Цудам ты гэта завеш,Крыцянка-палонніца?Хіба не чула легенд,Падобных на дзіва?Песень Іоніі,Песень Элады,Складзеных некалі ў гонарГрэчаскіх мужных герояў?Усё нам памяць прыгадвае.Усё, што было, што здаралася,—Водгулле сумных эпох,Водгулле цудаў былых.Не дараўняецца твой расказДа песняў і казак Махі,Неверагодных і дзіўныхПесняў Махі{234} пра сына.Сыночак яе Гермес,Прыгожы і дужы;Нянькі яго спавіліРупліва ў пялюшкі,Як толькі ён нарадзіўся.Толькі свавольнікРучкамі, ножкамі, цельцамСкінуў пялюшкі,Скінуў прыгнёт пурпуровых адзежын,Нібы матылёкНепатрэбную абалонку лічынкі;Жвава расправіў ён крылцыІ ў паднябессе,У Эфірную высьСмела ён паляцеў.Гэты, гарэзлівы,Змалку быў сябрамЗлодзеям і скамарохам,Дэманам цёмным і хцівым.Хітрыкамі ў ПасейдонаТрызубец ён выдабыў,Меч у Арэса ўкрасці асмеліўся;А ў Феба —Стрэлы з калчанам,Клешчы ў Гефеста спрытна ён згроб.Выкраў бы ён і маланкі ў Зеўса,Ды абпаліцца баяўся.Даў ён падножку ЭросуУ адзінаборстве.Венеру мілуючы,Украў яе пояс.
З пячоры чуецца чароўная струнная музыка. Усе слухаюць, глыбока ўзрушаныя. Да абазначанай паўзы дзеянне ідзе пад музыку.
Фаркіяда
Слухайце, якія гукі,Што за дзіўная ігра!Жарты вашыя і штукіВам даўно забыць пара.Мудрагелістай здаеццаНаша песня нездарма.Трэба, каб яна ад сэрца,Ад душы ішла сама.
(Адыходзіць да скалы.)
Хор
Бачце, нават ФаркіядаЗачарована стаіць.Як жа гэтых чар уладаНас павінна паланіць!Бо ярчэй, цяплей, адменней,Чым святло зямной зары,Тое шчодрае праменне,Што народжана ўнутры!