Читаем Усміхнуўся месяц ясны полностью

— У нашым жыцці заўсёды так: што маем — не цэнім, што страцім — шкадуем, — жанчына ўздыхнула. Нібы падслухаўшы мае думкі, яна раптам тузанулася ўся, павярнулася да мяне. Я адчуў на сабе яе працяглы позірк. Суседка яўна разлічвала на тое, каб завязаць размову. Але ў мяне зусім не было ахвоты пераліваць з пустога ў парожняе, і я толькі хмура кіўнуў.

— Што ні кажыце, а наша медыцына хілая вельмі… Вы не згодны? — лескатала яна.

Я працадзіў праз зубы штосьці няўцямнае. Яна паглядзела на мяне, як на недарэку якога, незадаволена чмыхнула носам і адвярнулася. Пазірала на свае рукі з залатымі пярсцёнкамі на пульхных пальцах, потым стала ўважліва разглядаць на сцяне стэнд «Як правільна харчавацца». Неўзабаве ёй надакучыў гэты занятак.

— Я ўжо не кажу пра той… Даруйце, страшна вымавіць гэтае слова. 3 тым увесь свет не можа справіцца. Дык жа нашы медыкі нават з нейкім нікчэмным грыпам не саўладаюць,— зноў сыпанула яна скорагаворкаю. — Суседа майго, здаравілу, фізкультурніка, ледзь уратавалі — так скруціла гэтая пошасць.

Я падняў галаву.

— Чаго вы скрывіліся, малады чалавек?

— Ведаеце, так… так у носе заказытала…

— Ой, які далікатны! — На гэты раз жанчына ўспрывеціла мяне паблажлівай усмешкай. — У носе заказытала — дык пабялеў. А калі б што, не пры мне кажучы, сур’ёзнае?

Рукі ў мяне задрыжалі, на лбе выступіў халодны пот.

— Даруйце, зараз во… От жа ліха, зараз во чхну на вас… грыпам...

Цяжка, нібы застагнала, зарыпела побач са мною крэсла, я зажмурыўся і…

Калі я, гучна чхнуўшы, расплюшчыў вочы, жанчыны побач не было: стажок-шыньён тырчаў ужо каля дзвярэй урачэбнага кабінета. Адтуль чуліся з’едлівыя словы:

— У-у, вірус нікчэмны, яшчэ гізікі вырачыў. Нідзе ад вас, бескультурных хамаў, спакою няма!.. Чхне на мяне!.. Я табе так чхну, што ніякія дактары не дапамогуць.

Я кіпеў ад гневу і абурэння. Мне хацелася прыпляскаць гэтую нахабніцу да ганебнага слупа, каб ніколі больш не парупілася ёй такое нахабства. Але, каб не зняважыць сябе ўласнай непрыстойнао і пазбегнуць грубай лаянкі, я доўга выбіраў са свайго лексікона патрэбныя словы і нарэшце вымавіў:

— Даруйце, калі ласка.


СЕЙБІТ КУЛЬТУРЫ

Яўсей Кірылавіч паглядзеў на самапіску.

— От я вам, бюракраты няшчасныя, задам ўараз,— прабурчаў сябе пад нос.— Во дзе вы ў мяне — на канцы пяра.

Пяро торкнулася ў паперу, дыва пабегла па снежна-беламу аркушу.

«Паважаны таварыш рэдактар! Мяне зняважылі, я абураюся. Не, мала таго, — гневаюся, — пісаў Яўсей Кірылавіч. — Але спачатку — яб сябе, кяб ведалі, з кім маеце справу. Я — клубны работнік, як кажуць, сейбіт культуры.

Цяпер па сутнасці. Да скаргаў працоўных, як я разумею, трэба ўважліва адносіцца. А што ў некаторых бюракратаў атрымліваецца? Сёння пазваніў я да вас у рэдакцыю, і кажу: патрабую, каб у дом адпачынку прыехаў карэспандэнт. Суб'ект, які мне адгукнуўся, назваў сябе літаратурным работнікам. Чуеце? Літаратурным!.. Ганарыста іак адрэкамендаваўся і пытае: «Што яму там рабіць, карэспандэнту?» Як што? Фельетон пісаць, каду. Куды ні зірні — беспарадкі. На дарожках, у альтанках брудна, смецце, акуркі валяюцца. А я, можа, у гэтай альтанцы культурна адпачываю? I яшчэ — сабака... Тут думаць трэба, а ён, воўк яго рэж, гаўкне — шлунне ябываецца. От і адпачывай тут, дамагайся абхазскага даўгалецця...

Ведаею: параіце звярнуцца да дырэктара дома адпачынку. Скардзіўся! Як гарохам аб сцяну. Яму абы дзень да вечара. Прычачэніцца і пахаджвае сабе па двары ды «футбол» свой пад кашуляй пагладжвае. Адгадаваў, бюракрат тоўстаскуры. Але ж яму што! Харчуецца без адрыву ад вытворчасці, спажывае на грамадскай кухні — што душа прымае. От, знаныць, паскардзіўся я яму — смяецца: «Сабака першы сябар чалавека».

Пра ўсё гэта я, таварыш рэдактар, расказаў таму вашаму літаратурнаму работніку. Хлусіць не буду, выслухаў ён мяне да канца. А потым — як аглушыў: «Карэспандэнта высылаць немэтазгодна».

«Як гэта — немэтазгодна! Вам што, да жывога чалавека ноль увагі?» — пытаю. Хлусіць не буду, мне падумалася: прыкрывае. Можа, сабе думаю, ён з дырэктарам дома адпачынку — адна хэўра: па вечарах разам у праферанс рэжуцца, алкагольнымі напіткамі чэрствыя душы свае апалоскваюць. Тут я не вытрымаў, са злосці… Даруйце, паўтарыць не магу, не тая сітуацыя.

Ну, вы толькі падумайце, таварыш рэдактар! Адкуль яно, такое нахабства? Ці то даюць аб сабе ведаць хібы па лініі выхавання, ці мо, даруйце за грубасць, ад разумовай слабасці яно? Многа ёсць у нас яшчэ розных бескультурных хамаў і нахабнікаў. Дык іх жа выхоўваць трэба. Усім, вядома, свой розум не ўкладзеш, але ўкладваць неабходна. Мы ж — сейбіты культуры. Так што — карэспаддэнта высылайце, будзем разам наводзіць парадак. А не — вышэй сігналізую. Я чалавек з пазіцыяй, за сваё пастаяць магу».

Яўсей Кірылавіч пашкроб канцом самапіскі брыво, падумаў і таропка закончыў допіс: «Толькі няхай прыязджае паміж пятнаццаццю і шаснаццаццю гадзінамі. Мае партнёры ў гэты час спяць, і я вольны ад культурнага занятку».

Перейти на страницу:

Похожие книги