Читаем Новая зямля полностью

Мой родны кут, як ты мне мілы!..Забыць цябе не маю сілы!Не раз, утомлены дарогай,Жыццём вясны мае убогай,К табе я ў думках залятаюІ там душою спачываю.О, як бы я хацеў спачаткуДарогу жыцця па парадкуПрайсці яшчэ раз, азірнуцца,Сабраць з дарог каменні тыя,Што губяць сілы маладыя, —К вясне б маёй хацеў вярнуцца.Вясна, вясна! не для мяне ты!Не я, табою абагрэты,Прыход твой радасны спаткаю, —Цябе навек, вясна, хаваю.Назад не прыйдзе хваля тая,Што з быстрай рэчкай уплывае.Не раз яна, зрабіўшысь парам,На крыллях сонца дойдзе к хмарамДы йзноў дажджом на рэчку сыдзе —Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,З законаў, жыццем напісаных,Або на дол спадзе ў туманах.Але хто нам яе пакажа?На дол вадой ці снегам ляжа?Не вернешся, як хваля тая,Ка мне, вясна ты маладая!..Вось як цяпер, перада мноюЎстае куточак той прыгожа,Крынічкі вузенькая ложаІ елка ў пары з хваіною,Абняўшысь цесна над вадою,Як маладыя ў час кахання,Ў апошні вечар расставання.І бачу лес я каля хаты,Дзе колісь весела дзяўчатыСпявалі песні дружным хорам,З работ ідучы позна борам.Нясліся зыкі песень здольных,Ў лясах раз-пораз адбівалісь,І ім узгоркі адклікалісь,І радасць біла ў песнях вольных.А хвоі, елкі векавыяПад зыкі песень маладыяМаўчком стаялі ў нейкай думе,І ў іх ціхусенечкім шумеНяслось вячэрняе маленнеЎгару, святое аддаленне.Каля пасады лесніковайЦягнуўся гожаю падковай
Стары, высокі лес цяністы.Тут верх асіны круглалістыСплятаўся з хвоямі, з дубамі,А елкі хмурымі крыжаміВысока ў небе выдзялялісь,Таемна з хвоямі шапталісь.Заўсёды смутныя, бы ўдовы,Яны найбольш адны стаялі,І так маркотна пазіраліІх задуменныя галовы!Лес наступаў і расступаўся,Лужком зялёным разрываўся;А дзе прыгожыя загібыТак міла йшлі каля сядзібы,Што проста імі б любаваўся.А знізу гэты лес кашлатыМеў зелянюсенькія шатыЛазы, чаромхі ці крушыны,Алешын ліпкіх, верабіны.Глядзіш, бывала, і здаецца,Што скрозь сцяну галін жывую,Скрозь гэту тканку маладуюНі мыш, ні пташка не праб'ецца.Цякла тут з лесу невялічкаТравой заросшая крынічка,Абодва берагі каторайЛазняк, ракітнік абступалі;Бруіліся ў цяньку іх хваліІ ў луг чуць значнаю разорайІшлі спакойна між чаротаў,Рабілі многа заваротаў,Аж покі ў Нёман не ўцякалі.Зялёны луг, як скінуць вокам,Абрусам пышным і шырокімАбапал Нёмна рассцілаўся —За хатай зараз пачынаўсяДы йшоў квяцістай раўніноюЗ мурожнай слаўнаю травоюІ ззяў на сонцы ў пералівахПяшчотных тонаў. Як на нівахЖыта збажынкі лёгка гнуццаІ людзям радасна смяюццаСваім прыемным, мілым спевамПад лёгкім ветрыку павевам, —Так гнуцца, гойдаюцца травы,Як пройме ветрык іх ласкавы,І пойдуць хвалі травяныяЗ прыемным спевам чарадою,Зашэпчуць краскі між сабою,Нібы дзяўчаткі маладыя.Эх, луг шырокі! Як жывы, ты,
Праменнем сонейка заліты,Увесь стаіш перад вачыма,Ты міл і смуцен, як радзіма,Як наша ціхая старонка,Дзе смугі сіняя пялёнкаУ летні час дымком звісаеІ даль задумай спавівае.Хоць я няволяй цяжка змучанІ з родным берагам разлучан,Ды я душою ажываю,Як вокам мыслі азіраюЦябе, мой луг і бераг родны,Дзе льецца Нёман срэбраводны,Дубы дзе дружнай чарадоюСтаяць, як вежы, над вадоюДаўнейшых спраў вартаўнікаміІ ззяюць грозна жараламі.І толькі тут, пад іх чародкай,Улетку, добраю пагодкай,Касьбой утомлены, спачынешІ думкі клопату пакінеш,Заснуўшы крэпка і салодка.Тут так прахладна, так прывольна!А пташкі голасна і здольнаСмяюцца мілым шчабятаннемІ поўняць луг сваім спяваннем.А на дубах, як шапкі тыя,Чарнеюць гнёзды буславыя.Буслы клякочуць, буслянятыПішчаць жалобна, як шчаняты,Насы закідваюць угоруІ просяць есці ў сваю пору.А там, дзе буслікі ўздужалі,Іх пачынаюць вабіць далі;Яны пачулі ў сабе сілы,Яны разводзяць ужо крылы,Ўгару на локаць падлятаюць,Паветра ловяць, заграбаюцьІ неуклюднымі нагаміТанцуюць смешна над дубамі.Там, у падсуседзях з бусламі,І вераб'і, шпакі вядуцца;Клапотна шчэбеты нясуццаІ моўкнуць позна вечарамі.Ў дубах крычаць сіваваронкі,І свіст над лугам рэзкі, звонкіКаршун маркотна так раняеІ нейкі смутак закідае.Эх, луг шырокі! Як жывы, ты,Травой мурожнаю закрыты,Стаіш зялёны прада мною
І ззяеш дзіўнаю красою!Як дзве старэнькія кабеткі,К каторым старасць неўзаметкіПадкраўшысь злодзеем срэдзь ночы,Як смачны сон змыкае вочы,Красу і крэпасць забіраеІ ўсю іх жывасць выкрадаеДы кіне іх адных, старэнькіх,Адных, як перст, і чуць жывенькіхІ непатрэбных анікомуНа цягасць жыццю маладому, —Так каля хаты, у садочку,Схіліўшысь ціхенька ў куточку,Стаялі дзве вярбы старыя,А навакола маладыяДзярэўцы пышна красавалі,На свет вясёла пазіралі.Галлё спусціўшы над парканам,Расла тут грушка з тонкім станам;Па-над парканам пышным валамСтаяў вішняк густы, прыўдалы.Садок быў, праўда, невялічкі:Дзве верабіны ды тры дзічкіДы між верб ліпка маладая,Бы іх унучка дарагая.Але як весела і мілаТут пчолка ў вуллях гаманіла!І як прыемна пахла мёдам!Пладзілісь пчолкі з кожным годам:Штолета вулляў прыбывала —На пчолкі вельмі шанцавала.Гул іх стаяў і ўдзень і ўночы.Бывала, ўлетку, ў час рабочыНе раз там чуўся крык вясёлы:— Го, тата! дзядзька! выйшлі пчолы!На вішні селі каля плоту!Мужчыны кідалі работу,Касьбу над рэчкай за кустамі,І беглі шыбка, каб часаміНа лес дзе пчолкі не зляцелі,Дык іх там пільненька глядзелі.На прыгуменні, поруч з садам,Павець з гумном стаяла радам,А пад паветкаю прылады:Вазок, калёсы, панарады,Старыя сані, восі, колыІ вулляў некалькі на пчолы,Яшчэ някончаных; судзіна,Стары цабэрак, паўасмінаІ розны хлам і лом валяўся,Ад сонца, дожджыку хаваўся —
Патрэбны рэчы, ёсць вядома!Гуменца, крытае саломай,Ад доўгіх часаў пасівела;Салома кудламі вісела,Яе вятры параздзімалі,А трохі хлопцы пасцягалі,На стрэху лазячы, бывала, —Іх гэта забаўка займала.А пад шчытом на павуцінеНішчымны колас-сірацінаЎ зацішку лёгенька гайдаўся;З якіх ён часаў там трымаўся,То Бог яго святы ўжо знае!Будоўля, больш яшчэ старая,З гнілой, вагнутаю страхоюСтаяў хлявец якраз напроціІ чуць ліпеў, як бы на плоцеГаршчок, разбіты качаргою.Стары, паедзены чарвямі,Набок пахілены вятрамі,Глядзеў хлеў гэты старычынай,Пахілай доляй жабрачынай;А збоку, ў полі, недалёкаСтаяў прыгрэбнік адзінока,Пахілкам, горкім сіратою,У дол упёршыся страхою.Ў глыбі двара стаяла хатаІ выглядала зухаватаПаміж запушчанай будовы,Як бы шляхцянка засцянкова,Што ў дзень святы каля касцёла,Чуць-чуць падняўшы край падола,Так важна ходзіць з парасонам,Спадніцай верціць, як агонам,З дарожак пыл, пясок зганяеІ ў вочы хлопцам заглядае.За хатай поле пачыналась,Дзе жыта хораша гайдаласьІ рос авёс, ячмень і грэчка, —Было прытульнае гняздзечка!..Мой родны кут, лугі, крыніца!Цяпер для вас я — чужаніца.Той самы лес, палеткі тыя,Ды людзі там жывуць другія.Мне душу смуткам напаўняе,Што ў прошласць канулі гадочкі,Мае шчаслівыя дзянёчкі, —Прайшла, вясна ты маладая!Цяпер разгорнем часаў шаты,Бліжэй прыгледзімся да хаты,Да Міхася і да Антося,Як там вялося, як жылося.
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 жемчужин европейской лирики
100 жемчужин европейской лирики

«100 жемчужин европейской лирики» – это уникальная книга. Она включает в себя сто поэтических шедевров, посвященных неувядающей теме любви.Все стихотворения, представленные в книге, родились из-под пера гениальных европейских поэтов, творивших с середины XIII до начала XX века. Читатель познакомится с бессмертной лирикой Данте, Петрарки и Микеланджело, величавыми строками Шекспира и Шиллера, нежными и трогательными миниатюрами Гейне, мрачноватыми творениями Байрона и искрящимися радостью сонетами Мицкевича, малоизвестными изящными стихотворениями Андерсена и множеством других замечательных произведений в переводе классиков русской словесности.Книга порадует ценителей прекрасного и поможет читателям, желающим признаться в любви, обрести решимость, силу и вдохновение для этого непростого шага.

авторов Коллектив , Антология

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия
Поэты 1840–1850-х годов
Поэты 1840–1850-х годов

В сборник включены лучшие стихотворения ряда талантливых поэтов 1840–1850-х годов, творчество которых не представлено в других выпусках второго издания Большой серии «Библиотеки поэта»: Е. П. Ростопчиной, Э. И. Губера, Е. П. Гребенки, Е. Л. Милькеева, Ю. В. Жадовской, Ф. А. Кони, П. А. Федотова, М. А. Стаховича и др. Некоторые произведения этих поэтов публикуются впервые.В сборник включена остросатирическая поэма П. А. Федотова «Поправка обстоятельств, или Женитьба майора» — своеобразный комментарий к его знаменитой картине «Сватовство майора». Вошли в сборник стихи популярной в свое время поэтессы Е. П. Ростопчиной, посвященные Пушкину, Лермонтову, с которыми она была хорошо знакома. Интересны легко написанные, живые, остроумные куплеты из водевилей Ф. А. Кони, пародии «Нового поэта» (И. И. Панаева).Многие из стихотворений, включенных в настоящий сборник, были положены на музыку русскими композиторами.

Антология , Евдокия Петровна Ростопчина , Михаил Александрович Стахович , Фёдор Алексеевич Кони , Юлия Валериановна Жадовская

Поэзия