Читаем Знак (на белорусском языке) полностью

Я думала: "Каб я зрабiла iм знак, цi яны зразумелi б мяне, сумленную жанчыну?" I вось у мяне абудзiлася непрыстойнае жаданне... непераможнае жаданне! Часам у мяне з'яўляюцца такiя жаданнi. А, глупства! I ўвогуле, мне здаецца, што жанчына ў нечым падобная да малпы. Дарэчы, сцвярджаюць (гэта мне адзiн доктар сказаў), што мозг малпы вельмi падобны да нашага. Дык вось, мы заўсёды каго-небудзь пераймаем, малпуем. Мы пераймаем нашых мужоў, калi кахаем iх у першыя месяцы шлюбу, пасля - нашых каханкаў, нашых сяброў, нашых духоўнiкаў, калi яны добрыя. Мы пераймаем iх манеру думаць, гаварыць, iх словы, рухi, усё. Якое глупства.

А калi мне ўжо вельмi захацелася нешта зрабiць, дык я абавязкова зраблю.

Дык вось, я падумала: "Ану, паспрабуем на адным, толькi на адным, каб пабачыць, што будзе. Што са мной здарыцца? Нiчога. Мы ўсмiхнёмся адно аднаму, i ўсё, i я яго больш нiколi не ўбачу, а калi нават убачу, дык ён мяне не пазнае, а калi нават пазнае, дык я скажу, што гэта памылка".

I я пачынаю выбiраць. Я хацела прыгожага, вельмi прыгожага. Раптам бачу iдзе высокi бландзiн, вельмi прыгожы. Ты ж ведаеш, я люблю бландзiнаў.

Я гляджу на яго, ён на мяне. Я ўсмiхаюся, ён таксама. Я кiваю. О, ледзь прыкметна. Ён кiвае ў адказ i заходзiць! Дарагая мая, ён заходзiць праз галоўную браму!

Ты сабе не ўяўляеш, што я ў гэты момант адчувала! Я думала, што звар'яцею. О, як я баялася. Уявi сабе, ён пачне гаварыць са слугамi! З Жазэфам, якi так адданы майму мужу! Жазэф напэўна падумае, што я даўно ведаю гэтага пана.

Што рабiць, скажы, што рабiць? Ён хутка пазвонiць, зараз, праз момант. Што рабiць, скажы? Я падумала, што лепей за ўсё выбегчы яму насустрач, сказаць яму, што ён памылiўся, прасiць яго, каб ён пайшоў адсюль. Ён пашкадаваў бы жанчыну, бедную жанчыну. I я кiдаюся да дзвярэй i адчыняю iх у той момант, калi ён збiраўся пазванiць.

Я, ужо зусiм ашалелая, сказала запiнаючыся: "Iдзiце адсюль, пане, iдзiце, вы памыляецеся, я сумленная жанчына, я замужам. Гэта памылка, страшная памылка, я пераблытала вас з адным маiм сябрам, вы вельмi падобныя. Майце лiтасць, пане".

А ён пачынае смяяцца i адказвае: "Здароў, кiска. Я ўсё ведаю. Ты замужам, значыць, гэта будзе каштаваць два луiдоры замест аднаго. Я згодны. Хадзем хутчэй".

I пхае мяне. Увайшоўшы, ён зачыняе за сабой дзверы, цалуе мяне, скаваную жахам, бярэ мяне за талiю i вядзе ў салон, што застаўся незачынены.

Ён пачынае аглядаць усё навокал, як ацэншчык на аўкцыёне. Пасля кажа: "Чорт, а ў цябе тут даволi шыкоўна. Пэўна, у цябе цяпер цяжка з грашыма, калi працуеш каля акна!"

Тады я зноў пачынаю яго прасiць: "О, пане, iдзiце адсюль, iдзiце! Зараз вернецца мой муж! Ён можа ўвайсцi ў любы момант! Я клянуся, што вы памылiлiся!"

Ён спакойна мне адказвае: "Ну, добра, красунька, хопiць прыкiдвацца. Калi вернецца муж, я дам яму сто су, каб ён схадзiў насупраць".

Убачыўшы на камiне фатаграфiю Рауля, ён пытаецца:

- Гэта твой... твой муж?

- Гэта ён.

- Ну i мыза. А гэта хто? Твая сяброўка?

Гэта была твая фатаграфiя, дарагая, у бальным уборы. Я ўжо не ведала, што кажу, i прамармытала:

- Ага, гэта мая сяброўка.

I вось гадзiннiк б'е пятую гадзiну, а ў палове шостай заўсёды вяртаецца Рауль! Уявi сабе, калi ён вернецца перш, чым гэты пойдзе! Тады... тады... я здурнела... зусiм... я падумала... падумала... што... што лепей... было б... збавiцца ад гэтага чалавека... як мага хутчэй... Чым раней, тым лепей... разумееш?.. I вось... i вось... так было трэба... бо ён бы без гэтага не пайшоў... I я... я... зачынiла дзверы ў салоне... Вось i ўсё.

Маркiза дэ Рэндон пачала смяяцца дзiкiм смехам, схаваўшы галаву ў падушку.

Трошкi супакоiўшыся, яна спыталася:

- А ён... ён быў прыгожы?

- Ну вядома.

- I ты яшчэ скардзiшся?

- Але... але, дарагая, справа ў тям, што ён абяцаў прыйсцi сёння ў той самы час, i я... я страшэнна баюся... Ты сабе не ўяўляеш, якi ён упарты... Што рабiць... скажы мне... што рабiць?

Маркiза села на ложку, каб падумаць, пасля раптам выпалiла:

- Зрабi так, каб яго арыштавалi.

Баранеса здзiвiлася i нясмела спыталася:

- Як? Як жа? Што ты маеш на ўвазе? Арыштаваць яго? На якой падставе?

- О, усё вельмi проста. Ты iдзеш да камiсара палiцыi, кажаш яму, што адзiн мужчына ходзiць за табой ужо тры месяцы, што ён меў нахабства зайсцi ўчора да цябе, што ён пагражаў сёння зайсцi зноў i што ты просiш аховы ў закона. Табе дадуць двух палiцыянтаў, i яны яго арыштуюць.

- Але, дарагая, калi ён раскажа...

- Ды яму не павераць, дурнiца, калi ты ўладзiш справу з камiсарам. Павераць табе, бо ты жанчына з бездакорнага таварыства.

- О, я нiколi не асмелюся.

- Трэба, дарагая, бо калi не - табе канец.

- Уявi сабе, што... што ён будзе мяне абражаць, калi яго арыштуюць.

- Ну i добра, у цябе будуць сведкi, i яго засудзяць.

- Засудзяць на што?

- На кампенсацыю шкоды. У такiх выпадках трэба быць бязлiтаснай!

- А, наконт шкоды... ёсць адна рэч, якая мяне вельмi турбуе... вельмi... Ён пакiнуў два луiдоры на камiне.

- Два луiдоры?

- Ага.

- I ўсё?

- Усё.

- Мала. Мяне б гэта пакрыўдзiла. Ну дык што?

- Што мне рабiць з гэтымi грашыма?

Перейти на страницу:

Все книги серии Новеллы Ги де Мопассана [be]

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне / Детективы
Заберу тебя себе
Заберу тебя себе

— Раздевайся. Хочу посмотреть, как ты это делаешь для меня, — произносит полушепотом. Таким чарующим, что отказать мужчине просто невозможно.И я не отказываю, хотя, честно говоря, надеялась, что мой избранник всё сделает сам. Но увы. Он будто поставил себе цель — максимально усложнить мне и без того непростую ночь.Мы с ним из разных миров. Видим друг друга в первый и последний раз в жизни. Я для него просто девушка на ночь. Он для меня — единственное спасение от мерзких планов моего отца на моё будущее.Так я думала, когда покидала ночной клуб с незнакомцем. Однако я и представить не могла, что после всего одной ночи он украдёт моё сердце и заберёт меня себе.Вторая книга — «Подчиню тебя себе» — в работе.

Дарья Белова , Инна Разина , Мэри Влад , Олли Серж , Тори Майрон

Современные любовные романы / Эротическая литература / Проза / Современная проза / Романы