Читаем Пясецки полностью

— Прабачце! Я гэта таму, каб пан не падумаў, што мы баімся. Не. Я нават хачу прапанаваць: калі пану спатрэбіцца хадзіць па горадзе, дык най- лепш са мной, як з жонкай або нарачонай — не так звяртаюць увагу. Калі трэба, калі ласка. Я смелая. Наогул калі што трэба дапамагчы, дык калі ласка. Я маю нават нейкія знаёмствы.

Пані Ядвіга, трохі збянтэжаная, з лёгкай чырванню на шчоках так хораша выглядала, што Забава з непрыхаваным захапленнем глядзеў ёй у вочы. Заў- важыла гэта і змоўкла.

Забава моцна сціснуў яе далонь.

— Шчырае дзякуй, пані, — адказаў. — Для пані без розніцы, хто я. Можа- це толькі быць упэўнены, што аніякай непрыемнасці вам ад мяне не будзе. А што да спрыяння мне, пакуль што нічога не патрабую, а калі ўзнікне неаб- ходнасць, так і скажу.

— Добра. Забылася пра галоўнае: тата купіў для пана вайсковы шынель, амаль новы, шапку, мужчынскі гарнітур і значок. Усё, пра што прасілі.

— Хапіла грошай?

— Яшчэ засталіся. Зараз пакажу адзежу.

Выняла з куфра рэчы. Забава быў задаволены. У гэтай форме, са значком на шапцы мог паўсюль выдаваць сябе, маючы добрыя дакументы, за тэлегра- фіста. Меў у гэтай галіне пэўныя веды, бо скончыў калісьці скарочаны курс наглядчыкаў тэлеграфа і тэлефона, адзін час працаваў, і такім чынам арыен- таваўся добра ў ролі, якую пакуль што абраў для сябе.

— Дзякуй, пані, за ўсё, — сказаў усцешаны.

— Калі ласка, я хацела б для вас зрабіць больш. Гэта было б для мяне вельмі прыемна. Няхай пан верыць, што я мужная.

Забава засмяяўся, а потым спытаў сур’ёзна:

— Няўжо пані ведае, што гэта так ужо небяспечна? Вы не арыентуецеся ў справе, а я не жадаю мець маральнай адказнасці.

— Але, калі ласка, пан, я была б шчаслівая, калі б магла нашкодзіць тым «мухаморам». Жах, як не люблю іх, можа нават больш за тату не люблю іх.

— Няўжо пані мае каго знаёмага з асяроддзя чырвонай арыстакратыі?

— Ведаю асабіста каменданта места.

— Крывашэіна?. Адкуль яго пані ведае?

— Заляцаўся да мяне на балі. У тэатры была з ім. Заўсёды магу абнавіць знаёмства.

— Каго пані яшчэ ведае?

— Ведаю некалькіх чырвоных афіцэраў з 4-й дывізіі.

— Гэта не тое, што трэба. А ці ведае пані каго ў Чрэзвычайцы?

Ядвіга задумалася. Праз момант радасна адказала:

— Ёсць, ёсць, і гэта нават наш далёкі сваяк.

— Як ён глядзіць на сваю службу?

— Працуе добра і на добрым уліку ў іх, але не фанатык. Наадварот. незадаволены і лічыць сябе пакрыўджаным. Жадаў бы быць кімсьці боль- шым, бо мае талент, але з’яўляецца звычайным агентам.

— Ці пані ў ім упэўненая?

— Абсалютнай упэўненасці няма, але можна яго павывучаць. Калісьці размаўляла з ім. Казаў, што ахвотна кінуў бы, як сказаў, сабачую службу і выехаў бы за мяжу. Быў узлаваны. Зазначу між іншым, што ён какаініст.

— Какаініст? Гэта добра — сказаў Забава. — Няхай пані пры нагодзе пагаворыць з ім. Можа, мне спатрэбіцца.

Доўга яшчэ яны сардэчна і весела гутарылі, як двое добрых сяброў. Пані Ядвізе прыйшлася да густу роля змоўшчыцы, а Забаве — новы паплечнік. «Якая розніца паміж ёй і Каролем, — думаў Забава. — Трапілася ж цюхцяю- ныціку такая малайцаватая жанчына».

Гаспадар Юзаф вярнуўся з рынка позна. Убачыўшы Забаву, вельмі ўзра- даваўся.

— Ушанаванне. Як здароўечка? Што новага? —голасна вітаў ён Забаву.

— У мяне ўсё добра. Што ў вас?

— О, у нас вялікая навіна. Паставілі помнік Карліку Марліку.

— Не разумею. камісар нейкі?

— Які тамака камісар! — засмяяўся спадар Юзаф. — Гэта мая Марыся (жонка Юзафа) так Карла Маркса назвала. Кажа: «Кудлаты такі. Карлік Марлік. як сабака». Бачыў і я помнічак: трох рублёў не варты. Нізенькі пастаменцік, як пад гаршчок для кветак, а на ім бюст — у музеях экспанаты злачынцаў уздоўж сцен лепшыя стаяць. А што крыку нарабілі! Цэлая ўрачы- стасць. Аркестры, шэсці, прамовы. Гэта як бы дзецюкі вясковыя: удзе- сяцёх бутэльку гарэлкі вып’юць і крычаць, равуць, усю вёску будзяць. Або курыца: яйка знясе, а накудахчыцца, быццам слана выседзела.

* * *

Калі Забава ляжаў над «другой лініяй», слухаючы песні савецкіх паграніч- нікаў, у Менску, у першым сутарэнні ЧК, капітан Антасевіч ляжаў збіты, сплы- ваючы крывёй, на бруднай падлозе. Збілі яго жаўнеры і чэкісты, якія выкрылі зроблены ім падкоп. Ад гэтага часу ўсе ў Чрэзвычайцы звалі яго «Кратом».

Ляжаў, а ў галаве снавалі сумныя думкі; ляжаў галодны, спанявераны, змучаны, але гатовы да ўцёкаў зноў, калі б на тое заставаўся хоць бы самы мізэрны шанец на поспех. За дзвярамі чуліся крокі жаўнераў і да ягоных вушэй далятала песенька:

Цар з царыцай у карты гулялі, а германцы выйгравалі...

* * *

Таксама ў той жа самы час дыверсійная група «Мухі» — Міхальскага, якая вырушыла з Цімкавіч, з Пагранічнага атрада, чакала сігналу да пераходу на тэрыторыю Польшчы.

Было іх трыццаць шэсць. Мелі з сабою, акрамя рэвальвераў, карабінаў і гранат, яшчэ два лёгкія кулямёты. Ляжалі на лузе, за ракітнікам паблізу рачулкі, па якой праходзіла мяжа. Ніхто не размаўляў. Цішыню вечара пару- шала ўдалечыні песенька жаўнераў польскай пагранічнай аховы:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Зеленый свет
Зеленый свет

Впервые на русском – одно из главных книжных событий 2020 года, «Зеленый свет» знаменитого Мэттью Макконахи (лауреат «Оскара» за главную мужскую роль в фильме «Далласский клуб покупателей», Раст Коул в сериале «Настоящий детектив», Микки Пирсон в «Джентльменах» Гая Ричи) – отчасти иллюстрированная автобиография, отчасти учебник жизни. Став на рубеже веков звездой романтических комедий, Макконахи решил переломить судьбу и реализоваться как серьезный драматический актер. Он рассказывает о том, чего ему стоило это решение – и другие судьбоносные решения в его жизни: уехать после школы на год в Австралию, сменить юридический факультет на институт кинематографии, три года прожить на колесах, путешествуя от одной съемочной площадки к другой на автотрейлере в компании дворняги по кличке Мисс Хад, и главное – заслужить уважение отца… Итак, слово – автору: «Тридцать пять лет я осмысливал, вспоминал, распознавал, собирал и записывал то, что меня восхищало или помогало мне на жизненном пути. Как быть честным. Как избежать стресса. Как радоваться жизни. Как не обижать людей. Как не обижаться самому. Как быть хорошим. Как добиваться желаемого. Как обрести смысл жизни. Как быть собой».Дополнительно после приобретения книга будет доступна в формате epub.Больше интересных фактов об этой книге читайте в ЛитРес: Журнале

Мэттью Макконахи

Биографии и Мемуары / Публицистика
100 великих казаков
100 великих казаков

Книга военного историка и писателя А. В. Шишова повествует о жизни и деяниях ста великих казаков, наиболее выдающихся представителей казачества за всю историю нашего Отечества — от легендарного Ильи Муромца до писателя Михаила Шолохова. Казачество — уникальное военно-служилое сословие, внёсшее огромный вклад в становление Московской Руси и Российской империи. Это сообщество вольных людей, создававшееся столетиями, выдвинуло из своей среды прославленных землепроходцев и военачальников, бунтарей и иерархов православной церкви, исследователей и писателей. Впечатляет даже перечень казачьих войск и формирований: донское и запорожское, яицкое (уральское) и терское, украинское реестровое и кавказское линейное, волжское и астраханское, черноморское и бугское, оренбургское и кубанское, сибирское и якутское, забайкальское и амурское, семиреченское и уссурийское…

Алексей Васильевич Шишов

Биографии и Мемуары / Энциклопедии / Документальное / Словари и Энциклопедии