Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

— Гэй, ты... Доктар... Чуеш?

Маўчанне...

— Зараз вяроўку спусцім, чапляйся!

Здаецца, штось унізе ціха-ціха плесканула? Ці падалося?

Апушчаная ўніз вяроўка з раменнай пятлёй на канцы бяссіла павісла. Калі Пранціш гатовы быў даць нырца, сапраўды пачуўся ціхі плёскат. Вяроўка слаба зварухнулася, яшчэ, яшчэ... Кат кіўнуў фальшывым гіцалям:

— Ну, цягніце!...

А тыя ўжо і без загаду спрабавалі вырваць з бездані жыццё.

Доктар бяссіла ляжаў у лужыне на камянях тварам уніз, як злоўлены вадзянік, і яго дробна трэсла. Валасы — зблытанымі чорнымі водарасцямі, шчокі запалі...

— У яго пераахалоджанне, вашамосці! — адрывіста прамовіў Вырвіч, спрабуючы павярнуць Бутрыма на бок ды спаіць умацавальную настойку жывакораня. Зубы доктара не расціскаліся, адбіваючы джыгу. — І выснажэнне. Яго трэба сагрэць... Накарміць... Даць выспацца.

— Можа, яшчэ марцыпанаў мярзотніку паднесці? — раўнуў дзясяцкі.

Гэх, зараз бы ўсіх пасячы, Бутрыма на плячо — і лататы... Аляксандр вунь тое самае мысліць, па баках гнеўна зыркае... Каб толькі шаблі пры сабе, ды пан Ігнарус з намёкам не ўзважваў у руцэ зараджаны пісталет. Ды каб Бутрым мог хоць як перасоўвацца... Між тым кат задумліва тыцнуў у вязня нагой.

— Праўду кажа мой памочнік, шанове... Толку з доктара зараз ніякага. Самлее ды выпруціцца, калі не палячыць.

Дзясяцкі расчаравана хэкнуў. Са знаўцам межаў чалавечае трываласці спрачацца не наважыўся.

— Ну, добра хоць, жывы... Даложым ягамосці князю — злачынца раніцай справу зробіць.

У цемры нехта завыў — амаль па-ваўчынаму. Можа, той цыган?

Дыханне доктара Лёдніка, частае і слабае, нагадвала павуцінку, што трымціць на ветры і, здаецца, вось-вось абарвецца.

Пан Ігнарус, не выпускаючы з правай рукі пісталет, прысеў на кукішкі і левай рукой спрактыкавана памацаў вязню шыю, пацягнуў за валасы, каб зазірнуць у збялелы твар з заплюшчанымі, запалымі ад выснажэння вачыма. Нос Лёдніка яшчэ больш, чым звычайна, нагадваў пра ўлюбёных птахаў змрочнага скандынаўскага бога Одына — той цягаў крумкачоў на абодвух плячах. Дзюбаты Хугін увасабляў думку, такі ж дзюбаты Мугін — памяць...

Дзюбаносы доктар Лёднік на гэты момант увасабляў сваё ўменне ўвязвацца ў непрыемнасці.

Кат выпрастаўся, выціраючы мокрыя пальцы аб каптан.

— Да вечара гамон быў бы, — з такім задавальненнем пра добры ўмалот гавораць. — Трэба ж, такі fatalitas — пашанцавала вашаму доктару, панове. Нясіце тапельца ў маю майстэрню, там ложак ёсць. Я не такіх з іншасвету вяртаў.

Пан Ігнарус высока падняў ліхтар, і пякельныя цені сутарэнняў зруйнаванага ліцвінскага замка пачціва расступіліся і схіліліся перад сваім уладаром.

— Я, панове, Харон па-ашмянску, — кат у мігатлівым прыцемку, з чалавекам, што бяссіла тросся на каменнай падлозе пад яго нагамі, і праўда здаваўся пракаветным божышчам смерці. — Я з усім майстэрствам сваім даводжу чалавека да другога берага быцця, але магу вярнуць яго назад, нават калі ягоныя вочы ўжо назіраюць пагойдванне райскіх пальмаў альбо алейныя бурбалкі на пякельнай пательні. Я буду даводзіць вязня — і вяртаць назад столькі, колькі спатрэбіцца маім гаспадарам. Пакуль сэрца ягонае не зробіцца мяккім, як воск. Вярну і доктара Лёдніка. Толькі з майго чоўна яму не сысці, панове.

Алесь і Пранціш неслі Бутрыма на плашчы, за імі заставалася дарожка з кропель, быццам пазначаўся непазбежны зваротны шлях.

А зверху ўсё яшчэ раўло, дыхала перагарам і дурной зухаватасцю мястэчка, святкуючы зламанне лёсу двух дзяцей:

— За здароўе жаніха і нявесты! Віват!


РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

Спадчына біблейскага цара, пустэльнік і цялок


У страшным блюзнерскім трактаце «Picatrix» гаворыцца, што для таго, каб усе сустрэчныя любілі цябе і выконвалі, што просіш, трэба насіць з сабою вочы чалавека, загорнутыя ў скуру змяі.

Па праўдзе, дык неяк не хочацца любіць чалавека, які носіць з сабой такую «рэліквію». Хутчэй — абысці тыпуса за літоўскую вярсту.

Пан Міхал Брастоўскі вырашыў проста: да лесуна любоў, слухаюцца тых, каго баяцца. Яснавяльможны, захутаўшыся ў аксамітны плашч з тонкай срэбнай вышыўкай, змрочна сядзеў у куце і пазіраў на падабенства накрытага радном ложа пасярод пакоя.

Пад радном угадваліся нерухомыя абрысы цела.

— Давай, мярзотнік, пачынай!

Да накрытага цела двое ахоўнікаў падштурхнулі высокую худую постаць.

Чалавек у простым чорным камзоле нервова адкінуў рукой цёмныя пасмы — здавалася, што ён не вельмі ўпэўнена трымаецца на нагах.

— Відовішча будзе не вельмі... эстэтычнае, ваша княская мосць. Можа, вам лепей не прысутнічаць?

Глыбокі нізкі голас гучаў цвёрда, але хрыплавата.

— Пра мае пачуцці заперажываў, гнюс? — князь цадзіў словы скрозь зубы, прыгожы нервовы твар крывіўся ад нянавісці. — Я не такія маніпуляцыі і з мёртвымі, і з жывымі бачыў, а часам і сам учыняў. Калі цябе, доктар, будуць на кавалачкі рэзаць, ні імгнення не прапушчу.

Чалавек у чорным не праявіў боязі:

— І зноў паўтару, вашамосць: я не забіваў вашу дачку... І не падзяляў з ёй ложа! Дзецьмі сваймі клянуся!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука