Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

— Ну навошта вы так, вашамосць? — усміхнуўся як мага шчырэй Вырвіч. — Столькі несправядлівых абвінавачванняў. Вы б яшчэ прыдумалі нам удзел у выкраданні вашай пляменніцы панны Рэгіны!

Пранціш ступіў на вельмі тонкі лядок. Застаецца спадзявацца, што разлічыў крокі. Бо Брастоўскі збляднеў.

— Недарэчная выдумка. Мая пляменніца шчасліва гадуецца пад прыглядам сваёй цёткі ў маёнтку ў Ліфлянтах, яе старанна выхоўваюць, каб стала годнай жонкай графа Штакельберга.

Як па напісаным. Зразумела, калі Штакельбергі пранюхаюць, што нявесты няма — не відаць Брастоўскаму мільённага крэдыту! Хутчэй за ўсё, і ад Багінскага прапажу прыёмнай дачкі схаваў, іначай войскі гетмана пад кожны куст зазіралі б. Бедны пан Міхал. Мала таго, што дачка такую свінню медычную падклала, і пляменніца туды ж.

— Не абражаем словы вашамосці недаверам, — блакітныя вочы Вырвіча былі сумленныя, як у палескага злодзея. — Але, магчыма, больш дакладнае месцазнаходжанне панны павінен ведаць яе родны бацька, пан Гервасій Агалінскі.

Брастоўскі ажно пачаў намацваць шаблю, ледзь стрымаўся.

— Ах вы, прайдзісветы. Былі ў мяне падазрэнні. Відаць, і без браткі Адама ўсё-ткі не абышлося, хоць мае людзі запэўнівалі, што панны ў яго ўладаннях няма. Добра, узамен за маўчанне пра ўцёкі паскудніцы Рэгіны я не буду прыцягваць да суда вас, Лёднікі. А мог бы. Не забыліся, што грошы ўзялі, а даручэнне ў Венецыі не выканалі? Самавольная жаніцьба — як ні глядзі, злачынства. Да таго ж Праксэду, як я разумею, у схізму абярнулі. Хоць яна і так схізматычка была. «З’яднанне закаханых». Я тут за вярсту адчуваю круцельства.

— Вашамосць, той срэбны пярсцёнак, з надпісам «ад Лёдніка» — гэта я панне падарыў!

Цёмныя вочы Алеся ўсё-ткі былі на праменьчык святлей ад бацькавых.

— Даруйце, што адразу не прызнаўся. Грэх на мне.

Брастоўскі пагардліва акінуў паглядам худую постаць юнака.

— «Зяцёк», лярва падкалодная. Смаркач. Зарана кукарэцыямі заняўся. У суд, як абяцаў, не пацягну — але шлюбу гэтаму не быць. Згоды не дам ніколі. Каб маё імя згадвалі побач з вашым быдлячым імем.

І дадаў штось такое брыдкае пра Праксэду, што Алесь ускочыў — ледзь удвух доктар з Пранцішам назад яго на лаву ўсадзілі.

— Шаноўнае панства, гнеў — не самы лепшы маршалак нават на самым маленькім сойме, — прымірэнча завёў Пранціш.

— Я магу выкупіць у вас Праксэду, — раптам рэзка заявіў доктар.

Пан Міхал скептычна варухнуў бровамі.

— Хіба што абмяняеш яе на сябе. Мой Ігнарус у сутарэннях з тваім удзелам такія спектаклі для мяне разыгрываў бы... А ў антрактах ты мае каштоўныя камяні павялічыш. І золата каб наварыць з жалеза. Шкада, раней ад злосці не падумаў цябе для гэтага скарыстаць.

На твары князя нават нейкі мройны выраз з’явіўся.

— Дык што ты можаш мне прапанаваць за камплянацыю?

— Тое, дзеля чаго вы нас пасылалі ў Венецыю.

Вырвіч і Алесь, якія сядзелі абапал Чорнага Доктара, агаломшана скрыжавалі на ім позіркі.

Гэта яшчэ што за. імправізацыя?

— Але ж мне даклалі, што трубу святога Георгія ніхто не знайшоў. Так? — зірнуў князь на канфідэнта.

— Так, вашамосць! Быў папяровы скрутак, які рассыпаўся.— ахвотна нагадаў пацукападобны. — Людзі пана Антонія і пані Тэрэзы аднолькава распавядалі, значыць, праўда. Тое, што малады чалавек, — канфідэнт кіўнуў у бок Алеся, — неверагодным чынам здабыў з таемніка на вяршыні калоны, пан доктар паклаў перад абразом Маткі Божай у нейкім венецыянскім дворыку.

Міхал Брастоўскі запытальна ўтаропіўся ў Лёдніка.

— Мы ўсе памыляліся, калі лічылі, што шафар — гэта нейкае матэрыяльнае ўвасабленне, — цярпліва паўтарыў свае тэорыі Чорны Доктар. — Труба, рог, музычны інструмент, зброя. Насамрэч гэта слова. Божае слова. Вечнае і ўсемагутнае. На тым скрутку быў тэкст кнігі Эклезіяста. Марная марнасць, і ўсё мітусня пад сонцам. Алесь, дай томік скарынаўскі, які я табе падарыў.

Дактаровіч здзівіўся, але моўчкі палез у кішэню і дастаў кніжыцу, якую сапраўды звык паўсюль цягаць з сабою, як прасіў калісьці бацька. Баўтрамей з багавейлівасцю пагладзіў пашарпаную вокладку, разгарнуў.

— Ты што, доктар, уздумаў мяне зараз біблейскай мудрасцю гадаваць? — Брастоўскі сціснуў дзяржальна шаблі-карабэлы.

— І ў мудрасці ёсць матэрыяльныя знакі.

Баўтрамей раптам вельмі непачціва тузануў святую кнігу, так, што ледзь не напалам разадралася. І са шчыліны паміж скураным карэньчыкам і паперай выкалупаў нешта невялікае, круглае, падобнае да манеты.

— Пячатка святога Тарэла. На папірусе вісела. Не рог, але сапраўдная рэч продка яго каралеўскай мосці. І як на замову — з выявай цялка. Трэба?

Вось жук Бутрым. Хто б падумаў, што такі козыр у рукаве Скарыны прыхавае?

Брастоўскі напяўся, прагна ўглядаючыся ў свінцовы круглячок, які Бутрым прадбачліва трымаў падалей. Вядома, не такая эфектная здабыча, як уяўлялася. Але ж лепей, чым нічога. Пячатка міфічнага продка з радавым гербам. Калі пакласці ў шыкоўны рэлікварый. Пан Міхал, падобна, узважыў усё як след, і.

— Мяняемся.

І з’едліва пасміхнуўся:

— Але пасагу не чакайце. Ні шэлега. Вам і так скарб прываліў — Праксэда вучоная. Адзінае, што скажу, — не шкадуеш ты свайго сына, доктар.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука