Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

— Абрынуць сцены? — зачапіўся за словы князя дзёрзкі Лёднік. — Маем справу з пракаветнай зброяй, якая можа абрыньваць сцены? Зруйнаваць лабараторыю? Прывезеная з Палясціны... Няўжо...

Князь пакрывіў ганарысты рот.

— Я, здаецца, не памыліўся, захаваўшы табе жыццё. Кемны.

— Няўжо шафар? Трубы Іерыхонскія... — уражана выдыхнуў і Давыд Ляйбовіч. — Не можа быць!

— А чаму не? — хмыкнуў Лёднік. — Чаго толькі не прыпёрлі тыя тампліеры з краёў пустэльных. Каб маглі, неба палясцінскае на дзіды б навязалі ды ў Еўропу прыцягнулі. Шафар — звычайны прадмет культа ў габрэяў. Ну, знайшоў нейкі рыцар старую трубу з рога, яму сказалі, менавіта тая, ад якой разваліліся сцены Іерыхона.

Князю Міхалу быў абыякавы скепсіс доктара.

— Тая, не тая. Мае вучоныя за мантыі адзін аднаго цягалі, высвятляючы. Што яны там кажуць, пан Машанскі?

Канфідэнт прыгладзіў рэдкія светлыя вусы.

— Пан Даміян Гужэлка лічыць, што гэта рог Ісуса Навіна, брат Вацлаў — баявы рог святога Георгія, які камандаваў целаахоўнікамі імператара Дыяклеціяна. А айцец Петрас — што гэта быў адзін і той жа прадмет, бо засведчана, што Святы Георгій зруйнаваў у імгненне ўсе стоды ў паганскім храме Апалона, як Ісус Навін — сцены Іерыхона.

— Надта розныя версіі, вашамосць, — прамовіў Лёднік, ажывіўшыся ад «навуковага прэцэдэнту». — Габрэйскі шафар і баявая труба рымскага воіна. Яны ж з розных матэрыялаў, інакшага выгляду!

Брастоўскі нецярпліва тузануў плячом.

— Галоўнае, каб спадчына святога Тарэла апынулася ў руках караля, як пацверджанне, што наш уладар — роду самага старажытнага, і абраны Госпадам быць выратаваўцам свайго народа.

Пранціш хмыкнуў сам сабе, уявіўшы спешчаную гладкую фізіяномію Цялка ў ролі біблейскага вайскаводцы. Але і Пане Каханку з амбіцыямі праблем не мае.

— Радзівіл, як яму даклалі пра знаходку, адразу ж узбурыўся ды паслаў людзей на пошукі, — пацвердзіў высновы Пранціша Брастоўскі. — Не ведаю, як яны з вернікамі дамовяцца, але пячору святога ды ягоную ўсыпальніцу, мусіць, як жвір, прасейваюць зараз. А ў свіце князя ў нас свае людзі. Зрэшты, гэта сімвалічна: на гербе Панятоўскіх — рагатая істота, і тут — рог.

Задумлівыя разважанні падскарбія перабіў Давыд Ляйбовіч:

— Шафары забаронена рабіць з бычыных рагоў, вашамосць! Каб не было сувязі з залатым цяльцом, стодам, якому маліліся паганцы. Толькі з баранніх рогаў, альбо з рогаў антылопаў. І карыстацца імі можа толькі веруючы габрэй!

Падскарбій нецярпліва махнуў, паказваючы, што на такія тонкасці яму пляваць.

— Ды хоць з цмокава рога ён будзе. Пакуль у Італію давезлі, хто ведае, хто ў тую трубу дзьмухаў. Крыжак, як там яго, які Ерусалім узяў.

— Готфрыд Бульёнскі, вашамосць! — паспешліва нагадаў канфідэнт. — Яго з-за рога і атруцілі, адзін зайздрослівы біскуп. Брат Вацлаў думае, што рог быў знойдзены крыжаносцамі ў палясцінскім горадзе Лод, дзе пахаваны вялікамучанік Георгій.

Няўжо да кожнай святой рэчы вядзе сцежка з крыві?

— Ну а вось чаму я ўпэўнены, што ніхто пакуль рэліквію не знайшоў.

Брастоўскі шпурнуў Лёдніку скрутак. Пергамент, спісаны дробнымі літа-

рамі. Лёднік і Ляйбовіч адразу ўторкнуліся туды насамі.

— Ліст з трактата Абдамінатуса, вучня Іяана, выдраны маім чалавекам, — задаволена патлумачыў князь. — Запавет папы, як той святы рог, баранні ён, бычыны ці ад антылопы, перахоўваць. Мае вучоныя тхары па-ўсялякаму штудзіравалі. І выходзіць, месца сховішча не там, дзе ўсе думаюць, а ў Венецыі. Здабудзеш святыню, Лёднік — не толькі вернеш міласць караля, але пасаду добрую займееш пры двары. І сын твой якім падчашым стане. А калі не.

Брастоўскі ўстаў, пацягнуўся, пазяхаючы, быццам знаходзіўся сам-насам у спачывальні. А што яму прысутнасць слугаў — пры ніжэйшых істотах вялікія паны і патрэбу спраўляць не саромяцца. Калі перап’е на тлумным застоллі, Караль Радзівіл пры ўсіх дагала распранаецца і загадвае сябе вадой абліваць.

— Вашамосць, але ж трэба адшукаць вашую дачку! — вырвалася ў Алеся. Падскарбій хмыкнуў:

— А хто табе сказаў, шчанюк, што яе не шукаюць? Па маім загадзе ўсё ўжо абшукалі. Дамы вашы ў Полацку, у Гародні ды ў нейкай вёсачцы вытраслі, як кішэні.

Баўтрамей уздрыгнуў, відаць, уявіўшы, што давялося перажыць Саламеі і Сафійцы.

Князь ляпнуў дзвярыма, ажно ланцугі загайдаліся.

— Падобна, наша Фартуна перапілася на ашмянскіх заручынах — так яе з боку ў бок водзіць. — Давыд выцер спацелы лоб. — Каб ім саламіну ў вока і трэску ў вуха, і не ведалі, што раней вымаць.

Жытло княскім пасланцам саступіў Ігнарус. Пакой, адведзены для пражывання мясцовых катаў, быў зусім не страшны, відаць, ім карысталіся, як гасцявым. На лаўкі кінутыя старыя кажухі — самыя выгодныя ложкі для вояў. Пранціш у дзяцінстве на такіх жа спаў. Грубка аблямаваная жаўтлявай плінфай з выявамі вінаградных гронак. Абраз Маці Божай Вастрабрамскай упрыгожаны бялюткім рушніком з мярэжай. Пахне цвілым хлебам і палыном, сівыя шорсткія скруткі якіх шчодра рассаваныя паўсюль ад блохаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука