Читаем Фаўст полностью

Паэт я, творца хараства!Высокі сэнс такога рамяства —Каб жыць, раздаючы свае ідэі.Што той Плутон? Паэты — багацеі.Чаго Плутон не мае пры двары,Ёсць у мяне; уладарыПаэтамі ўпрыгожваюць піры.

Герольд

Хваліцца — майстар на ўсе рукі,Лепш пакажы свае нам штукі.

Хлопчык-каляснічы

Вось пстрыкну пальцамі, адразуУсім вам будзе па алмазу.

(Пстрыкае.)

Бач, спражкі, брошкі, перлаў ніткі,Карона залатая, срэбра зліткі,Пярсцёнкі, шпількі, бранзалеты.
І феерверкам на бакіЯ рассыпаю светлякі,—Вось так агонь распальваюць паэты.

Герольд

Як прагна рынулася залаІ да каштоўнасцяў дапала!А каляснічы ў цэнтры маскарадуКідае жменямі прынаду,Як рыбам кашу на падкорм.Гармідар, валтузня! — Садом!Але я знаю фокусы паэтаў,Цану іх штучных бранзалетаў.Той, думае, што мае кашалёк,А гэта проста матылёк,Другі хапае медальён,Глядзіць — вачам не верыць ён:Варушыцца ў далоні жук
І раптам — пырх! угору з рук!Без лішняй рызыкі і слоўУсіх на смех падняў хлапчук —Дарослых дурняў і аслоў.

Хлопчык-каляснічы

Тлумачыў маскі добра ты, аднакЗаглянуць у нутро не змог ніяк,Бо сутнасць рэчаў, з’яў, падзей —Не для герольдавых вачэй.Але даволі гэтага! ПараЗвярнуцца нам да ўладара!

(Да Плутона.)

Скажы, чаму, з якой прычыныЛаскава ты даверыў мне ляйчыныФурманкі гэтай і хібаТы недзе знойдзеш лепшага раба,Які хутчэй бы коні ўпрог
І мчаў цябе да перамог?Хіба не я адважна зброю браў,І бараніў цябе, і славу здабываў?І ці не здольнасцю паэта-хлапчукаДамогся ты лаўровага вянка?

Плутон

Калі ты хочаш сведчання, — скажу:Майго ты духу дух, і я табойІ ганаруся, й шчыра даражу.Мой скарб — нішто! Багацце — розум твой!Найдаражэйшая карона — твой вянок!Перад усімі сёння прызнаю,Што ўсю любоў бацькоўскую сваюТабе адпісваю, сынок.

Хлопчык-каляснічы(да натоўпу)

Як шчодра я вам раздаю
Прыязнасць і любоў сваю.Агонь свяшчэнны тых дароўТо ззяе навакол галоў,То ўгору раптам шугане,То іскрай чэзлай мільгане,Тут загараецца, там не;Не знаю сам, ці варта мнеНа гэты тлум дурны, прасмердлыРастрачваць прыгажосці перлы.

Бабская балбатня

Яшчэ адзін рассеўся пан.О, ён, напэўна, шарлатан!Такая ссохлая машчына —Адно і званне, што мужчына,Шкілет і скура! Ушчыкні —Не забаліць яму ані!

Скнара

Перейти на страницу:

Похожие книги