Читаем Сымон-музыка полностью

— Дзедку, глянь, а што бліскаеТам, дзядок, каля крыніц?Блісь — і зараз жа знікае…Што за з’явіна такая?Што за забаўкі начніц[35]?— Эге ж, хлопчыку: зман гэта,Нр. такі агонь не йдзі:Ні цяпла ў ім, ні прывету —Лепш туды і не глядзі;Не шукай агню такога:Не даецца ў рукі ён,Бо над ім вісіць праклён.То — спакуса для дурнога,То — праявіна ліхога,Каб забраць каго ў палон.Гэта — грошы заклятыя,Іх замовіў чараўнік,Неадступны вартаўнікТам вартуе грошы тыя.Ноч у парку. Ціха, цёмна.Неба зорамі дрыжыць,А той замак патаёмнаШтось затойвае, дзяржыць;I жудою патыхаеАд сляпых яго акон.Цяжка замак спачывае,I трывожны яго сон.А ў мурох у тых часаміГлуха штось зашарахціць,То сярдзіта за сцянаміНейкі гук затарахціць;То застогне ў сценах, трэсне,Як бы хто ў іх кашляне,То пачуецца там песня,То ў акне крыло махне.— А што гэта, дзедку мілы,Там снуецца над акном?Нейкі шолах мяккакрылы…Гэты замак — страшны дом!— А то, хлопчыку, кажаны;Толькі змеркне на дварэ, —I цянюе рой паганы,Нейкі рух яго бярэ.Скуль іх толькі назлятае!Піск, гармідар, лопат крыл…Іх тут нешта прыцягае,Вось ім замак гэты міл.Эге, хлопча: нешта чуюць…Замак, хлопчыку, стары:Многа ўжо вякоў вякуюцьТыя цёмныя муры.Іх ні дождж і ні марозыНе размочваюць, не б’юць,Бо скрозь іх, мой хлопча, слёзыКрыўды, здзек людскі цякуць,
I пакуль не перастануцьСлёзы гэтыя цячы,Да тых часаў сцен не крануцьІх разбурання ключы…Э, мой хлопчыку, каб замакМог, як людзі, гаварыць!Колькі цёмных-цёмных плямакМог бы людзям ён адкрыць!..А ты чуў, што людзі баюць?Эге ж, я табе скажу.Можа, людзі выдумляюць,То і я табе салжу.Кажуць людзі так, што ў сценыТоўстых замкавых муроў,Каб абходзілі іх зменыI не брала плывь вякоў,Як будынак закладаюць,Замуроўваюць жывых.Так, мой хлопча, людзі баюць,Так пяецца ў песнях іх.Вось затым жа, хлопча, страхіТам здараюцца не раз.Вось і тут у позны часХодзяць чорныя манахі,Нейкі носячы абраз,I чагось яны шукаюць;Так бывае раз у год.Ноч паходзяць і знікаюць,Каб у свой прыйсці чарод.Звоны звоняць дзесь тут самі,Самі паляцца агні,За глыбокімі раваміУ паўночнай цішыніЧутны песні пахавання,Там працэсіі ідуць,А ў труне ва ўсім убранніГалаву чыюсь нясуць.I вось дзіва: галава,Як гамоняць тут, жыва.Пазіраюць злосна вочы,Зубы ляскаюць сярдзіта,Губы ходзяць прагавіта,А сама ўсё штось бармоча…Можа, байкі, хлопча, гэта,Можа, праўда, не скажу,Але ёсць адна прымета,Пойдзем, хлопча, пакажу.Цёмна ў парку і нейк пуста,Дрэвы жудасна маўчаць,А пад імі густа-густаЦені чорныя ляжаць.Страшна хлопцу мімаволі,Прабірае яго жудзь,А высокія таполіЗ мроку зданкамі ўстаюць.I чым далей, больш глушэе
Гэты цёмны парк стары;Тут сапраўдным лесам вее —Страшна ў цёмным гушчары.Зварачае дзед з дарожкі.Мрок гусцей над імі звіс.Месяц тоненькія рожкіЧуць скасіў, схіліў наніз.У лагчыне перад іміСталлю возера блішчыць.Дзесь за вербамі старыміУ траве бугай бубніць.Самі ж вербы, як бабулі,Нейк набожненька стаяць.Штось зашэлчуць: «чулі-чулі»Чараты ды зноў маўчаць.Крэхча роўна, аднатоннаЖабак смутны харавод.То — аераў казка сонных,Скарга нейкая балот.След бліскучы, слуп агністы,Лёг ад месяца ў вадзе.Дол вільготны і раеісты.Нікагусенька нідзе.— Ну, вось тут. — I дзед епыніўсяДы паказвае ў гушчар. —Штучкі строіць там штукар,Але сёння штось спазніўся.I стаў слухаць дзед уважна.— Во! во! — дзесь у гушчарыНібы шум прайшоў працяжна,Хлопца штурхае стары:— Эге, чуй: аб тэй парыТам сякеры стук нясецца.Сам сабе не верыў я,Думаў, можа, мне здаеццаЦі там забаўка чыя. —Дзед змаўкае. Стукі глухаРаз-паразу чутны ім.То адно прыложыць вуха,То паслухае другімI Сымону дзед ківае.— Дзедку, што гэта? сякуць?— Гэ, праява тут другая…Ось дзе розум і марудзь…Эге ж, хлопча, у тым справа,Што сячэ не чалавек.Праўда, хлопчыку, цікава?Варт здзіўлення дрывасек.I прыкінь на розум, хлопча,Што парубак там нямаI травы ніхто не топча:Так, работа надарма.I дзіўны гук, непрыемны,Ці ён тут, ці йдзе здалёк,Невыразны, патаемны,
Стукне тут, адыдзе ўбок.Потым, выбраўшы мясціну,Дзесь запыніцца, гудзе,Але глуха, бы ў судзіну;Ходзіць рэха па вадзе.I ўжо доўга не змаўкае!Гак-гак! Гак-гак! Гак-гак!Нібы дрэва падсякаеI кладзе там нейкі знак.Потым раптам шум панёсся,Заскрыпела штось там: «крра!»Бы пад стукам тапараВолат-дуб стары затроссяI павольна з шумам-гукамСтаў хіліцца ён галлёмI, за сук чапіўшы сукам,Вобзем гухкае камлём.— Паваліў, а дрэвы цэлы!..Зараз зноў пачне там сеч,Любіць, бачыш, гэта дзела,Не шкадуе сваіх плеч.Праўда, зноў гудзе сякера,Глуха, бы з-пад каранёў.— Ну, пастой жа ты, псявера! —Брамку ў стрэльбе дзед узвёў,Прылажыўся ён і бахнуў,Бліснуў іскрамі агонь;Як пярун, стрэл гэты трахнуў.Рэха, бы той лёгкі конь,Па-над возерам пабеглаНезлічонай процьмай ногI каня свайго распрэгла,Дзесь прапаўшы ў чаратох;Толькі гул пайшоў з балота,Бы ўзбудзіўся вадзянік.На міг спынена работа,Стук ва момант там унік.— Што, злякаўся, недаверку? —Усміхнуўся дзед у вус.— Ці не трапіла ў «манерку»?Ці не выскачыў дзе гуз?Няхай стрэльба — не ламанка,Але стрэліць — зробіць знак…То не стрэльба, а каханка,Нават старасць ёй не брак.— Дзедку, што ўсё гэта значыць?Кажаш, там няма слядоў,Хоць сякера там і скача,Крышыць комлі гушчароў,I чуваць, як дрэвы гучнаЗ шумам валяцца на дол…Чалавеку — неспадручна:Ты ж пільнуеш неадлучнаI гаворыш, цэл і кол,Непатоптана травінка,А між тым работа йдзе,
I няма ёй тут упынку.Во! ізноў тапор гудзе…Так, няўцямна і таёмна…Праўду ты казаў, дзядок…Цёмна справа, дзеду, цёмна!Нейкі зблутаны клубок.— Эге ж, хлопчыку, на свецеМнога розных ёсць загадак,Ды для іх ёсць свой парадак,Іх ключы — у іх прымеце.Ад іх вецер нам гаворыць,I шумяць аб іх лясы,I глядзяць яны з расы,Аб іх кажуць неба зоры,Воды ў рэчках і азёрах,Ліст на дзераве і цвет, —Многа, хлопча, тых прымет.Нават звер у сваіх норахНосіць іх адбітак-след.Так і тут, мой хлопча-браце…Не, не так гэта, не так!Гэта ёсць прымета, знак,Толькі трэба адгадаць іх.Вось затым жа чалавекуI той розум, хлопча, дан,Каб ён мог зганяць туман,Што гняце яго спрадвеку,I каб змог ён, позна-рана,Зняць няведання пячаць,А той напіс неўчытаныРастлумачыць, адгадаць.I недарма ж на ПалессіЧуў ад сталых я галоў,Што ў жыцці мы, як у лесе, —Пад уладай нейкіх слоў.I казалі яшчэ людзі,Што нічога ва зямліПатаемнага не будзе,Дзе б загадкі ні зляглі,Як бы дзей сваіх ні блутаў,Ні хаваў сваіх канцоў:Здзеку голас, боль пакутыНе схаваць і ў мгле вякоў.I зямля ў тым пакляласяЛюдскім горам і слязьмі…Так і прыказка вяласяМіж разумнымі людзьмі.Эге ж, хлопчыку, так кажуць,Людзі-практыкі не лгуць:Чыесь рукі сеці вяжуцьI на замак іх нясуць.Недарма ж гудзе сякера:Чуе парк тут свой канец, —Для ўсяго свая ёсць мера,Свой у кожнага канец.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия