Читаем Ноч Цмока полностью

— Выбачайце за пературбацыю. Калі трэба будзе — званіце без аніякіх там, — казаў Раман, а сам усё вывучаў мае вочы. — Нам вядома, вашаму пракурору хутка на пенсію, іншы раз у такіх выпадках здараецца гэтакі мяккі, добразычлівы ціск на следства…

— Ды не, пакуль непаразуменняў не было, — пастараўся запэўніць я Рамана.

— Дзякуй за размову! Будзем чакаць ад вас паведамленняў, як знойдзеце нешта незвычайнае ці ўзнікнуць пытанні і складанасці.

Я не мог не адзначыць для сябе яшчэ адзін прафесійны штрых: аўтамабіль спыніўся на некалькі крокаў наперадзе, і, такім чынам, калі гэты Раман сядаў у машыну, я не пабачыў нічога ў салоне. Той факт, што мужчына сеў на задняе сядзенне, таксама нешта казаў.

Я вяртаўся прыцемкамі. Квола ўздрыгнуў тэлефон у кішэні. Дастаў, паглядзеў: Надзея тэлефанавала і тут жа выключылася. Не стаў перазвоньваць — вунь ужо бачны дом.

Яна сустрэла мяне ў веснічках, зазірнула ў вочы.

— Усё добра, — бадзёра ўсміхнуўся я. — Ідзём да мяне!

Мы зайшлі ў дом, і я паўтарыў усхвалявана-радасна:

— Усё добра! — прыгнуўся, абхапіў Надзею пад каленямі ў нечаканай хвалі пяшчоты, падняў на рукі.

— Дурны! Я ж табе не дзяўчынка, надарвешся! — запляскала яна далонямі па маіх плячах. Потым заціхла, я паволі апусціў яе, рукі слізгалі па пяшчотнай скуры яе ног.

— Сяргей твой яшчэ не спіць?

— Не, чытае. Але хутка будзе класціся, заўтра зноў збіраецца на рыбу: у яго яшчэ два дні вольныя, хоча паспець.

— Пакліч яго. І дай мне потым, калі ласка, свой тэлефон. Зраблю адзін званок.

Надзея ні пра што не пыталася. Пазваніла і прамовіла:

— Брацік, падыдзі да Васіля. ты патрэбны.

Адключылася, працягнула мабільнік мне. Я пагартаў свой даведнік, набраў нумар на Надзеіным тэлефоне.

Федарук доўга не адказваў, я зрабіў выклік яшчэ раз. Не дзіўна — незнаёмы для яго нумар. Нарэшце пачулася яго насцярожанае:

— Алё, слухаю. Хто мяне турбуе?

— Гэта следчы пракуратуры Васіль Шайбак, — прадставіўся я. — Выбачайце, не са свайго тэлефона. Я хацеў вам паведаміць: справа будзе закрыта.

— Дзякуй, — адказаў ён, і я міжволі ўсміхнуўся, уявіўшы яго ў гэты момант — настолькі разгублена прагучаў адказ.

— Жывіце спакойна, Алесь Тарасавіч, — працягнуў я. — Адно папрашу вас: калі вы заўважыце нешта істотнае для сябе ў плане, скажам так, бяспекі вашай сям’і, то патэлефануйце мне. Абавязкова патэлефануйце. І менавіта на гэты нумар. Дамовіліся? І яшчэ: я вас буду турбаваць час ад часу пытаннямі, ці ўсё добра. Абяцаеце мне адказваць шчыра і падрабязна?

— Так-так, канешне, — спешна згадзіўся Федарук, і я адключыўся.

— Кавы згатую? — ціха спыталася Надзея.

— Ага. На траіх. І каньяк будзем, ага?

— Ага, — пераадольваючы напружанне, усміхнулася яна, пайшла ставіць чайнік.

Сяргей пакруціў пластмасавага дракончыка ў руках колькі секунд, паклаў на стол.

— Што цікавіць следапыта?

— Што можаш путное прыдумаць, тое і цікавіць, — адказаў я і адкаркаваў бутэльку. — Мне трэба знайсці майстра. Абавязкова.

— З якога перапуду гуляем у такі час? Мне заўтра ўставаць на досвітку, — Сяргей кіўнуў незадаволена на бутэльку.

— Значыць, не ўставаць, — адказаў я. — Ты ж самы блізкі з радні Надзеі, вось і хачу ў цябе папрасіць дазволу на шлюб з ёй, — роблена ўрачыста, дурасліва назваў я прычыну.

— Ды ну? — хмыкнуў Сяргей, потым азірнуўся на Надзею: — Калі ён праўда табе нешта прапаноўваў, дык гані яго!

— Гэта чаму? — пагрозліва наблізіўся я да Сяргея, прыўзняўшы вышэй бутэльку.

— Бо наліваеш патроху ў такім выпадку!

— Затое часта! Тактыка ў мяне такая.

— Маўчы, тактык, — Сяргей спыніў нашу гульню, пасур’ёзнеў, узяў кілішак з каньяком. — Ваша здароўе! — Выпіў, закінуў у рот кавалак шакаладкі, пражаваў і стаў тлумачыць: — Давай па справе, мне ўставаць рана. Запамінай. Матэрыял — фтарапласт. Вельмі каштоўны тым, што хімічна ўстойлівы — раз. Два — не электрызуецца. Не зношваецца, хоць на выгляд і мяккі. У механізмах невялікіх і дакладных, у робататэхніцы, скажам, прымяняецца вельмі шырока: падшыпнікі, калёсікі, іншае. Дэталі з яго не дэфармуюцца. Першы раз я з ім пазнаёміўся на вытворчасці мікрасхем. Там яго вельмі шмат дзе. Што да бірулькі, дык яна велікаватая, каб быць зробленай з нейкай дэталі. Хутчэй за ўсё, рабілі непасрэдна з кавалка. Значыць, на заводзе па вытворчасці фтарапласту. У нас у краіне такіх няма, наколькі я ведаю. Але ёсць участкі па вытворчасці дэталяў з яго для патрэб той жа электроннай прамысловасці. Якасць работы. — Сяргей зноў узяў у рукі бірульку, стаў тлумачыць, кранаючы мезенцам асобныя месцы дракончыка: — Вялікія рэзы зроблены ўпэўнена, за раз ці два. Дробныя дэталі выкананы касым разаком, глыбока, упэўнена… Карацей, рабіў майстар-рэзчык па дрэве, тут няма пытанняў.

— Значыць, трэба шукаць майстра, які працуе на заводзе па вытворчасці дэталей з фтарапласту?

— Самы лёгкі варыянт, — уздыхнуў Сяргей. — А мог такі майстар быць суседам таго, хто працуе.

— Як думаеш, адзіная зробленая рэч?

— Наўрад, — Сяргей яшчэ раз уважліва агледзеў бірульку. — Ведаеш, глыбокія рэзы, дакладныя і ўпэўненыя. Не, яна не першая ў рэзчыка.

— Дзякуй.

Мы пасядзелі з паўгадзіны, Сяргей заспяшаўся спаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка
Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка

Я думала, что уже прожила свою жизнь, но высшие силы решили иначе. И вот я — уже не семидесятилетняя бабушка, а молодая девушка, живущая в другом мире, в котором по небу летают дирижабли и драконы.Как к такому повороту относиться? Еще не решила.Для начала нужно понять, кто я теперь такая, как оказалась в гостинице не самого большого городка и куда направлялась. Наверное, все было бы проще, если бы в этот момент неподалеку не упал самый настоящий пассажирский дракон, а его хозяин с маленьким сыном не оказались ранены и доставлены в ту же гостиницу, в который живу я.Спасая мальчика, я умерла и попала в другой мир в тело молоденькой девушки. А ведь я уже настроилась на тихую старость в кругу детей и внуков. Но теперь придется разбираться с проблемами другого ребенка, чтобы понять, куда пропала его мать и продолжают пропадать все женщины его отца. Может, нужно хватать мальца и бежать без оглядки? Но почему мне кажется, что его отец ни при чем? Или мне просто хочется в это верить?

Катерина Александровна Цвик

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Детективная фантастика / Юмористическая фантастика
Душа акулы
Душа акулы

Тьяго всегда думал, что он такой, как все. Да, у него нет родителей, но что с того? В остальном он ничем не отличается от своих сверстников. Как же он ошибался! Оказалось, что на самом деле Тьяго вовсе не обычный подросток. Лишь наполовину человек, он умеет превращаться… в тигровую акулу, самого опасного хищника на земле! Как же справиться с этой новостью? А главное – как научиться жить со своими сверхъестественными способностями? Чтобы понять это, мальчик поступает в школу «Голубой риф», где учатся такие же дети, как он. Но захотят ли другие оборотни видеть рядом с собой акулу? Какие испытания ждут Тьяго? И какие вызовы ему придётся принять?Продолжение популярной серии «Дети леса».Бестселлер по версии престижного немецкого журнала Spiegel.

Игорь Антошенко , Катя Брандис

Зарубежная литература для детей / Детективная фантастика / Детская фантастика / Книги Для Детей