Читаем Задарожжа полностью

Белай кудзеллю дзень ляжыць на цёплай траве.Тут, дзе мала людзей, мудрая пралля жыве.Скокне вавёрка раз — змоўкне, слухае ціш.Быццам спыніўся Час — моўчкі і ты сядзіш.Амерыканскі стандарт роднага не заглушыў.Дадзены Надзі дар — адпавядаць душы.Нітку яна прадзе, быццам нітуе насСтойкасцю у бядзе, сілаю, каб не згас.Куфар прыадчыні — колькі ў ім святла!Фарбы, нібы агні. Вышыла, як жыла.Як выпрабоўваў лёс! Каб не ўтрымала ніць.Соллю саліла слёз — здолела не ўпусціць.Круціцца калаўрот... Вечны імкнецца час...Мудрае Праллі род Хай уратуе нас...

Марысі Юрцэвіч-Навумчык у Саўт-Рывэры


Ледзь вымавяць: „Доўбры дэн"—
I зноўку ў „тэлік" вачымаДаніла — у школе ён Дэн,I Джон — ён Янук у АйчынеХай госці з зямлі БеларусьРасказваюць нешта ў застоллі...«Паслухаць іх бацька, прымусь»,„Іх, маці, разбэсцілі ў школе."Уздрыгвае ў маці рука,I ў бацькі слязіна ірвецца...Ды што гэтым хлопцам рака,Што Ясельдай недзе завецца?Іх сіла і бляск маладыЎвальюцца ў Амерыкі жылы.Не зведаць ім, як назаўждыРадзіма аб'явіць чужымі,Над іхняй калыскай гуліДругія і ветры, і спевы...Растуць на далёкім камлі
Галінкі крывіцкага дрэва...5.08.93

ПРЫСВЯЧЭННІ


ТАЛЕНТ

У вянок Якубу Коласу

Ноч ляжала бяззорнаю, цяжкаю кучмайНа вільготных хацінах,I спала зямля.Бог ля Нёмна ішоў і пачуў, як нягучнаУ Акінчыцах плача сабе немаўля.Лесніковая хата. Чадзее газнічка.Калаўрот. Залацістыя пасмы іьну.I дзіця.I над лёсам — зіхоткая знічка,I матуля прымружыла вочы ад сну.I не бачыла, хто дакрануўся да сына.
Палыхнула святло.Адступіла імгла.I хіснулася хата, нібыта віціна,I адбіткам на Вечнасці ўдаль паплыла.Навуковец пасля раскладзе, як па ГОСТУ:Напачатку эпоха, асоба — пасля.Быў для Генія час...Адбывалася ж — проста:Бог ля Нёмна ішоў і пачуў немаўля...

Васілю Быкаву

Да гадавіны ягонай смерці

У час, калі тваяЯшчэ не народжаная душаЛётала над зямлёю,Шукаючы сабе месца —Ён, маладзенькі салдат,Прыпадаў да яе грудзьмі,Гасячы смяротныя пялёсткі агню.
У час, калі да тваіхДзіцячых' пластылінавых мазгоўПадбіраліся абцугі сістэмы,На іх крыжам сумлення лёгЯго Сотнікаў - і тыПа Круглянскім мосце пайшоўНа іншы бераг - да праўды.У час, калі пачынае зноўЧарнавусы аскабалак мінулага клікацьДа прывіднай светлай будучыні,I прабівае "Стынгерам" самалёт,На якім ты імкнешся ўзляцець —Ён, Быкаў, ізноў і ізноўЗахіляе чорныя дзіркі сабой,...Каб табе хапіла паветра да прызямленняНа аэрадроме Свабоды...

З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Жане Дапкюнас

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия