Читаем Крумкач полностью

Уначы, парой панылай, калі з думкаю бяссілай задрамаў я з мудрай кнігай, з важкай кнігай у руках, – то ачуўся ўраз ад гуку, нібы нехта жвава стукаў, быццам рэзка так застукаў да мяне нязваны страх. "Госць, – падумаў я, – чакае за дзвярыма, а не страх. Проста госцейка ў дзвярах”. Ах, сваволіла прырода, выла ветрам непагода, ценяў прывідных уроды на падлозе паляглі. Я чакаў з бясконцай далі, покуль цені бушавалі, памяць пра Лінор хавалі за бязрадасныя дні, пра святую, што ў Эдэме, на аддаленай зямлі... Згаслі тут яе агні. Стылы шолах за парцьерай... Пашчу жах сваю ашчэрыў, паланіў мяне між крэслаў, габеленаў, медных ваз. З заміраннем сэрца, ціха, прашаптаў я, каб не крыкнуць: "Гэта госць стаіць нязнаны за дзвярыма ў позні час, проста госць таемны хоча быць са мной на гэты раз. Проста госць у змрочны час”. Акрыяўшы з перапуду, рады госцю, нібы цуду, "Выбачайце, пан ці пані, ледзь расчуў у цемры вас,” – гаварыў я з парываннем і з затоеным чаканнем,
і апраўдваўся дрымотай ля каміна ў позні час... Толькі расчыніў я дзверы, цемра ў дом пранікла ўраз. Толькі – цемра ў гэткі час. Паланёны цемрай важкай, я стаяў і дыхаў цяжка, думкі сноўдалі такія, нібы змеі з чорных нор; доўга слухаў цішыню я – непадатную, густую, як са змроку раптам чую слова цёплае: "Лінор!” Гэта я шапнуў, а рэха адказала мне: "Лінор!”, мне вярнула як дакор. Раззлаваны гэтай стратай, зачыніўся, скрухай сцяты, я, аднак, пачуў адразу за дзвярыма тарарам. "Той жа стук, мацнейшы толькі! – думкі роспачнай іголкі паімчаліся па нервах. – Той жа госць ранейшы там... Не! То вецер з аканіцай усчынае тарарам. Вецер – больш нічога там!” Адчыніў я аканіцы – Крумкач выйшаў, як з вязніцы, з цемры вонкавай панылай, азірацца важна стаў. Потым пырхнуў на Палады бюст, усеўся аграмадай з выглядам паважным, рады, мабыць, што мяне застаў. Рады, што ў самотным доме чалавека ён застаў. Сеў, нічога не сказаў. І, ачуўшыся аднак жа, прыглядзеўся і заўважыў
я ўсю веліч гэтай птушкі, чорнай, як сама бяда. І сказаў: "Твой выгляд страшны адначасна значны, важны, называць цябе як скажаш, ці ёсць назва хоць адна? Сярод тысячы найменняў ці ёсць назва хоць адна? Каркнуў госць мой: "Пустата!” Птушкі голас недарэчны паласнуў мяне, як мечам, бессэнсоўнасцю нахабнай з галавы да ног абдаў. Бо ўсім ясна, што не ў сілах птушка поўначчу панылай турбаваць жытло чужое, як татарская арда. Птушка, што на бюсце белым – рыхтык чорная руда. Птушка з клічкай Пустата. Ён сядзеў так нерухома, што здаваўся часткай дома, гэты прыхадзень нязваны, пасланец начы нямой. Крумкачынай дзюбай страшнай ён выцягваў жыцці нашы і нагадваў пекла пашчу пры канцы дарогі той, што праходзім, каб дабрацца да канца дарогі той... Каб назвацца Пустатой. Здрыгануўся я ўсім целам, а Крумкач на бюсце белым па-ранейшаму спакойна, нібы ён са мной на "ты”, касавурыўся, старэча. О, навошта гэта стрэча ў прыцемку Пуціны Млечнай, ва ўладарнасці бяды...
Адбылася так раптоўна ва ўладарнасці бяды! Ды пад зоркай Пустаты. Крэсла да яго пасунуў, разглядаў з ранейшым сумам, разважаў, а крык ірваўся, з горла сіплы крык "Ратуй! Развярні гаротны лёс мой, пакажы паляны, плёсы, і распырскай, сонца, росы, адвядзі маю бяду. Адвядзі, вярні на месца, як у рэчышча ваду!” Ды крычаў я ў Пустату. Што за дзіўная разлука, і за што такая мука – не спасцігнуць мне давеку на сваім пякельным дне. Толькі люстры промень цьмяны, толькі вечныя падманы лезуць з памяці экрана, як Лінор душу кране. Пра Лінор святая памяць як душу маю кране. О, за што такое мне! Падалося: серафімы выплывалі ў пасмах дыму, на дыван сцякалі проста, як крынічная вада. І спяваў я ў ачмурэнні, ды маліўся аб збавенні, мільгацелі гукі, цені, піў я кубак свой да дна. Піў любові непадзельнай медны кубак свой да дна. Крумкач каркнуў: "Пустата!” Пракрычаў я: "Згінь, пракляты! Дух пякельны, твае краты пагубілі ўсё на свеце, што люблю я з даўніх пор!
Хто цябе сюды паклікаў, што сядзіш у цьмяных бліках ты на бюсце нерухома, каркаеш, як злы дакор? Ты чаму адзін і той жа пасылаеш мне дакор? Зыкнуў госць мой: "Nevermore!” Паўтарыў я: "Згінь пракляты! Дух пякельны, твае краты перакрыжавалі веру, веру даўнюю ў жыццё. Ці ёсць Бог над гэтым светам, або круціцца планета, адзінокая планета адлятае ў небыццё? Адлятае, як лістота з дрэў асенніх, як лісцё... Божа, дай мне забыццё!” "Пакідай мой дом самотны, доўжыць дай спакой дрымотны, – я падскочыў, крыкнуў: – З ветрам ты ляці ў начны прастор! Ані пёрка, ані духу не пакінь сваіх, каб скруха не вярнулася і вуха, каб не чула з гэтых пор, пра цябе не чула вуха анічога з гэтых пор!” Каркнуў госць мой: "Nevermore!”Ён сядзіць дагэтуль, вечна. За акном Пуціны Млечнайзоркі ззяюць. Іх не бачу. У гаркавую вадуапускаю сны і мроі. А Крумкач сваім спакоемзаварожвае і поіць, корміць ён маю нуду.Дэман, што ў абліччы птушкі, думу думае адну – каб глядзеў я ў Пустату.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Река Ванчуань
Река Ванчуань

Настоящее издание наиболее полно представляет творчество великого китайского поэта и художника Ван Вэя (701–761 гг). В издание вошли практически все существующие на сегодняшний день переводы его произведений, выполненные такими мастерами как акад. В. М. Алексеев, Ю. К. Щуцкий, акад. Н. И. Конрад, В. Н. Маркова, А. И. Гитович, А. А. Штейнберг, В. Т. Сухоруков, Л. Н. Меньшиков, Б. Б. Вахтин, В. В. Мазепус, А. Г. Сторожук, А. В. Матвеев.В приложениях представлены: циклы Ван Вэя и Пэй Ди «Река Ванчуань» в антологии переводов; приписываемый Ван Вэю катехизис живописи в переводе акад. В. М. Алексеева; творчество поэтов из круга Ван Вэя в антологии переводов; исследование и переводы буддийских текстов Ван Вэя, выполненные Г. Б. Дагдановым.Целый ряд переводов публикуются впервые.Издание рассчитано на самый широкий круг читателей.

Ван Вэй , Ван Вэй

Поэзия / Стихи и поэзия