Читаем Шалом полностью

А калісьці мастак з гонарам на чале ўсёй калёны ішоў, быў як Анубіс у старажытных эгіпцянаў – бог з галавой сабакі. Толькі ён таямніцай адлюстраваньня валодаў, і кожны, хто перад сьмерцю свой твар для вечнасьці захаваць хацеў, да яго прыходзіў. Ён быццам рука Творцы быў, як выглядае вырай, пекла, ды й сам Творца, толькі мастак мог чалавеку давесьці. А цяпер тэхніка ўсё робіць. Ідзе чалавецтва па дарогах вайны, а за ім у абозе, на фурманках – кампутары, станкі, фотакамэры. Захацеў перад сьмерцю ўласны адбітак пакінуць, забег у фургон, пстрык, пстрык – чатыры тры на чатыры без кутка, з вас тры баксы. А мастаку толькі й засталося, што дэкаратыўнымі плямкамі пакойчыкі аздабляць.

Вось бяжыць ён за калёнай ды жаласьліва скуголіць:

– Дама, дамачка! Купіце карцінку, нядорага. Яна вам бліндаж упрыгожыць!

А тая ў адказ:

– Нахуй мне ў бліндажы твая карціна патрэбная! Я лепей у ГУМе рэпрадукцыю куплю!

Праўда, ня ўсе, канечне, па сьметніках туляюцца. Нехта з дэкаратыўных пародаў у цяпле жыве ды пайку неблагую атрымлівае. Натуральна, калі ўсялякі глямур мастацтвам лічыць, то ня гэтак ужо й кепска. А некаторыя плямкі вар’яцкіх грошай каштуюць! Вунь «Хлопчыка зь люлькай» Пікаса нядаўна за сто чатыры мільёны баксаў нейкі кот таўстапузы набыў!

О! Чалавек ідзе! Мо’ запытацца ў яго? А, ладна… Лухта гэта ўсё! Быў напалову богам, а стаўся сабачкам дэкаратыўным! А тым, хто нязгодны, толькі й застаецца ў нагу каму-небудзь учапіцца. Ну хоць бы вунь таму мужыку, што ідзе па сьцежцы!»

Дарога ўсё далей і далей сыходзіла ў глыбіню вечара, але ніякай бэнзакалёнкі на ёй не траплялася. Калі нарэшце Андрэ трапіў у нейкую вёску і знайшоў ля выезду зь яе бэнзакалёнку зь невялікай крамай, то выгляд ён меў ужо досыць стомлены й раздражнёны. Аднак у краме раздражненьне ўзрасло яшчэ больш, калі, падышоўшы да прылаўку зь півам, ён зірнуў на кошты.

– Шайзэ!!! Фак! Фак! Фак! Грыбочкі-галюцынагены! – гучна прамовіў уголас Андрэ і, з агідай узяўшы дзьве бутэлькі, са змрочным выглядам накіраваўся да касы.

Наведнікаў у такі позьні час у краме не было, таму ён злавіў на сабе толькі зьдзіўлены погляд гандляра, які зіркаў так, быццам убачыў жаўнера Першай сусьветнай вайны, што выпадкова заблукаў у тутэйшых глухіх мясьцінах.

Каб не расчароўваць чалавека, Андрэ, падышоўшы да касы, прыжмурыў правае вока і з наўмыснай хрыпатой у голасе прамовіў:

– Скажыце, таварыш, французы ў вёсцы ёсьць?

У адказ «таварыш» агучыў доўгую і няўцямную фразу, сэнс якой зводзіўся да слова «няма».

– А рускія?

– Няма!

– Ісламіты? Антыглябалісты?

– Няма!

– Фу-ты! Дзякуй богу! – Андрэ з палёгкай уздыхнуў, і хацеў ужо зьняць шалом, але ўчасна спахапіўшыся, трошку прыпадняў яго і выцер з ілба пот.

– Камрадэ, а ці няма ў вас больш таннага піва?

– Бярыце гэта! За кошт установы!

– О!!! Дзякуй! Вы высакародны чалавек! Скажыце, ці далёка да лініі фронту?

– У нас вайна даўно скончылася!

– А ў нас, мабыць, ніколі ня скончыцца… Яшчэ, таварыш, у якім напрамку Нахрэннахостэн?

– Зараз выйдзеце і павернеце налева. Гэта тры кілямэтры адсюль.

– Дзякуй, камрадэ! Бывайце! Нікому не кажыце, што вы мяне бачылі! – Андрэ кінуў піва ў заплечнік і, насьвістваючы «Рот фронт», выйшаў з крамы.

Апынуўшыся на вуліцы, ён падумаў, што дабірацца да Гановэру сёньня ўжо няма сэнсу, а будзе слушным знайсьці начлег тут. Тым больш, наўкола разьлегліся бясконцыя палі зь цюкамі сьвежай зжатай саломы. Ён адшукаў добрае месца і, распакаваўшы пару цюкоў, склаў сабе ўтульны ложак.

Пасьля піва й сьціплай вячэры ён адчуў, што радасьць жыцьця ізноў вярнулася да яго. У параўнаньні зь ёю гэты ідыёцкі выпадак з дахам быў, па сутнасьці, нічым, такім сабе маленькім каменьчыкам, што патрапіў у чаравік па дарозе да новага жыцьця. Заставалася толькі выкінуць яго са сваіх успамінаў ды йсьці далей на ўсход, бліжэй да ўзыходу сонца.

Ён разваліўся на залатым ложку, раскінуў рукі і паглядзеў на неба. Зорак не было – яны хаваліся дзесьці за аблокамі. Водар сьвежай саломы дурманіў яго ўспамінамі дзяцінства.

«Як мне адразу да галавы не прыйшло! – нечакана асяніла Андрэ. – Вось дзе павінен хавацца галоўнакамандуючы ў залатым шаломе, каб не патрапіць у пэрыскоп прыдурку з варожага акопу! Салома. Толькі яна робіць цябе непрыкметным, нябачным, незаўважным. Вядома ж, штаб трэба разьмясьціць у стозе саломы!

…Эх, шкада, што цяпер няма рэвалюцыі, на якую можна адправіцца. Паехаць бы куды-небудзь у Мэксыку, да Вільі ды Сапаты, альбо стаць паплечнікам Гарыбальдзі, а можа, Рабэсп’ера. Цікава… Калі сячы галаву гільяцінай, ці ня будзе шалом перашкодай?.. А раптам яна не пакоціцца, як качан сьвежаадрэзанай капусты, а ўпадзе ўніз ды ўтыркнецца пікай у драўляны наст эшафоту… Стане на памосьце, як дэсэрт у залатой вазе…

…Не… лепш апынуцца ў сямнаццатым у Піцеры ды пайсьці на штурм Зімняга… Прыўкрасная была б карціна – разам з матросамі залезьці ў прускім шаломе на чыгунную царскую браму з залатымі арламі…

…бальшавікам бы гэта не спадабалася… сказалі б, што я кайзэрскі лазутчык…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Норма
Норма

Золотые руки переплавлены, сердце, подаренное девушке, пульсирует в стеклянной банке, по улице шатается одинокая гармонь. Первый роман Владимира Сорокина стал озорным танцем на костях соцреализма: писатель овеществил прежние метафоры и добавил к ним новую – норму. С нормальной точки зрения только преступник или безумец может отказаться от этого пропуска в мир добропорядочных граждан – символа круговой поруки и соучастия в мерзости."Норма" была написана в разгар застоя и издана уже после распада СССР. Сегодня, на фоне попыток возродить советский миф, роман приобрел новое звучание – как и вечные вопросы об отношениях художника и толпы, морали и целесообразности, о путях сопротивления государственному насилию и пропаганде.В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Владимир Георгиевич Сорокин

Контркультура
Внутри ауры
Внутри ауры

Они встречаются в психушке в момент, когда от прошлой жизни остался лишь пепел. У нее дар ясновидения, у него — неиссякаемый запас энергии, идей и бед с башкой. Они становятся лекарством и поводом жить друг для друга. Пообещав не сдаваться до последнего вздоха, чокнутые приносят себя в жертву абсолютному гедонизму и безжалостному драйву. Они находят таких же сумасшедших и творят беспредел. Преступления. Перестрелки. Роковые встречи. Фестивали. Путешествия на попутках и товарняках через страны и океаны. Духовные открытия. Прозревшая сломанная психика и магическая аура приводят их к секретной тайне, которая творит и разрушает окружающий мир одновременно. Драматическая Одиссея в жанре «роуд-бук» о безграничной любви и безумном странствии по жизни. Волшебная сказка внутри жестокой грязной реальности. Эпическое, пьянящее, новое слово в литературе о современных героях и злодеях, их решениях и судьбах. Запаситесь сильной нервной системой, ибо все чувства, мозги и истины у нас на всех одни!

Александр Андреевич Апосту , Александр Апосту

Контркультура / Современная русская и зарубежная проза