Читаем Любіць ноч — права пацукоў полностью

        хіба наглядчыкамі ды папугаямі на вышках ва ўсіх тых лагерах, дзе я пабываў, чужынцы былі? не, свае ж, маць іх грэбаную, такі народ

ставіў у цэнтр стала вараную бульбу, адкуль сплывала ў столь пара, і гаварыў

        і цяпер на зонах самі сваіх жа апускаюць, любімы занятак, самаеды, маць іх так і гэтак

зноў пытаў

        вось вы, можа, у нейкай ступені кніжнік, навуковец, можаце мне растлумачыць, чаму на нас хутка пляваць будуць і мець рацыю?

на што Даніла Прусак толькі крывіўся і адказваў сумна

        быў такі Гумілёў, што распрацаваў тэорыю пасіянарнасці, адпаведна якой для кожнага этнасу адпушчана прыблізна тысяча дзвесце гадоў: ён, этнас, з’яўляецца, пашыраецца і мацнее, потым плаўна спадае і кансервуецца, і мы зараз не адзіныя ў сваім заняпадзе — розніца хіба што ў формах, ну, вазьміце, прыкладам, Ангельшчыну, Францыю, Нямеччыну, Нідэрланды: там паўсюдна і імкліва расце колькасць чужынцаў — тых, хто знаходзіцца ў больш актыўнай стадыі этнагенезу; адны народы паміраюць, а на змену ім прыходзяць новыя

але стары перабіў зласліва

        нешта я не чуў, каб па сваей асабістай ахвоце задніцы падстаўлялі

і мужчына пагадзіўся

        так, супраціў павінен быць, і гэта нармальна, але ў нас яшчэ і абцяжарваючы фактар — радыяцыя, а гэта значыць, што доля разумова адсталых рэзка павялічваецца, да таго ж мы не маем сістэмы генетычнага маніторынгу

а стары спытаў

        вы мне можаце прасцей патлумачыць, чым гэта ўсё нам пагражае?

і мужчына падумаў і сказаў

        мяркую, мы ў стадыі этнацыду, — калі большасць імкліва дэградуе, няздатная пераадолець генетычны цяжар, дый пажылі каля тысячы гадоў, якраз у тэорыю таго ж Гумілёва ўпісваемся, хаця ёсць яшчэ і актыўная меншасць

і стары пацікавіўся змрочна

        дык што — віць усім вяроўкі?

а мужчына ўсміхнуўся і сказаў

        патрэбны людзі, якія яшчэ, можа, і знойдуцца, якія разумеюць сітуацыю, а натоўп агітаваць дарэмна, чым гучней ім крычаць праўду, тым больш яны тых крыкуноў ненавідзяць, бо знясіленыя не жадаюць дзеяння, хіба не так?

і стары не адставаў

        і што гэта за новыя людзі з’явяцца?

і мужчына сказаў

        выспявае ж нейкая рунь, бізнесоўцы ўсялякія, энергія ад іх новая

а стары не пагадзіўся

        тая рунь — проста блатныя ды прыблатнёныя — яны адзін аднаго жаруць, жор навокал стаіць, а вы пра энергію

і сачыў, каб даўнёнак еў і шкадаваў

        гэ-эх, нябога

меркаваў

        блатныя — яны абачлівыя і вялікія хітраваны, так што наўрад той Клім Фралоў на «макруху» проста так рашыўся: з якой нагоды? за «шмаль», кажаш? але і «шмаль» і «дур» жыцця не вартыя, хутчэй за ўсё падставілі зуха — ім, прыхадням, такі варыянт з абодвух бакоў ласы

Даніла Прусак па дарозе дадому ўспамінаў словы старога і думаў пра следчага Кузіна — чаму той маніць яму і не хоча, каб ён пабачыў Кліма Фралова, а даўнёнак трымаў яго за руку і гаварыў

        дзедадзедадзеда

Даніла Прусак абяцаў

        харошы дзед, заўтра зноў да яго пойдзем

адзначыў міжволі, што чужынцаў за апошні час стала больш не толькі на былой фралоўскай сядзібе, а і па ўсім горадзе: па двое, па трое яны шпацыравалі на вуліцах, многія з іх ашываліся ў цэнтры горада, на плошчы ля галоўнага помніка, ля шматлікіх ларкоў, а калі наблізіўся да дома, то ўбачыў, што перад фралоўскай брамай перадусім зрабілі наспех лаўку, а на ей сядзелі ўжо некалькі дзяўчат, сярод якіх ён пазнаў і Манюкаву Рэгіну — усе яны, як ён адзначыў, былі апранутыя ў лепшыя свае сукенкі, не інакш, палілі цыгарэты і хікалі, а перад імі выломваліся двое з тых бежанцаў, як яны сябе называлі, ва ўзросце яго сына Ігната, толькі больш узмужнелыя ды закаснелыя і раз-пораз нешта рэзка выкрыквалі то на сваей, то на ламанай рускай

        будулагу! гуламарадубугула! бляматаюшуву!

пасля таго як паклаў спаць малога, зноў ладзіў плот і хадзіў у хлявок то па інструменты, то па цвікі, то па новыя дошкі, бо ў плоце некалькіх ужо не хапала, і яму стала зразумела, з чаго зрабілі лаўку перад брамай, і прыбіў дошкі цвікамі і раптам здзівіўся таму, што ў тым — хляўку апошнім часам нічога быццам больш не прападала, хаця замка на дзвярах ён не вешаў: стаялі на сваіх месцах старая канапа і камод, крэслы з падранай абіўкай на сядзеннях, у куце, як і раней, пры жывой сястры, ляжалі нажоўка, гэблік, граблі, матыка, пустое вядро і яшчэ розны хлам, і мужчына думаў пра гэта нейкі час, але так і не знайшоў тлумачэння, а потым цераз плот папрасіў адну з жанчын, што завіхаліся на былым фралоўскім двары, паклікаць з дому іх самага галоўнага мужчыну, а тая заўважыла мімаходзь і нядбайна

        у нас всэ главные

пачала гучна крычаць па-свойму дзецям

        губудумузуру!

але потым усё-ткі знікла ў доме, адкуль счакаўшы час, да яго выйшаў высокі і зарослы чорнай шчэццю апуцак з тоўстай шыяй і дзіўна завостранай зверху галавой: патыліца ў яго была зрэзана, а лоб збягаў назад, і ўтаропіўся вострымі вачыма, а Даніла Прусак сказаў яму

        плот больш не чапайце, я не пацярплю

і не азіраючыся пайшоў у дом, а на другі дзень зноў накіраваўся да следчага Кузіна, доўга чакаў яго ў райаддзеле, а даўнёнак енчыў, прасіўся на вуліцу і пачынаў плакаць, калі ўрэшце следчы з’явіўся і, нават не запрасіўшы ў кабінет, абыякава спытаў

        ну, з чым на гэты раз?

і мужчына патлумачыў

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лживый язык
Лживый язык

Когда Адам Вудс устраивается на работу личным помощником к писателю-затворнику Гордону Крейсу, вот уже тридцать лет не покидающему свое венецианское палаццо, он не догадывается, какой страшный сюрприз подбросила ему судьба. Не догадывается он и о своем поразительном внешнем сходстве с бывшим «близким другом» и квартирантом Крейса, умершим несколько лет назад при загадочных обстоятельствах.Адам, твердо решивший начать свою писательскую карьеру с написания биографии своего таинственного хозяина, намерен сыграть свою «большую» игру. Он чувствует себя королем на шахматной доске жизни и даже не подозревает, что ему предназначена совершенно другая роль..Что случится, если пешка и король поменяются местами? Кто выйдет победителем, а кто окажется побежденным?

Эндрю Уилсон

Современная русская и зарубежная проза / Триллеры / Современная проза / Детективы / Проза