, чым выкраданне Гіпацэнтаўра. Пацалаваць дазволіла… Але ж пры гэтым і не згадвала, што дзесьці ля дзвярэй манастыра, у цёмным калідоры палахлівая Ганулька, а яна ж, падобна, не простая дзеўка, усё чакае вяртання пана Вырвіча, каб упусціць яго ў кляштар.

І Вырвіч, на жаль, ужо не мог не разумець, што калі яны з чароўнай адважнай Паланэйкай сустрэнуцца пасля, на людзях, яна, хутчэй за ўсё, яго проста не пазнае, або за найвялікшую літасць холадна і ледзь заўважна кіўне галавой з мудрагелістай прычоскай… І нябачны меч зноў пратне сэрца загоннага шляхцюка з блакітнымі вачыма.

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ

МІНАТАЎРЫ ПОЛАЦКІХ СУТАРЭННЯЎ

Па дарозе з Менску на Полацак не так шмат заставалася праваслаўных храмаў… А трэба было яшчэ знайсці той, дзе святар правядзе таемны абрад вянчання ўначы, і ніхто з навакольных вёсак не адсочыць.

Але пан Лёднік, уладальнік свежага патэнту на шляхецтва, падпісанага каралём Аўгустам Сасам і прададзенага за тысячу дукатаў ягоным канфідэнтам графам Брулем немаведама каму, упёрся, каб перад небяспечным падарожжам у чарговыя сутарэнні абавязкова асвяціць адносіны з пекнай сяброўкай дзяцінства.

А калі доктар упарціўся, яго можна было забіць, але не адгаварыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей

Анна – единственный ребенок в аристократическом семействе, репутацию которого она загубила благодаря дурной привычке – мелким кражам. Когда ее тайное увлечение было раскрыто, воровку сослали в монастырь на перевоспитание, но девица сбежала в поисках лучшей жизни. Революция семнадцатого года развязала руки мошенникам, среди которых оказалась и Анна, получив прозвище Цыпа. Она пробует себя в разных «жанрах» – шулерстве, пологе и даже проституции, но не совсем удачно, и судьба сводит бедовую аферистку с успешным главой петроградской банды – Козырем. Казалось бы, их ждет счастливое сотрудничество и любовь, но вместе с появлением мошенницы в жизнь мужчины входит череда несчастий… так начался непростой путь авантюрной воровки, которая прославилась тем, что являлась одной из самых неудачливых преступницы первой половины двадцатых годов.

Виктория Руссо

Приключения / Исторические приключения
Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Три судьбы
Три судьбы

Хаджи-Мурат Мугуев родился в 1893 году в Тбилиси, в семье военного. Окончил кавалерийское училище. Участвовал в первой мировой, в гражданской и в Великой Отечественной войнах. В прошлом казачий офицер, он во время революции вступил в Красную гвардию. Работал в политотделе 11-й армии, защищавшей Астрахань и Кавказ в 1919—1920 годах, выполнял специальные задания командования в тылу врага. Об этом автор рассказывает в книге воспоминаний «Весенний поток».Литературным трудом занимается с 1926 года. Автор книг «Врата Багдада», «Линия фронта», «К берегам Тигра», «Степной ветер», «Буйный Терек» и других.В настоящую книгу входят четыре остросюжетные повести. Три из них — «К берегам Тигра», «Пустыня», «Измена» — уже известны читателю.Действие новой повести «Три судьбы» происходит в годы гражданской войны на юге нашей страны. Главный герой ее — молодой казак стремится найти свое место в жизни, в революционной борьбе.

Олег Юрьевич Рой , Хаджи-Мурат Магометович Мугуев , Нора Робертс , Лариса Королева , Снигерь Екатерина

Детективы / Приключения / Исторические приключения / Прочие приключения / Романы про измену