Читаем Зброя полностью

— Стойце, — сказаў Алесь. — Не трэба. Вы нас не ведаеце. Я не ведаю вас. Ты правароніў — ты і рабі. Вазьмі грошы. Узвалі гэтую падлу на свайго рамізніка. Вязі адсюль аж на Ласіны Востраў і там кінь. Толькі без дурыкаў — рукі не пэцкаць. Ён п'яны як мех. Праспіцца ў лесе — падумае: здалося, сон сасніў… А вы — звяжыцеся моцным словам.

— Маеш рацыю, — сказаў Бабкін. — Цягні яго адсюль. І запомні: яшчэ раз такое здарыцца — сам яго ў «Воўчую даліну» павядзеш. А мне аб гэтым распіску напішаш.

— Злітуйцеся.

— Я сказаў, — у «купца дзіркі» быў цяпер амаль страшны выгляд. — Я не паўтараю.

Алесь маўчаў. Ён быў шчаслівы, што прыдумаў нейкі выхад, што гэтую слізь хоць сёння, хоць па ягонай віне ў «Воўчую даліну» не павязуць*.

* Месца між Масква-ракой і Водаадводным каналам, або «канавай», было забудаванае самымі страшнымі трушчобамі. Іх забаранілі рамантаваць і чакалі, пакуль яны разваляцца. У большасці дамоў ужо ніхто не жыў, акрамя тых, хто хаваўся. Вялікі Каменны мост за тры гады да падзей быў яшчэ стары, пабудаваны ў ХVІІ стагоддзі, гарбом, з тратуарамі, аддзеленымі ад праезджай часткі высокімі каменнымі брустверамі. Хадзілі цэнтральным праездам, бо на тратуарах, між дзвюма высокімі сценамі, рабавалі. Па той бок моста, налева, калі ісці ў слабодку, змяшчаўся ў брудным двухпавярховым доме тракцір «Воўчая даліна», прытон самага цёмнага люду. Там ледзь не кожны тыдзень забівалі, прычым трупы кідалі пад мост, у раку. Непатрэбныя падземнаму свету людзі ледзь не ўсе канчалі жыццё там.

Палавы пацягнуў паддзячага за ногі. Ніхто з суседзяў не звярнуў на гэта ўвагі: такое здаралася тут штодзённа.

— Усё, — уздыхнуў Бабкін.

— Хто такі? — спытаў Чыўін.

— Калі не зменіцца — харч для маскварэцкай рыбы. А быў купец — прагарэў, сеў у яму. Стаў канцылярыстам — за хабары паляцеў. Спіўся.

Памаўчаў.

— Вось вам і жыццё наша. Добры ты сэрцам, купец. Ну ды ўсё адно… заб'юць яго не сёння, дык заўтра. Канец. Смерць. Наша Масква, схаваная ад усіх, яна не жартуе… А таму сядайце, ды яшчэ па пары чарак, ды гайда справу рабіць.

— Што гэта ён, разлезлік гэты, пра нейкага бычка залатога звягаў? — спытаў Алесь.

Бабкін, закусваючы, усміхнуўся.

— Гісто-орыя, — сказаў ён. — Расказаць, дык не паверыце.

— Чаму? — сказаў Алесь. — Я шмат чаму верыць навучыўся.

— Тады ты, сапраўды, чамусьці навучыўся ў жыцці. А ў гісторыі гэтай — уся праўда. Можаш мне, Бабкіну, верыць.

Ён думаў, відаць, над тым, з чаго пачынаць.

— Дык вось, купец, ты пэўна ведаеш, як у нас паліцыя сок вядзе. Скажам, ёсць у кожным квартале сярод абывацеляў такія, што ў іх на мордзе напісана: падазроныя. І вось сярод такіх знаходзяць чалавека здольнага дый кажуць яму: «Ты, Яшка, скажам, патаемны шынок трымаеш або крадзеным польскім бабром часам гандлюеш. То мы будзем на гэта праз пальцы глядзець (не вытыркайся толькі, не нахабнічай), а ты нам за гэта часам паслужы». І вось калі трэба адшукаць нейкага асабліва нахабнага злодзея, то клічуць Яшку. А ўжо Яшка, калі толькі сам не ўкраў, намякне, куды яно ўсё падзелася. Калі кажа «не ведаю» — значыцца, шукаць — справа дарэмная: не можа сказаць, не хоча сказаць, баіцца сказаць або папрацаваў нехта старонні… Ну, аднойчы абчысцілі футравы магазін Мічынера на Кузнецкім. Купец у слёзы — футраў на сто тысяч, ды самыя дарагія, ды ўсе мечаныя. Вось кузнецкі квартальны наглядчык кліча да сябе свайго «Яшку»: «Выкладвай». — «Не смею», — кажа той, а сам ледзь не рагоча. Наглядчыку крыўдна, бо іншых спосабаў сыску ў нас бадай што і няма. «Кажы, калі ласка». — «Вы мяне выдадзіце». — «Дальбог, не». Яшка думаў, думаў, дый махнуў рукою: «Мічынераўскія футры ўсе ў прыстава Цвярской часці Хрулёва». — «Не можа быць?!» — «Шчырая праўда, ваша высакароддзе». Наглядчык за галаву схапіўся, але ведае: Яшка брахаць не будзе… Едзе ён да паліцмайстра, палкоўніка Агарова. Той таксама за галаву хапаецца, але паколькі Хрулёў пару разоў пракраўся ўжо ды яшчэ бацькоўскага агароўскага папроку не паслухаўся — Агароў едзе да обер-паліцмайстра, і там яны вырашаюць даць справе законную хаду. Уварваліся да Хрулёва з павальным вобыскам… Бабкін змоўкнуў, толькі вочы смяяліся.

— А далей? — спытаў Макар.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Степной ужас
Степной ужас

Новые тайны и загадки, изложенные великолепным рассказчиком Александром Бушковым.Это случилось теплым сентябрьским вечером 1942 года. Сотрудник особого отдела с двумя командирами отправился проверить степной район южнее Сталинграда – не окопались ли там немецкие парашютисты, диверсанты и другие вражеские группы.Командиры долго ехали по бескрайним просторам, как вдруг загорелся мотор у «козла». Пока суетились, пока тушили – напрочь сгорел стартер. Пришлось заночевать в степи. В звездном небе стояла полная луна. И тишина.Как вдруг… послышались странные звуки, словно совсем близко волокли что-то невероятно тяжелое. А потом послышалось шипение – так мощно шипят разве что паровозы. Но самое ужасное – все вдруг оцепенели, и особист почувствовал, что парализован, а сердце заполняет дикий нечеловеческий ужас…Автор книги, когда еще был ребенком, часто слушал рассказы отца, Александра Бушкова-старшего, участника Великой Отечественной войны. Фантазия уносила мальчика в странные, неизведанные миры, наполненные чудесами, колдунами и всякой чертовщиной. Многие рассказы отца, который принимал участие в освобождении нашей Родины от немецко-фашистких захватчиков, не только восхитили и удивили автора, но и легли потом в основу его книг из серии «Непознанное».Необыкновенная точность в деталях, ни грамма фальши или некомпетентности позволяют полностью погрузиться в другие эпохи, в другие страны с абсолютной уверенностью в том, что ИМЕННО ТАК ОНО ВСЕ И БЫЛО НА САМОМ ДЕЛЕ.

Александр Александрович Бушков

Историческая проза