Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

– Я з большым задавальненнем чытаю старажытных грэцкіх філосафаў; яны шчыра шукалі святла праўды, і часам асобным з іх удавалася хоць здалёку ўбачыць прамень вечнага святла. Цяпер, калі нябеснае сонца Евангелля свеціць усяму свету, яны блукаюць у цемры і самі не ведаюць, чаго шукаюць; назвалі чалавечую душу часткаю Бога, а яна ж – стварэнне Божае, як і іншыя ўсе душы.

Гэтыя размовы доўжыліся да позняе ночы, а калі прабіла дзве гадзіны, закончыліся літаратурныя забавы, і мы ўсе разам выйшлі; я адзін вяртаўся дахаты па пустых і цёмных вуліцах, думаючы пра ўсё тое, што бачыў і што чуў.

У часе майго знаходжання ў Адэсе я яшчэ некалькі разоў наведваўся ў дом пана Рыльца, бо мяне цешыла ягоная таварыскасць і вучоныя размовы; калі перад выездам з горада я прыйшоў да яго апошні раз, каб развітацца ды падзякаваць за ласку, ён, даючы мне дзве бутэлечкі са спіртавым настоем, дзве з алеямі, некалькі сваіх парашкоў, перасцярог:

– У цябе цяпер воды Гайнара і ўсё, што патрэбна для даследавання прыроды – уваскрашай жа мінуўшчыну, выклікай з магілаў памерлыя істоты; вывучай таямніцы ўсіх мінулых стагоддзяў і цяперашняга свету, – і ўсюды ўбачыш цуды, якія іншым і не сніліся; убачыш руку Творцы, але не пераступай межаў, не даследуй дух, бо тут патрэбна вышэйшая сіла, тут патрэбна яснабачанне; не забывай, што ты чалавек, не аддаляйся ад свайго цела без волі Таго, хто цябе з ім злучыў, і вокам твае душы не ўзірайся ў іншую душу, якая створана, як і твая.

Зяноне! Я не паслухаўся, пакінуў без увагі гэтыя перасцярогі, зрабіў інакш; той скарб, які ёсць у мяне, тую моц каляровых водаў я выкарыстаў на іншае; я забыўся пра мінулае і пра будучае, хацеў ужо сёння быць у раі ў гэтым жыцці, на гэтай зямлі хацеў бачыць Духа ў постаці анёла; я пазнаў Адэлю, яна стала для мае душы тым богам, тым ідэалам, якога шукаў на гэтым свеце; блукаючы ў стэпах і па дзікіх скалах на беразе Цецерава, думаў я пра яе, пра яе марыў; душа мая без яе спакойнаю быць не можа, я аддзяліўся ад цела, забыўся пра сваё цела, забыўся і пра зямное жыццё, – загубіў сябе. Зяноне, у далёкім краі, калі хто з маіх даўніх знаёмых запытаецца пра мяне, скажаш, што жыве, ды жыццё яго жахлівае. Але і сам я хутка пакіну гэты край ды пакіну гэтае чужое цела дзе-небудзь на чужой зямлі.

Саматніцкі замаўчаў; Зянон пазіраў на яго з жалем у сэрцы; не мог нагадаць яму пра надзею, бо ягоная надзея згасла назаўсёды; паабяцаў толькі выканаць тое, што ён прасіў, і зноў выправіўся ў падарожжа.


ДАВЕРЫЦЬ ТАЯМНІЦУ СЭРЦА


Пасляслоўе


Адзін з пачынальнікаў Новай беларускай літаратуры Ян Баршчэўскі значную частку свайго жыцця пражыў у Пецярбургу. З далёкай паўночнай сталіцы ён здолеў убачыць Беларусь.

Увасабленнем любові да роднага краю стаў літаратурны твор – зборнік “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, напісаны па-польску дзеля адукаваных землякоў, пазнаёміць якіх з філасофіяй ды гісторыяй свайго народа і меў на мэце аўтар.

Год нараджэння Я. Баршчэўскага, нягледзячы на шматгадовыя намаганні даследчыкаў, высветліць пакуль не ўдалося. У навуковых працах сустракаем і 1790, і 1794, і 1796. Паходзіў Я. Баршчэўскі з беднай беларускай шляхты. Яго бацька быў уніяцкім святаром у Марогах (сёння – Мурагі Расонскага раёна), невялічкай вёсцы (засценку) на беразе Нешчарды. З дзяцінства будучы літаратар выхоўваўся пад уплывам езуітаў, якія апекаваліся уніяцкаю царквою і давалі адукацыю уніяцкім светарам. Я. Баршчэўскі таксама апынуўся ў Полацкай езуіцкай калегіі. Дапамогі ад бацькоў ён не меў, дык мусіў зарабляць на жыццё і вучобу, выхоўваючы дзяцей заможных гаспадароў. Там, у калегіі, выславіўся Я. Баршчэўскі як паэт, вершапісца. Тры яго юначыя творы па-беларуску (вершы “Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята?” і “Гарэліца”, а таксама гутарка “Бунт сялян”) захаваліся і былі надрукаваны ў 40-я гг. ХІХ ст.

Нешматлікія біяграфічныя звесткі, якія Я. Баршчэўскі пакінуў у сваіх творах, гавораць пра тое, што паэт закончыў вучобу ў Полацку, адолеўшы шосты, перадапошні клас – клас філасофіі – неўзабаве пасля вайны 1812 г. Ён меў званне кандыдата акадэміі ды збіраўся працягваць вучобу ў Віленскім універсітэце. Нават ужо накіраваўся ў Вільню, але ў апошні момант прыняў прапанову свайго знаёмага і заняўся гувернёрствам, а пасля па невядомых прычынах перабраўся ў сталіцу Расійскае імперыі. Зусім верагодна, што гэта адбылося ўвесну 1817 г. Па пратэкцыі знаёмых Я. Баршчэўскі ўладкаваўся на дзяржаўную службу; дзякуючы працы ў Марскім міністэрстве падарожнічаў да берагоў Францыі і Англіі.

У 20-я гг. у жыцці Я. Баршчэўскага адбылася яшчэ адна надзвычай важная падзея: сустрэча ў Пецярбургу з Адамам Міцкевічам, які чытаў вершы суайчынніка з-над возера Нешчарда, хваліў іх і сваёй рукою паправіў некаторыя.

Пра многія акалічнасці жыцця Я. Баршчэўскага 30–40х гг. можам ведаць з лістоў да Юлі Корсак у маёнтак Рудня, што каля Невеля. Паэт расказваў пра невыноснае для яго жыццё ў Пецярбурзе, пра тое, як ён з нецярплівасцю чакае лета, вакацый, каб ехаць у Рудню.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Самая страшная книга 2016
Самая страшная книга 2016

ССК. Создай Свой Кошмар.Главная хоррор-антология России. Уникальный проект, в котором захватывающие дух истории отбирают не «всеведущие знатоки», а обычные читатели – разного пола, возраста, с разными вкусами и предпочтениями в жанре.ССК. Страх в Сердце Каждого.Смелый литературный эксперимент, которому рукоплещут видные зарубежные авторы, куда мечтают попасть сотни писателей, а ценители мистики и ужасов выдвигают эти книги на всевозможные жанровые премии («хоррор года» по версии журнала «Мир Фантастики», «лучшая антология» по версии портала Фантлаб, «выбор читателей» по версии портала Лайвлиб).ССК. Серия Страшных Книг.«Самая страшная книга 2016» открывает новый сезон: еще больше, еще лучше, еще страшнее!

Александр Александрович Матюхин , Евгений Абрамович , Илья Объедков , Максим Ахмадович Кабир , Михаил Евгеньевич Павлов

Ужасы