Читаем Песьня пра зубра полностью

Бачыў я шмат, ды найбольш мяне ўсё ж уражаліЗьвера падскокі — о, гэтая лютасьць дзікая!А як ня можа знайсьці, што б скрышыць ці разьдзерці,Храпы свае разьдзімаючы, ловіць паветра,Нюхам сваім найтанчэйшым уцягвае пахі!Ўсё, што жывое, ці мае адзнакі жывога,Топча, прабуе на рогі узьняць, пакалечыць,Вінных шукае, хто важыўся раніць асілка.Скокі ў два-тры дастае неклямягу-ахвяру,Дзікім рыўком падкідае ўгару, прабівае,А недабітага, хай гэта конь або коньнік,Зноўкі на рогі бярэ ды камечыць няшчадна,Ажно пакуль небараку ушчэнт не раздушыць.Кроў застывае, як гэткую бачыш расправу:Стаў конь дыбка, ашалелы, з распораным брухам,Коньнік завіс у страменьні, крывёю заліты, —Вось наляцеў, абярнуў абаіх і спад настуЗь мешанкі кроў адно льлецца цурком неўзабаве.Як на мярлог медзьвядзя, на дзіка ён найрвецца,Ўвомірг пайрве, аж шмацьцё разьляціцца па дрэвах!Часам трапляліся нам і казлы у гушчарах —Лютага зубра ахвяры на сьцежцы вузенькай.Тыя, хто бачыў ягоную сілу, мне сьветкі:Хай ён з разгону з аленьнем зударыцца часам, —Скрозь адаб'е ўсё нутро — і вантробы, і сэрцаПараськідае вакол па лапчастых ялінах.Цяжка ўявіць, не пабачыўшы, гэткую зьяву:Птушкі драпежныя ймкнуць на баёвішча з граем,Дзёрзка дзяруць на шматкі яшчэ цёплыя часткіЦела павіслай дзесь высака ў гольлі ахвяры…Неверагодна, а бачыў: конь, зьліты крывёю,Б'ецца, канаючы, коньнік жа ўдоль галавоюНедзе вісіць угары… А бывала й такое:Ўзьняў ён на рогі каня, але гэтак, што коньнікПроста зь сядла шугануў на сасну, цалюсенькі!Прыкладаў стане, ці мала іх ведае пушча,Лішнія ж словы зьніжаюць давер да расказу.Той, хто зубровую лютасьць ня бачыў, няздольныСьветчаньням верыць, як прэ ён, раве, ашалелы,Быццам бурлівая хваля ў часы навальніцы,Як ад грымотнага рыку страсаецца пушча,Аж пад нагамі зямля і ўздыхае, і стогне!Але хай сьцяміць, што помстаю гнеў не спатоліць, —Будзе храпсьці перарывіста, голаў пахіліць,І па рагох кроплі сьвежай крыві забруяццаПроста ў гурбы… Ня знаю, ці знойдуцца словы,Каб апісаць нам належна жахлівую бойку.Ён, быццам ветру зудары, і дужы, і спрытны,Ўвомірг зьмяняецца ў сьмерч, гураган, і, вядома,Скон будзе долей таго, каго бура засьпее.Сьнег палымнее й дыміцца на месцы забойства,А на кустох ды на дрэў сукох чырванеюцьРэшткі ахвяры й зусюль крывяжэрныя птушкіПлоймай лятуць за сваім дабрадзеем рагатым.Ён жа-ж, што кінуў быў, зноў падыходзіць,Ўспора рагамі яе, пераверне, зноў кіне…Скончыў, забіў, але ўсёткі у смак не памсьціўся:Цела ў шматох, растаптаныя косьці, ды злоснаГэтую мешанку пора ды трэ ён рагамі,Коньнікі ж зьвера прабуюць узноўкі разьярыцьІ ў вабцугі ўзяць: галёкаюць, дзідамі колюць…Гэта бядой пагражае ці рэдчас, хай кажныЙ спрытны, бо кон падвядзе — і загінеНат найспрытнейшы. Найлепш у сядле раўніноюГнацца з ганьнёю за зьверам, ды іншая справаПушчаю ймкнуць, дзе ўсё можа прытрапіцца часам:Там і калоды гнілыя і выкратні й ямы,Норы барсучыя, пні, прыхаваныя сьнегам,Коўзкая лужына — бачыш, і конь спатыкнуўся,Гольле зламанае, лапы даўгія хваінаў, —Ўсё гэта пасткі, з каня бо зьляціш, і загінеш:Зубр не змарудзіць, імгненьне — пайрве на часьціныЦела бяздушнае й высака ў гольле закіне.Цудам адважны ж ад зьвера ўхінецца, адскочыць.Той налятае узноўкі, ажно і заколе.Каб апісаць мог я тутка, адкінуўшы дробязь,Толькі важнейшыя рысы лясное пачвары,Хто яго ведае, стала б мне словаў ды часуІ як даўгая была б мая гэтта паэма!Судзячы ўсё апісанае, гэтыя ловыЗь лікам вялізным забітых былі б мо шаленствам,Змыць што ня лёгка было б пачынальніку й славай,Толькі ж усё гэта мела карэнь у княжэньнеВітаўта, князя вялікай Літоўскай дзяржавы.Тымі гадамі, калі моц слабела айчыны,Трэ было ўздыму, вось князь наш бязьмежныя пушчыЎ стан баявы й абярнуў, дзе б нарошчваць сілы.Часам спакойным, прадбачачы прышлыя войны,Вояў сваіх рыхтаваў ён на ловах зьвярыных,Чым прымушаў забываць пра нястачы й нягоды!Ён — міратворца й баёў заразом пачынальнік,Будучы князем, сваёю аголенай зброяйСтавіў запын варагом і блізкім і далёкім.Нават татарын, схіліўшыся ніцма, слухмянаЛук свой зламаны яму аддаваў, зразумеўшы,Што, хай зьбіраў ён калым на прасторах літоўскіх,Сам жа-ж агіднай літоўскай здабычай рабіўся.З тымі лічыўся князь толькі, каго, ўпадабаўшы,Сам выбіраў, нат Ардой кіраваў, захацеўшы.Князю і ўсходні сусед слаў лісты з прапановаю згоды,Хай і з багацьця ды моцы Маскоўскія знаныя землі.Турак, і той, прысылаў яму часта гасьцінцыЗ думкай таёмнай яго задабрыць, ну і помстыКнязя літоўскага неяк ня выклікаць часам, —Трох, што трымалі ўвесь сьвет у трымценьні ды жаху,Прад Ліцьвіном пахіляліся моўчкі з пакорай.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэмы
Поэмы

Удивительно широк и многогранен круг творческих интересов и поисков Навои. Он — РїРѕСЌС' и мыслитель, ученый историк и лингвист, естествоиспытатель и теоретик литературы, музыки, государства и права, политический деятель. Р' своем творчестве он старался всесторонне и глубоко отображать действительность во всем ее многообразии. Нет ни одного более или менее заслуживающего внимания вопроса общественной жизни, человековедения своего времени, о котором не сказал Р±С‹ своего слова и не определил Р±С‹ своего отношения к нему Навои. Так он создал свыше тридцати произведений, составляющий золотой фонд узбекской литературы.Р' данном издании представлен знаменитый цикл из пяти монументальных поэм «Хамсе» («Пятерица»): «Смятение праведных», «Фархад и Ширин», «Лейли и Меджнун», «Семь планет», «Стена Р

Алишер Навои

Поэма, эпическая поэзия / Древневосточная литература / Древние книги