Читаем Танцы над горадам полностью

Замежныя тэлеканалы буйным планам паказалі твары ўсіх застрэленых снайперамі: дзесяці мужчынаў і трох дзяўчат-сябровак. Памыліцца я не мог: светлы, крыху здзіўлены твар з сівізною, якая толькі падкрэслівала пляму ад пацалунка зоркі. Побач з ёю і ўвайшла куля.

Я выкадраваў і павялічыў ягонае аблічча з выпускнога школьнага здымка, і цяпер Настаўнік пазірае на мяне з кніжнай паліцы. Сталася так, што з-за фота выглядае карэньчык “Марсіянскіх хронік”.

Мы з Настаўнікам ведаем: іншая форма душы не ратуе ад смерці, а, наадварот, прыцягвае яе.


41

Пасля той трагедыі здарыўся цуд - вярнулася Эфа.

Ейная ядвабная, амаль няўлоўная рука легла ў маю ў першую ж цёплую травеньскую ноч. Рукі лашчыліся, нібы дзве страшэнна засумавалыя ад доўгага расстання істоты.

Яны не маглі нацешыцца адна адной і не хацелі развітвацца й тады, калі танец набліжаўся да канца, і мы пачыналі чуць, як ластаўкі стрыгуць паветра.

Шчасце доўжылася ўсяго тры начы. Я зноўку застаўся адзін і доўга не мог пазбыцца адчування ўсё меншай сваёй прыналежнасці да звыклага жыцця. Здаралася, я ўяўляў, што Залацістая Эфа - у тым падземным горадзе-лабірынце, адкуль яна павінна ўратаваць іншага закінутага ў чужы час і чужую прастору вандроўніка, які блукае пад нізкай столлю бяззорнага неба. Можа, там некалі наканавана яшчэ раз апынуцца і мне - каб плысці поруч з Эфай і прачнуцца з фінікавым прысмакам, а мо нават і з костачкай за шчакой.


42

Мая таямніца дагэтуль са мною.

З надыходам траўня душа ўжо прадчувае набліжэнне начэй, калі мае босыя ногі адчуюць шурпатую, як рука Настаўніка, паверхню даха, і я аддамся рытму танца, і знаёмыя ластаўкі, а з імі і ўсе зямныя гукі аціхнуць, і тады я заплюшчу вочы і раскіну рукі.

Я танчу ў промнях месяцавага святла, калі поўня ўрастае ў зямлю сваімі каранямі, і ў зорныя ночы, што сумуюць без месяца або адпачываюць ад яго. Танчу ў памяць пра юнацтва, пра нашае брацтва, якое будзе жыць, пакуль танчыць хоць адзін з нас.

Танчу ў памяць пра кожнага.

У памяць пра Настаўніка і ягоную іншую форму душы, што знайшла прытулак сярод зорак, адна з якіх калісьці пацалавала яго. У памяць пра Гімнастку, што робіць бясконцае сальта ў вечнасці. У памяць пра Кіяскёрку і яе дом з дзвюма поўнямі на карціне. У памяць пра нашую ласкавую Котку і мае здагадкі, кім яна насамрэч была. У памяць пра Залацістую Эфу, ейны пярсцёнак і наструненых вужоў у высокай траве. У памяць пра надзею на вяртанне яе ядвабных падушачак, якія апякуць руку шчасцем.

І бываюць ночы, калі я напраўду адчуваю: кожны з іх таксама танчыць недзе ў недасяжнай прасторы з такімі ж думкамі й адчуваннямі, што і я, а потым замірае, ускінуўшы рукі.

І бываюць ночы, калі я прысвячаю свой танец усім тым, хто зараз танчыць на дахах у іншых гарадах гэтага і таго свету.

Я танчу ў памяць пра Паэта, які аднойчы прачытаў мне верш і даказаў: паэзія здольная ўплываць на жыццё. І ў памяць пра карузліка, нават калі ён жывы, хоць я чуў, што ён памёр ад тугі па Паэту.

Я танчу ў памяць пра сябе, бо прыйдзе ноч, калі я пачну пашыраць кола свайго танца, пакуль яно не кранецца бездані і дах зноў будзе паўнаўладна належаць толькі ластаўкам, якія пачнуць забываць чалавека, што калісьці без дазволу ступіў на іх тэрыторыю, хоць і з павагаю зняў абутак.

Магчыма, у тую ноч дах тонка запахне аерам, і ногі спачатку будуць асцярожна, каб не паслізнуцца, ступаць па ягоных свежых халаднаватых сцяблінах.

Магчыма.

Але пакуль. Пакуль - я танчу!


25 жніўня 2015 г.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Великий князь
Великий князь

Завершив свой жизненный путь в веке двадцать первом, пройдя сквозь боль, смерть и перерождение, наш современник обрел в новой жизни то, что желал больше всего. К чему стремился душой, о чем страдал сердцем, тянулся и тосковал… И пусть за окном ныне грозный и жестокий шестнадцатый век, где Русь только-только выкарабкалась из ямы долгой феодальной раздробленности и мир вокруг полон тревог и лишений. Пусть! Зато теперь у него есть настоящая семья, где его любят. А еще заботливый отец начал допускать своего наследника к семейному делу – тому самому, которым их род занимается вот уже почти шесть сотен лет. Войны и интриги, покушения на жизнь и предательство со стороны бояр и князей, тайные убийства и вполне себе открытые казни – одним словом, обычный семейный бизнес династии Рюриковичей на троне Московской Руси…

Алексей Иванович Кулаков , Олег Анатольевич Кожевников , Юрий Сбитнев

Фантастика / Проза / Неотсортированное / Альтернативная история / Попаданцы