Янка Купала
Тутэйшыя
Асобы
М і к і т а З н о с а к (Н і к і ц і й З н о с і л о в)
— калежскі рэгістратар, 25–28 г., у першых трох дзеях барада выгалена, у 4-й крыху барадаты.Г а н у л я З н о ш ч ы х а
— яго маці, у вольны час робіць Панчоху.Я н к а З д о л ь н і к
— настаўнік, 25–28 г.Л я в о н Г а р о ш к а
— паважаны селянін, заўсёды з люлькай, агонь да яе крэсіць крэсівам.А л е н к а
— яго дачка, 17–19 г., крыху жвавая і вясёлая дзяўчына, адзяецца чысценька і скромна.Н а с т а П а б я г у н с к а я
— дзяўчына няведамых заняткаў, 23–25 г.; стараецца адзявацца з шыкам, але без густу.Г э н р ы х М о т а в і ч С п і ч ы н і
— Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку, бараду і вусы голіць.У с х о д н і в у ч о н ы
— носіць велікарускую вопратку — «падзёўку», «касаваротку» і доўгія боты, барада калматая.З а х о д н і в у ч о н ы
— носіць польскі строй — кунтуш і «конфэдэратку», барада голеная, вусы завесістыя.Д а м а
.П о п
.С п р а ў н і к
.П а н
.Н е м е ц
.Ч ы р в о н а а р м е е ц, Н а ч а л ь н і к п а т р у л я, А б а р в а н е ц
(у адной асобе).Н е м е ц, д в у х п а т р у л ь н ы х, г р а м а д з я н е, г р а м а д з я н к і
і інш.Дзея першая
З'ява I
Г а н у л я
Я н к а.
Г а н у л я. Ды што за цэрамоніі! Можаце гасціць у мяне хоць кожны дзень ад рання да вечара — мне самой весялей, бо хоць вы ў нас нядауна закватара-валі, а ужо лічу вас як свайго чалавека. Толькі не стукайце там па-па нску ў дзверы, а проста уваходзь-це, і ўсё тут.
Я н к а. Дзякую вам за шчырасць і ласку, хоць і сам не ведаю, чым я на ўсё гэта заслужыў.
Г а н у л я. Паляцеў у горад таго-сяго купіць. Сягоння імяніны яго, дык мо той ці сей здарыцца ў хату.
Я н к а. Шкада, што я раней аб гэтым не ведаў. То ж належала і аб падарунку якім падумаць.
Г а н у л я. Э, мой сынок! Не тыя цяпер часы на падарункі. Гэтая вайна ды бязладдзе, ці, як там ка-жуць, рэвалюцыя, пахавалі тыя хвіліны, калі людзі маглі думаць і аб падарунках.
Я н к а. А во, сын ваш не забыўся, аднак, аб імянінах?
Г а н у л я. Не забыўся, бо малады яшчэ і ў галаве пуста. Падумайце, скасавалі чыноўніцтва, застаўся без службы, і хоць бы што, ні на грош таей сталасці. Адно маракуе ўсё аб тым, як гэта ізноў
вернуцца нейкія там яго рангі і клясы і ўсялякае дабро само пасыпецца з неба.
Я н к а. А што ж ен, па-вашаму, павінен рабіць у гэтае чыноўніцкае безрабоцце?
Г а н у л я. Што? Хоць бы ўзяў, як іншыя, ды падвучыўся боты шыць або хоць латаць. Ну латаў бы, і капейка жывая была б у хаце, а так…
Я н к а. Трудна такому далікатнаму Па нічу за гэтакую чорную работу ўзяцца.