Читаем Вершы для дзяцей полностью

Вершы для дзяцей

Вядомыя кожнаму, вершы для дзяцей рускай паэткі Агніі Барто.

Агния Львовна Барто

Детские стихи / Книги Для Детей18+

Агнія Барто

Вершы для дзяцей

Бычок


Ідзе бычок, хістаецца,Бядуе: «Ай-яй-я!Вось дошчачка сканчаецца,Звалюся зараз я!»


Дару табе сэрца


Дару табе сэрцаНа чыстай старонцы,Дару табе сэрца —Маленькае сонца. З даверам ягоАддаю ў твае рукі,Без страху і злосці,Без нечай прынукі. Ты толькі на імНе малюй, калі ласка,Бо сэрца маёМусіць чыстым застацца.


Дзяўчынка-равушка


Хто завыў? Хто зароў?Ці не чарада кароў?Не цялушка Пяструшка?Гэта — Ганя-равушка.Плача, заліваецца,Сукенкай уціраецца…— У-у-у-у-у-у-у!
Выйшла мама з Ганяй у сад,Ганя просіцца назад:— Не хачу я ў сад ісці!Ой, пусці! Пусці! Пусці!А як толькі Ганя ў дом —Слёзы з вочак ручайком:— О-о-о-о-о! Не хачу. Пусці назад.Рвецца зноў яна у сад.Малака далі у кубку —Ганя ўжо скрывіла губку:— Ён вялікі! Дайце ў тым!Не, не ў гэтым! У маім!У-у-у-у-у! Далі плаксе у другім —Раскрычалася зусім:— Не хачу і ў гэтым! Не!Дайце лепей з тога мне!Э-э-э-э-э! Палажылі Ганю спаць.Ганя плача — хоча ўстаць.— Дай сукенку! Ой, дай, дай!Хоць ты з хатыУцякай.          Ай! Як на сход, народ плыве:Хоча ведаць, хто раве,Хто ўвесь час тут плача?Што ўсё гэта значыць? Бачаць — дзеўчынка стаіць,Немым голасам крычыць,А ў яе ад горкіх слёз
Усё распухла —Твар і нос.— О-о-о-о-о-о!У-у-у-у-у-у! Ой, не плач, Ганюшачка,Дзяўчынка-равушачка,Дзяўчынка-равёлачка,Хліпалка-сапёлачка!На табе ж ад сырасціПлесня можа вырасці!


Дзяўчынка чарнамазая


— Ах, дзяўчынкаЧарнамазая,Дзе ж ты рукіПерамазала?На далонькахПлямы,На локцях —Таксама. — Я на сонейкуЛяжала,Рукі ўгоруТрымала,Вось яны і загарэлі! — Ах, дзяўчынкаЧарнамазая,Дзе ж ты твар свойПерамазала?Чорны кончык носа,На шчокахПалосы.
— Я на сонейкуЛяжала,Нос угоруТрымала,Вось ён і загарэў. — Ах, дзяўчынкаЧарнамазая,Дзе ж ты пяткіПерамазала? — Я на сонейкуЛяжала,Пяткі ўгоруТрымала,Вось яны і загарэлі! — Ой, ці праўда гэта?Ці так ты рабіла?Да кроплі ўсё адмыем.Падавайце мыла!Мы яе адшаруем. Закрычала на ўсю глотку,Як убачылаВяхотку.Як кошка, упіралася, —Мыць рукіНе давалася:— Яны не будуцьБелыя:Яны ўсеЗагарэлыя!А рукі і адмыліся. Шаравалі
Губкай нос —РаскрычаласяДа слёз:— Ой, мой бедны носікМыла не выносіць!Ён не будзе белы:Ён жа загарэлы!А нос таксама адмыўся. — Вой, навошта пяткі церці?!Можна з козыту памерці!Не будуць пяткі белыя:Яны ўсе загарэлыя!А пяткі таксама адмыліся. Вось цяпер ты белая,Зусім не загарэлая.Гэта ўсё быў бруд.


Зайка


Зайку кінулі на лаўкуІ забыліся у парку.Злезці долу ён не могІ пад дожджыкам прамок.


Казляня


Гадаванец улюбёны —Маладое казляня,Я яго у сад зялёныПасвіцца ваджу штодня.Калі раптам заблукае,Я заўсёды адшукаю.


Конік


Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже