Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

Кемп хутка падняўся i зноў апусцiўся на каленi каля нябачнай iстоты. Зноў пачалася штурханiна i таўкатня, чуўся тупат падбягаючых цiкаўных. З усiх дамоў выбягалi людзi. Дзверы "Вясёлых крыкетыстаў" расчынiлiся насцеж. Гаварылi мала.

Кемп вадзiў рукой, быццам абмацваючы пустое паветра.

- Не дыхае, - сказаў ён. - I сэрца не б'ецца. Як яго... ох!

Нейкая старая, якая выглядвала з-пад локця рослага землякопа, раптам гучна ўскрыкнула:

- Глядзiце, - сказала яна, выцягнуўшы маршчынiсты палец.

I, глянуўшы ў паказаным напрамку, усе ўбачылi бледныя абрысы рукi, якая бяссiльна ляжала на зямлi; рука была быццам шкляная, можна было разгледзець усе вены i артэрыi, усе косцi i нервы. Яна губляла празрыстасць i мутнела на вачах.

- Ого! - усклiкнуў канстэбль. - А вось i ногi паказваюцца.

I так павольна, пачынаючы з рук i ног, паступова распаўзаючыся па ўсiх членах да жыццёвых цэнтраў, працягваўся гэты дзiўны пераход да бачнай цялеснасцi. Гэта было як павольнае распаўсюджанне яда. Спачатку выяўлялiся тонкiя белыя нервы, утвараючы быццам бы слабы малюнак цела, затым шклопадобныя косцi i разгалiнаваныя артэрыi, затым мышцы i скура, якiя прымалi спачатку выгляд лёгкай туманнасцi, але хутка цямнелi i цвярдзелi. Неўзабаве можна было ўжо распазнаць раздушаныя грудзi, плечы i цьмяна праяўлялiся рысы знявечанага i разбiтага твару.

Калi нарэшце натоўп расступiўся i Кемпу ўдалося падняцца на ногi, усе прысутныя ўбачылi распасцёртае на зямлi голае, вартае жалю, збiтае i скалечанае цела чалавека гадоў трыццацi. Валасы i бровы ў яго былi белыя, не сiвыя, як у старых, а белыя, як у альбiносаў, вочы чырвоныя, як гранаты. Рукi былi сутаргава сцiснуты, вочы шырока раскрыты, а на твары застыў выраз гневу i адчаю.

- Закрыйце яму твар! - крыкнуў хтосьцi. - Дзеля ўсяго святога, закрыйце твар!

Цела накрылi прасцiной, якую ўзялi ў шынку "Вясёлыя крыкетысты", i перанеслi ў дом. Там, на ўбогай пасцелi, у бедным паўцёмным пакоi, сярод недасведчанага, узбуджанага здарэннем натоўпу, збiты i зранены, якому здрадзiлi i якога бязлiтасна замучылi, закончыў свой дзiўны i страшны жыццёвы шлях Грыфiн - першы з людзей, якi змог стаць нябачным, Грыфiн таленавiты фiзiк, роўнага якому яшчэ не бачыў свет.

ЭПIЛОГ

Так заканчваецца аповесць аб незвычайным i згубным эксперыменце Невiдзiмкi. А калi вы жадаеце даведацца пра яго больш, то зазiрнiце ў невялiкую карчму каля Порт-Стоў i пагаварыце з гаспадаром. Шыльда гэтай карчмы - пустая дошка, уверсе якой намаляваны капялюш, унiзе - чаравiкi, а назва яе - загаловак гэтай кнiгi. Гаспадар - нiзенькi, тоўсценькi чалавечак з доўгiм тоўстым носам, шчацiнiстымi валасамi i тварам у чырвоных плямах. Выпiце пабольш, i ён не прамiне падрабязна расказаць вам аб усiм, што здарылася з iм пасля апiсаных вышэй падзей, i пра тое, як суд спрабаваў адабраць у яго знойдзеныя пры iм грошы.

- Калi яны пераканалiся, што нельга вызначыць, чые гэта грошы, дык яны сталi гаварыць - вы толькi падумайце! - быццам са мной трэба абысцiся як са скарбам. Ну, скажыце самi, хiба я падобны на скарб? А потым адзiн пан плацiў мне па гiнеi кожны вечар за тое, што я расказваў гэтую гiсторыю ў мюзiк-холе.

Калi ж вы пажадаеце адразу спынiць паток яго ўспамiнаў, дык вам варта толькi спытаць яго, цi не сыгралi сваю ролю ў гэтай гiсторыi нейкiя рукапiсныя кнiгi. Ён адкажа, што кнiгi сапраўды былi, i пачне клятвенна сцвярджаць, што дарэмна ўсе чамусьцi лiчаць, быццам яны i дагэтуль у яго, няпраўда гэта, у яго iх няма!

- Невiдзiмка сам забраў iх у мяне, схаваў дзесьцi, яшчэ калi я ўцёк ад яго i схаваўся ў Порт-Стоў. Гэта ўсё мiстэр Кемп выдумляе, нiбы гэтыя кнiгi ў мяне.

Пасля гэтага ён задумваецца, крадком назiрае за вамi, нервова перацiрае шклянкi i, нарэшце, выходзiць з пакоя.

Ён стары халасцяк, у яго здаўна халасцяцкiя густы, i ў доме няма нiводнай жанчыны. Знешнiя часткi свайго касцюма ён зашпiльвае пры дапамозе гузiкаў - гэтага патрабуе яго становiшча, - але калi справа даходзiць да падцяжак i iншых iнтымных частак туалету, ён усё яшчэ карыстаецца вяровачкамi. У справах ён не вельмi прадпрымальны, але дужа клапоцiцца аб рэспектабельнасцi сваёй установы. Рухi яго павольныя, i ён схiльны да роздуму. У вёсцы ён лiчыцца разумным чалавекам, яго беражлiвасць выклiкае ва ўсiх павагу, а пра дарогi Паўднёвай Англii ён паведамiць вам больш звестак, чым любы даведнiк.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика