Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата полностью

Саламея ўскочыла, ламаючы рукі:

— Мы тут сядзім, а яго, магчыма, катуюць! Забіваюць! Калечаць!

Палачанка была здатная і на штурм палаца пайсці. Давыд скасавурыўся

і нават трохі адсунуўся ад ваяўнічай кабеты. Пранціш пастараўся супакоіць пераляканую саламяную ўдаву:

— Нічога з ім не зробяць. Бутрым — курка, якая нясе залатыя яйкі. Дэ Вард сам жа адразу сказаў, што добрых рабоў належыць берагчы. Яны ж ведаюць — Бутрым нізавошта не нашкодзіць пацыенту, нават дзеля ворага са скуры вылузаецца, абы вылечыць... I дурман ім трэба, каб нехта варыў, ён жа не захоўваецца доўга, не назапасіш. I ідэі Бутрымавы, колькі красці будуць — у яго новыя з’явяцца. I пра нейкі паламаны механізм згадвалі... Ён ім дужа, дужа патрэбны! Настолькі, што, думаю, яны самі пастараліся загнаць яго ў такую пастку, каб згадзіўся ім слугаваць.

Пранціш у адчаі стукнуў кулаком па цяжкой шафе, так што слоікі ў ёй спалохана зазвінелі.

— Вы думаеце, яны адразу планавалі менавіта такі сыход? — трывожна папытаўся Жылібер. Вырвіч змрочна хітнуў галавою.

— Вельмі верагодна. Наўрад паны спадзяваліся, ведаючы Лёднікавы погляды, яго захапленне вашымі Русо-Вальтэрамі, што ён рынецца на абарону ўлады арыстакратыі з малатком наперавес. Пралічылі, што чужынец, бязродны, ніхто не заступіцца, з самымі ўплывовымі землякамі ў Францыі пасварыўся... За сям’ю будзе баяцца... А тут яшчэ і я ім патрапіўся.

— Божа ж мой... — схапіўся за галаву Жылібер. — А ці не было данясенне Агюста часткай іхняга плана? Каб у дом вас заманіць...

Абодва прыгнечана замаўчалі. Канешне, пэўнасці не мелася — але раптам развялі драгуна ды батаніка, як шчаўлікаў? Затое хапіла ім розуму не пайсці ў абдоймы прагрэсістаў, а Чорны Доктар...

— I вось жа здаецца, сталы чалавек ваш Лёднік — а злавіць яго проста, як бяскрылага матылька... — з прыкрасцю прамовіў Жылібер.

— Не першы раз, — паныла засведчыў Пранціш. — Да апошняга будзе сябе падманваць, потым як раскаецца — і ўсё... Валі, меч, маю галаву. Ніякіх пагадненняў.

За вокнамі дома з зялёнымі аканіцамі сеяўся дробны дождж праз жоўтыя далані каштанаў, занадта нішчымная міласціна, каб паспрабаваць яе ўхапіць. Саламея бліснула сінімі вачыма:

— Я не буду чакаць! Пайду ў суд! Бутрым жа ліёнскага пракурора ад смерці выратаваў...

— Які суд, Саламея? — сумна спыніў яе Вырвіч. — Той пракурор з прагрэсістамі шампанскае піў, калі яны змушалі Лёдніка мяне калечыць. Закон на іх баку. Ні пра якія ператрусы ў палацы й не рэкнеш. Палезем — прыстрэляць, як злодзеяў. А самае горшае — калі зразумеюць, што шукаем Бутрыма, перахаваюць яго так, што ніколі не знойдзем. Не спыняцца ні перад чым. Помніце, я распавядаў пра жанглёра з адрэзанымі рукамі?

Пані Саламея, уявіўшы, відаць, скалечанага мужа, захлынулася ад жаху і выбегла з пакоя, сутаргава рыдаючы. Пранціш з няёмкасцю пачухаў патыліцу... Але пані тут жа вярнулася ўпэўненай хуткай хадой.

— Я пайду туды! Дэ Вард абавязкова мяне прыме. Прыдумаю штось... Папрашу, напрыклад, каб мяне да Бутрыма на Яву адправіў...

— Ён і адправіць! — злосна запярэчыў Пранціш. — Будзеш сядзець з мужам цераз сценку, ён на ланцугу, ты на ланцугу. Дзяцей сіротамі пакінеш!

За акном заскуголіў вецер, зашаргатала лістота, нібыта хтосьці падкрадаўся да дома, у якім ужо чатыры месяцы не было гаспадара. Жылібер задумліва прамовіў:

— Даведацца б, ці праўда Барталам’ю ў доме барона, і дзе яго трымаюць. Але абы да каго таемнага генія не прывядуць. Тут трэба асабліва важны кліент з асабліва складанай хваробай, каб яны баяліся памыліцца. А месье Лёднік — выдатны дыягност, qui bene dignoscit — bene curat.

Вырвіч нахмурыўся, успамінаючы расповеды апытаных пацыентаў:

— Адзін маркіз расказваў, што пасля некалькіх няўдалых візітаў — ніяк не маглі падабраць лячэнне, Бяскоўскі змусіў яго на пару хвілін надзець «сляпую» маску — маўляў, хай засяродзіцца на адчуваннях, дзе яму баліць. Тады ў пакой яшчэ нехта ўвайшоў, маркіза хуценька і даволі груба — ён нават трохі абураўся такой непавагай, — абмацалі. Потым доктар з некім раіўся, а калі з маркіза знялі маску, пра ягоныя болі доктар усё і распавёў, як гадалка. Цалкам магчыма, што да кліента, пакуль той не бачыў, і падводзілі Лёдніка.

Жылібер пацёр упартае падбароддзе.

— Верагодна. Але дзе ўзяць маркіза ці якуюсь каралеўскую пасію, якія згодзяцца нам дапамагчы? Можа, вы, пан Вырвіч, пагаворыце з якім земля­ком, з кола Радзівіла ці Багінскага?

Пранціш пачаў ліхаманкава перабіраць у галаве радавітых знаёмцаў — гэты занадта невысокага палёту для прагрэсістаў, той дзеля здрадніка-доктара і пальцам не варухне... Доктар жа лічыўся ў колах канфедэратаў наёмнікам Тызенгаўза, і, адпаведна, Панятоўскага, якога французскія ўлады з падачы эмігрантаў абвесцілі дыктатарам.

Раптам пачуўся з вітальні спалоханы голас Хвэлькі, і нечыя хуткія абцасікі застукалі па наваскаванай падлозе, як быццам падалі ігральныя косткі, паказваючы «венеру», і глыбокі, усхваляваны жаночы голас вымавіў:

— Магчыма, я вам дапамагу, вашымосці?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дом учителя
Дом учителя

Мирно и спокойно текла жизнь сестер Синельниковых, гостеприимных и приветливых хозяек районного Дома учителя, расположенного на окраине небольшого городка где-то на границе Московской и Смоленской областей. Но вот грянула война, подошла осень 1941 года. Враг рвется к столице нашей Родины — Москве, и городок становится местом ожесточенных осенне-зимних боев 1941–1942 годов.Герои книги — солдаты и командиры Красной Армии, учителя и школьники, партизаны — люди разных возрастов и профессий, сплотившиеся в едином патриотическом порыве. Большое место в романе занимает тема братства трудящихся разных стран в борьбе за будущее человечества.

Наталья Владимировна Нестерова , Георгий Сергеевич Берёзко , Георгий Сергеевич Березко , Наталья Нестерова

Проза / Проза о войне / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Военная проза / Легкая проза
Единственный
Единственный

— Да что происходит? — бросила я, оглядываясь. — Кто они такие и зачем сюда пришли?— Тише ты, — шикнула на меня нянюшка, продолжая торопливо подталкивать. — Поймают. Будешь молить о смерти.Я нервно хихикнула. А вот выражение лица Ясмины выглядело на удивление хладнокровным, что невольно настораживало. Словно она была заранее готова к тому, что подобное может произойти.— Отец кому-то задолжал? Проиграл в казино? Война началась? Его сняли с должности? Поймали на взятке? — принялась перечислять самые безумные идеи, что только лезли в голову. — Кто эти люди и что они здесь делают? — повторила упрямо.— Это люди Валида аль-Алаби, — скривилась Ясмина, помолчала немного, а после выдала почти что контрольным мне в голову: — Свататься пришли.************По мотивам "Слово чести / Seref Sozu"В тексте есть:вынужденный брак, властный герой, свекромонстр

Эвелина Николаевна Пиженко , Мариэтта Сергеевна Шагинян , Александра Салиева , Любовь Михайловна Пушкарева , Кент Литл

Короткие любовные романы / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная русская и зарубежная проза / Фантастика
Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза