Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

— Атрымаў учора ліст ад яго. Збівае хлапца з тропу пан Агалінскі. Заманьвае ў Амерыку, ваяваць на баку калоніі супраць англічан. Пан Гервасій, уявіце сабе, зараз генерал! І Тадэвуш Касцюшка ў камандзіры цэліць. Баюся, з’едзе Алесь. Добра хоць, выкінуў з галавы, што сваім з’яўленнем на свет прынёс мне адны няшчасці.

— А вы самі, дзядзька Бутрым? — пацікавіўся Давыд. — Не было спакусы кінуць гэтую зямлю з новымі парадкамі? Адсюль жа зараз усе з’язджаюць. Памятаеце Саламона Маймона?

— Вядома. Хлопец са светлай галавой. — кіўнуў Баўтрамей.

— Уцёк усё-ткі! З’ехаў у Еўропу. Дабраўся да Берліна, але там яго палічылі за блюзнера і вытурылі. Жабраваў, пешкі блукаў. Цяпер у Познані. Там добры асяродак вучоных людзей, не зашораных. Саламон імі ўважаецца за вялікага мудраца.

Пранціш успомніў нязграбнага юнака, якога ганяла суровая цешча.

— Што ж, хай яму шчасціць. А мне куды з роднай зямлі з’язджаць? — сумна адказаў Лёднік. — Працы шмат. Колькі школак за апошнія гады змаглі адкрыць, колькі таленавітых дзетак на шлях навукі направілі. У медычнай акадэміі зноў жа справа наладжваецца. Саламея хваліцца — падрыхтавала ўжо дзясятак добрых павітух, якія не будуць цукрам дзіця выманьваць падчас цяжкіх родаў, а возьмуць у рукі абцугі, як умела. Праксэда.

Цень прабегла па худым твары доктара.

— Жылібер батанічны сад ладзіць — не горш, чым у Ліёне будзе. Пастанавіў сабе задачу — апісаць у адным трактаце ўсю флору нашых мясцін. Гербарыі збірае — вучні не паспяваюць зёлкі ірваць. Зуброў узяўся вывучаць. Хоча зрабіць, каб яны ў няволі размнажаліся. Адна зубрыха ходзіць за ім проста па вулках Гародні, а ён корміць яе сенам з уласнага капелюша. Добра хоць, з’явіліся ў Жана і сардэчныя справы. Прыгледзела яго адна панечка. Ветраная, праўда.

Вырвіч уявіў закаханага суровага масона Жылібера. Ой, не вытрымае з ім звычайная шалахвостка.

— А ты, Давыдзе, чаму не жэнішся? Твае парфумы ды касцюмчыкі парыжскія любое дзявочае сэрца скараць!

Давыд закінуў галаву, падставіў твар нясвіжскаму сонейку, памаўчаў:

— Ёсць адна дзяўчынка, але яе за мяне не аддадуць.

І выскаліўся весела.

— Я ж таксама блюзнер, адступнік ад святых традыцый! А другой мне не трэба.

У аддаленні, на гарбатым мосціку, пачціва гутарылі дама з кавалерам — зусім як на парцалянавым куфэрку. Ён трохі схіляецца да яе, яна ва ўдаваным спалоху адхінаецца. А непадалёк стаяць лёкай і пакаёўка, гатовыя падаць гаспадарам любую патрэбную ім рэч — келіх віна, разынкі, араматычную соль, патрымаць парасон, адагнаць мух.

А можа, між тым лёкаем і пакаёўкай ёсць сімпатыя, і мараць яны пабыць сам-насам? Але каханне паноў — для высокай трагедыі, каханне прыслугі — для камедыі.

— А вы, пан Вырвіч, я чуў, зноў палітыкай заняліся? — зацікавіўся Давыд. Пранціш кіўнуў чубатай галавой.

— Выбралі паслом ад павета на соймік. Трэба ж абараняць законы гэтай дзяржавы, пакуль яны існуюць.

Залаты паўлін паспрабаваў узляцець, але дзе там — перакормленае цела, цяжэнны шыкоўны хвост, дый, можа, яшчэ і крылы падрэзаныя.

— Вось сымбаль твой, забіты краю родны. — скрозь зубы прамармытаў Лёднік пры паглядзе на няўдалы ўзлёт. І дадаў з горыччу:

— Хаджу часам на лекарскія візіты, гляджу на гэтыя жупаны ды кунтушы. І здаецца, што я ў паноптыкуме. Сузіраю васковыя фігуркі за шклом. Сыходзіць эпоха. Незваротна сыходзіць. Разам з чырвонымі абцасамі, мушкамі, крыналінамі. З усімі гэтымі бойкамі бясконцымі — магнат на магната, брат на брата. Разам з гэтай хцівасцю — калі за маёнтак ці пасаду прадаюць роднае дзіця, сумленне і радзіму.

— Зусім мізантропіяй заняўся, Бутрым! — усміхнуўся Пранціш. — Ёсць у нас дастаткова патрыётаў. І дзеці ў нас добрыя растуць. Мой Яначка, дарэчы, пры адной згадцы пра вашу Сафійку чырванее, як Ланцэлот пры згадцы пра Джынеўру. Красунька гадуецца, сэрцы паразбівае.

Твар Лёдніка пасвятлеў.

— Красунька. Але пра замужжа думаць нават не хоча. Навука даражэй. На лекцыі бегае. З Алесем лістуюцца — дык спрэс навуковыя тэорыі разбіраюць.

— А што вы хацелі, дзядзька Бутрым, на вярбе грушы не вырастуць! — не змаўчаў Давыд. Чорны Доктар нічога не адказаў. Бо што тут было абмяркоўваць? Лёгкай жыццёвай дарогі яны сваім дзецям не назапасілі — бо самі такой не знайшлі.

Галоўная брама. Гвардзейцы ў сініх мундзірах грозна тапырылі вусы. А ў браму імкнуўся люд самы разнастайны, бліжэй да шчодрага князя: шляхцюкі з фанабэрыстымі фізіяноміямі і галоднымі вачыма, вандроўныя музыкі, цыганы, пісарчукі, шкаляры, карабейнікі. Пранціш Вырвіч азірнуўся: колькі яшчэ зможа праіснаваць гэты свет са штучнымі Гібралтарамі?

— Каму Бог даў душу ваяка,

Пекна ёсць кола рыцэрска!

Хто здатны вершнік і рубака,

Гонар і слава крулеўска,

Хто завшэ рушыць у атаку,

Рвецца да вайны ўсялякай —

Мае той душу ваяка,

Пекна ёсць кола рыцэрска!

Лірнік спяваў на мяшанай беларуска-польскай мове, голас быў трохі надтрэснуты, як шкляны келіх, які пабываў у руках слаўнага рыцарства. Шапка перад спеваком была зусім пустая — нікому не было справы да рыцарскіх цнотаў.

— Ну што, пан Вырвіч, усё чакаю, калі ж ты сыдзеш з Парнаса, каб нарэшце падараваць мне свой зборнік вершаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука