Читаем Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) полностью

Выгукнуўшы: "Жывуць Сонца i Кiсларод!" (так, па традыцыi, заканчвалi свае прамовы людзi Вялiкай Эры Плюралiзму), Радзiвiл паклаў трубку. А Гай Дубровiч застыў у глыбокiм одуме. Зрабiлася так тужлiва, так няўтульна на душы, хоць у мяшок завяжыся. Ён узняўся з крэсла, падышоў да хатняй электроннай энцыклапедыi, якая мясцiлася на ярка-чырвонай насценнай панелi. Адшукаў кнопку з надпiсам "эмоцыi", нацiснуў. Адразу на панелi ўспыхнуў невялiкi срабрысты экран, ланцужком пабеглi словы "радасць", "гнеў", "здзiўленне", "гордасць", "крыўда"... На слове "жах" ланцужок спынiўся. Гай Дубровiч цiскануў кнопку два разы, i экран перарэзаў чорны надпiс "вялiкi жах". Потым ён размыўся, экран зрабiўся зялёным - энцыклапедыя пачала тлумачыць слова "жах". У адно iмгненне перад прыцiхлым Гаем Дубровiчам пранеслiся аскаленыя чарапы, агiдныя, шэрыя ад часу шкiлеты, гiганцкiя шматлапыя павукi з вогненна-чырвонымi вачыма, падзямеллi-катавальнi, дзе на плячах i галовах вязняў густа варушылiся, мярзотна пiшчалi тлустыя пацукi. Гай аж уздрыгнуў, а на экране ўжо быў эшафот, зрублены са смольных сасновых дошак, стаяла плаха з уваткнутай у яе сякераю. Жоўтатвары змардаваны чалавек у чорным балахоне горбiўся каля яе на каленях, а кат чытаў яму каралеўскi ўказ. Словы, як пякучыя iголкi, лезлi ў вушы: "Паколькi вы, сэр Рэлi, прызнаны вiнаватым у кашчуннай здрадзе нашаму каралю Якаву Першаму, вас даставяць назад у турму, дзе вы будзеце знаходзiцца да дня пакарання. Адтуль вас павязуць у павозцы па вулiцы да месца страты, дзе павесяць, але яшчэ жывога дастануць з пятлi, аголяць цела, вырвуць сэрца, кiшкi, палавыя органы i спаляць iх на агнi на вашых вачах. Затым вашу галаву аддзеляць ад цела, якое расчленяць на чатыры часткi, каб прынесцi задавальненне каралю. Ды даруе Бог вашу душу. Лондан. У год ад увасаблення Хрыстовага 1603-цi".

Гай Дубровiч, як амаль усе людзi Вялiкай Эры Плюралiзму, быў добрасардэчны, чуллiвы, i таму ён хуценька выключыў энцыклапедыю i зноў пачаў ламаць галаву: думаць - хто ж званiў яму. Мяркуючы па прозвiшчу Радзiвiл Сiротка - нехта з тых, хто помнiць, ведае i любiць беларускую гiсторыю. Такiх людзей цяпер нямала, не тое што раней. Ведаць свой радавод да дзесятага калена павiнен кожны грамадзянiн Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi. Тое ж самае i ў Арабскай Канфедэрацыi, i ў Кiтайскай. Можна пазванiць у Бюро "Усё аб усiх", i праз лiчаныя хвiлiны будзеш ведаць, колькi ў гэтага Радзiвiла Сiроткi радзiмак на скуры. Але правiлы Штодзённага Этыкету не дазваляюць рабiць такое. Шхто не мае права парушаць Таямнiцу Чалавечай Душы. Толькi следчыя ў час аварый i катастроф могуць (i то на нейкае iмгненне) зазiрнуць у святая святых. А катастроф i аварый на Зямлi хапае. Яшчэ непадуладны людзям землятрусы вышэй сямi балаў, маланкi, метэарыты. Са смерчамi ж навучылiся змагацца - гарматным стрэлам адсякаецца ад мацярынскага воблака хобат смерчу, i дзiкая сiла стыхii пралiваецца хвосткiм, але нястрашным дажджом.

Трыццацiпяцiгадовы Гай Дубровiч, сухарлявы шатэн з шэрымi вачамi, быў супрацоўнiкам Славянскай секцыi Iндаэўрапейскага аддзелу Сусветнага iнстытута гiсторыi планеты Зямля. Дарэчы, пяцьдзесят гадоў таму назад успыхнула вельмi вострая спрэчка памiж "акiянiстамi" i "зямлянамi". "Акiянiсты" (iх падтрымалi Саюз ахвяр мора, Лiга iмя капiтана Нема, Асацыяцыя аквалангiстаў i вадалазаў) запатрабавалi, каб планета называлася Акiянам, а не Зямлёю, бо аж 71 працэнт яе пакрыты вадой. Справа скончылася Вялiкiм Рэферэндумам. З нязначнай перавагай перамаглi "зямляне". Iхнi лiдэр Джон Сiлмэн сказаў: "Калi вада даходзiць да барады, усе пачынаюць плаваць, але толькi зямная цвердзь навечна захоўвае чалавечыя сляды, вада ж не пакiдае на сабе слядоў. Дык уславiм Зямлю!"

Дубровiч заўсёды быў сярод "зямлян", бо перакананы, што нi мора, няхай самае прыгожае i багатае, нi Далёкi Космас, наскрозь прастрэлены трасамi зоркалётаў, не заменяць чалавеку Зямлю. Ёсць на дне Балтыкi падводны горад Светавiд, названы ў гонар вярхоўнага бога паморскiх славян. Дык вось жыхары ягоныя кожную нядзелю разам з дзецьмi выходзяць на паверхню i, укленчыўшы, цалуюць траву i ўзбярэжны пясок. I выносяць з-пад вады ўрны з попелам-прахам сваiх памерлых дзядоў.

Як прафесiйны гiсторык Гай Дубровiч з прагнасцю чытаў кнiгi сваiх калег, напiсаныя яшчэ да Вялiкай Эры Плюралiзму. Усе яны - i манархiсты, i рэспублiканцы, i лiбералы верылi, што чалавецтва знаходзiцца толькi на самым пачатку вялiкай, можа, нават бясконцай дарогi, што шчасце - наперадзе, як ранiшняя зорка на ружовым небасхiле. Асаблiва верылi ў гэта камунiсты, без анiякiх сумненняў, самаахвярна, з фанатызмам. Яны не азiралiся назад, усё не было часу, а не павярнуўшы галавы, не ўбачыш, бо ў чалавека няма вачэй на патылiцы. Так i беглi праз дзесяцiгоддзi, не тое што назад, пад ногi не паспявалi глянуць, не маглi ўразумець, па чым бягуць - па кветках? па касцях? Формула iснавання была такая: "Рух - усё, мэта - нiшто". Ды горкае расчараванне чакала ўсiх гэтых бегуноў. Тыцнулiся носам i губамi ў сцяну, крывёй залiлiся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Укрытие. Книга 2. Смена
Укрытие. Книга 2. Смена

С чего все начиналось.Год 2049-й, Вашингтон, округ Колумбия. Пол Турман, сенатор, приглашает молодого конгрессмена Дональда Кини, архитектора по образованию, для участия в специальном проекте под условным названием КЛУ (Комплекс по локализации и утилизации). Суть проекта – создание подземного хранилища для ядерных и токсичных отходов, а Дональду поручается спроектировать бункер-укрытие для обслуживающего персонала объекта.Год 2052-й, округ Фултон, штат Джорджия. Проект завершен. И словно бы как кульминация к его завершению, Америку накрывает серия ядерных ударов. Турман, Дональд и другие избранные представители американского общества перемещаются в обустроенное укрытие. Тутто Кини и открывается суровая и страшная истина: КЛУ был всего лишь завесой для всемирной операции «Пятьдесят», цель которой – сохранить часть человечества в случае ядерной катастрофы. А цифра 50 означает количество возведенных укрытий, управляемых из командного центра укрытия № 1.Чем все это продолжилось? Год 2212-й и далее, по 2345-й включительно. Убежища, одно за другим, выходят из подчинения главному. Восстание следует за восстанием, и каждое жестоко подавляется активацией ядовитого газа дистанционно.Чем все это закончится? Неизвестно. В мае 2023 года состоялась премьера первого сезона телесериала «Укрытие», снятого по роману Хауи (режиссеры Адам Бернштейн и Мортен Тильдум по сценарию Грэма Йоста). Сериал пользовался огромной популярностью, получил высокие рейтинги и уже продлен на второй и третий сезоны.Ранее книга выходила под названием «Бункер. Смена».

Хью Хауи

Научная Фантастика / Социально-психологическая фантастика