Читаем Ведзьміна тоня полностью

Ён ішоў вясковай вуліцай, бачачы здаля свой дом з белай цэглы — такім светлым пабудаваў яго бацька. Толькі канёк не паспеў пакласці на дах. Усё чакаў, каго народзіць яго Зойка: калі хлопца — то ўпрыгожыць канёк пеўнікам, калі дзяўчынку — будзе вавёрка…

Сяргей даўно прывучыў сябе не хвалявацца, але тут, на гэтай зацененай старымі бярозамі і ліпамі пыльнай вуліцы, раптам адчуў, як наструнілася нешта ў грудзях, стала перасмыкаць дыханне.

Не, не ад будучай сустрэчы з маці ён стаў хвалявацца. Ён пачуў — маці цяпер не дома, у полі. І піць не перастала. Там, дома, ёсць Анжэла. Маці нарадзіла яе, сама не ведаючы ад каго, калі Сяргею было дзевяць. У тое лета, калі яго ў хаце сустрэў вісклівы плач немаўляці, Сяргей грэбаваў падыходзіць да сястрычкі. Яна толькі і ўмела, што вішчаць ды пэцкаць пялюшкі.

— Ну што, што я табе дам? — крычала на яе аднойчы злосна маці. — Няма малака ў цыцках, усё высмактала!

Сяргея пранізалі тады гэтыя словы. Ён зразумеў раптоўна, што дзіця плача ад голаду. Ад такога ж голаду, ад якога пакутаваў ён сам. Вострае пачуццё жалю да сястрычкі падступіла камяком да горла.

Гэта для яе, Анжэлы, краў ён у суседскіх куратніках яйкі, капаў на чужых агародах раннюю бульбу (свая зарастала пустазеллем, паспявала позна), лазіў па клубніцы, агуркі, яблыкі. Для яе мінулым летам цікаваў і схапіў быў белы бохан прама з будкі машыны, калі выгружалі ў магазін хлеб. А аднойчы нават надаіў ад нічые казы кубак малака…

То не дзіва, што сустрэлі яго ў вёсцы варожым шэптам.

І толькі Анжэла (усе звалі яе коратка — Нэла) сустрэне яго так, як сустракала мінулым летам: яна будзе бясконца яму рада. Абхопіць худымі ручкамі за шыю і ціхенька засмяецца. Будзе заглядваць у вочы, асцярожна гладзіць сваёй далонькай Сяргея па галаве. Нэла чакае Сяргея. Ніхто яго не чакае, нідзе і ніколі. Нікому ён не патрэбен. А вось Нэле — патрэбен.

Нэла, пяцігадовая чорнавалосая дзяўчынка, сядзела пад старой грушай у куце двара. Яна не павярнулася на рыпенне веснічак. Сядзела на кукішках, нешта разглядвала на зямлі.

У яе адзінокай, безабароннай постаці, маленькай побач з таўшчэзнай грушай, было столькі самоты, што голас Сяргея прагучаў нечакана для яго хрыпла:

— Нэла!

Дзяўчынка здрыганулася, быццам ззаду яе нечакана выцялі. Яна ўпала на каленкі і потым, нізка схіліўшы галаву, бы ваўчаня, насцярожана павярнулася.

— Гэта я, Нэла! Не пазнала? — падыходзіў, усміхаючыся, Сяргей.

Мурзаты твар дзяўчынкі зморшчыўся, яна прыжмурыла вочы. А потым усхапілася ў імкненні бегчы, ды раптоўна спынілася з вінаватай усмешкай на мурзатым тварыку.

— Ну, што ж ты мяне не сустракаеш?

Сяргей прысеў каля дзяўчынкі, прыцягнуў яе да сябе.

Нэла ўсё гэтак жа вінавата ўсміхалася, адхіснулася злёгку, і Сяргей пабачыў тонкую вяроўчыну, якая была прывязана да босай, рудой ад бруду нагі дзяўчынкі. Другі канец вяроўкі быў завязаны за грушу.

— Хто гэта цябе прывязаў?

Нэла маўчала.

— Ты не навучылася гаварыць?

Нэла зноў толькі вінавата ўсміхнулася.

— Маці?

Дзяўчынка адмоўна кіўнула, пасмачкі чорных валасоў гайдануліся па тварыку.

— Прымак? Ну, зараза, я яго сам прывяжу да грушы. На ўсю ноч!

Сяргей схапіў кавалак шкла, якім Нэла прыкрыла ямку з некалькімі каменьчыкамі (гэта яна рабіла «сакрэты»), пасадзіў дзяўчынку і праз хвіліну перацёр вяроўчыну.

— Ну, вось…

Сяргей агледзеўся. Каля грушы стаяла пластыкавая бутэлька з вадой, ляжалі высахлы на сонцы кавалак хлеба і тры звараныя з лупінамі бульбіны.

— Так, цяпер я цябе крыху памыю. Не будзеш уцякаць?

Нэла весела пакруціла галавой.

Яна некалі ў тры гады размаўляла добра, безупынна пытаючыся ў Сяргея пра ўсё, што бачылі яе зыркія вачаняты. І гукі ўсе вымаўляла правільна. А калі на наступнае лета Сяргей прыехаў, Нэла ўжо нічога не пыталася ў яго. Яна маўчала. Маці казала, што сама не ведае, ад чаго такая бяда. Ездзіла па ўрачах, вазіла некуды да бабулькі-знахаркі, і тая сказала, што гэта ад перапуду.

Магчыма, і ад перапуду. Спужацца Нэле было чаго — той зімой маці прывяла ў хату мужыка, крываногага, з доўгімі, да каленяў рукамі, што былі скрозь у сініх наколках. Ён прыбіўся ў вёску з райцэнтра, былы зэк, п’яніца і лайдак. Маленькія, глыбока пасаджаныя вочкі не спыняліся на адным месцы — бегалі, бегалі, быццам ён увесь час нешта шукаў.

Той зімой брыдкія лаянкі і бойкі сталі ў Сяргеевай хаце звычайнай з’явай. Зоя, маці Сяргея, працавала на ферме даглядчыцай, рукі мела дужыя і саступаць прымаку не хацела. Зэк звычайна хапаў тое, што трапляла пад руку, і, зверавата выскаліўшыся, кідаўся на Зою.

Малая Нэла заходзілася ў крыку, але на яе толькі раз звярнулі ўвагу — прымак кінуў у кут, дзе яна сцялася, вялікую падушку ў шэрай, ліпкай ад поту і бруду навалачцы. І гэта падушка закрыла ўсю дзяўчынку, Нэла мала што не задыхнулася. Пасля гэтага выпадку, калі ў хаце ўспыхвала бойка, Нэла толькі ціхенька выла, забіўшыся пад ложак.

Калі прымак быў не надта п’яны, ён пачынаў выхоўваць Нэлу. Яго выхаванне больш нагадвала звычайную дрэсіроўку якога-небудзь звярка — ён біў дзяўчынку, калі тая не слухалася і даваў кавалачкі хлеба, калі яго каманды выконваліся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Русская печь
Русская печь

Печное искусство — особый вид народного творчества, имеющий богатые традиции и приемы. «Печь нам мать родная», — говорил русский народ испокон веков. Ведь с ее помощью не только топились деревенские избы и городские усадьбы — в печи готовили пищу, на ней лечились и спали, о ней слагали легенды и сказки.Книга расскажет о том, как устроена обычная или усовершенствованная русская печь и из каких основных частей она состоит, как самому изготовить материалы для кладки и сложить печь, как сушить ее и декорировать, заготовлять дрова и разводить огонь, готовить в ней пищу и печь хлеб, коптить рыбу и обжигать глиняные изделия.Если вы хотите своими руками сложить печь в загородном доме или на даче, подробное описание устройства и кладки подскажет, как это сделать правильно, а масса прекрасных иллюстраций поможет представить все воочию.

Владимир Арсентьевич Ситников , Геннадий Федотов , Геннадий Яковлевич Федотов

Биографии и Мемуары / Хобби и ремесла / Проза для детей / Дом и досуг / Документальное
Как
Как

Али Смит (р. 1962) — одна из самых модных английских писательниц — известна у себя на родине не только как романистка, но и как талантливый фотограф и журналистка. Уже первый ее сборник рассказов «Свободная любовь» («Free Love», 1995) удостоился премии за лучшую книгу года и премии Шотландского художественного совета. Затем последовали роман «Как» («Like», 1997) и сборник «Другие рассказы и другие рассказы» («Other Stories and Other Stories», 1999). Роман «Отель — мир» («Hotel World», 2001) номинировался на «Букер» 2001 года, а последний роман «Случайно» («Accidental», 2005), получивший одну из наиболее престижных английских литературных премий «Whitbread prize», — на «Букер» 2005 года. Любовь и жизнь — два концептуальных полюса творчества Али Смит — основная тема романа «Как». Любовь. Всепоглощающая и безответная, толкающая на безумные поступки. Каково это — осознать, что ты — «пустое место» для человека, который был для тебя всем? Что можно натворить, узнав такое, и как жить дальше? Но это — с одной стороны, а с другой… Впрочем, судить читателю.

Али Смит , Рейн Рудольфович Салури

Проза для детей / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза