Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Вострыя бровы Лёйхтэнтрагера падымаюцца, у вачах бліскаюць іскры, бо падлічыць, колькі будзе два разы па два, ён умее лепей, чым тыя, якія пакладаюцца на сваю веру й на цудадзействы Бога. Пасьля ён устае й ідзе да паліцы на сьцяне, на якой роўненька стаяць Бібліі Айцэна й іншыя пабожныя старакніжныя рарытэты, акуратна пераплеценыя, а справа Айцэнавыя ўласныя друкаваныя творы, вялікае багацьце й гонар аўтара. І бярэ адтуль «Хрысьціянскае настаўленьне etc. etc.», выдадзенае ў Шлезьвігу ў Нікалаўса Вегенэра, гартае яе, задаволена ківае й заўважае, што ў творы гаворка йдзе пра prаedestinatio альбо Божае прадвызначэньне, гэтую тэму вы толькі што прадыспутавалі й абгаварылі, і паколькі Айцэн, якому стала горача за вушамі, пацьвердзіў гэта, пытаецца як бы між іншым, ці ён і ніхто іншы напісаў усё, што ў гэтай кнізе, і паколькі Айцэн, мусіць пацьвердзіць гэта, сябар падыходзіць, трымаючы кнігу ў руках, назад да стала й разгорнутую кладзе перад Айцэнам, паказваючы пальцам разьдзел і радок, і кажа: «Чытай!», і паколькі Айцэн толькі мыляе губамі: «Уголас! Агасфэру таксама цікава паслухаць».

І Айцэн мусіць прачытаць тое, што напісаў у запале сваёй рупнасьці й што цяпер хацеў бы, каб ніколі так ня думаў, хоць усё гэта было старанна прадумана й пражавана яго добрым доктарам Марцінусам зь Вітэнбэрга, а менавіта: «Такім чынам, верны, сьвяты, найлюбасьнейшы Бог нікога не прадвызначаў і не ствараў для грэху й пракляцьця альбо вечнай сьмерці, а пракляцьце бязбожнага паходзіць зь яго ж самога.»

— «Зь яго ж самога» — паўтарае гер тайны радца й дадае, скіраваўшы вочы ўгору: — Не з таго там. — Гартае далей і кажа: — Чытай! — І зноў Айцэн мусіць чытаць уголас, і пацьвярджаць, што напісаў гэта сам, як ён апасаецца, сабе ж вырак, а менавіта:

— «І Бог сваім судом караў, і карае ў сёньняшнія дні асьлеплых і зацятых жыдоў паводле іхняй жа волі й іхняга праклёну; і трэба адзначыць, што Сьвятое Пісаньне гэтую жорсткую, працяглую кару прыпісвае ня Божаму прадвызнначэньню, а разбэшчанасьці й зацятасьці саміх жыдоў».

— Разбэшчанасьці й зацятасьці саміх жыдоў, — паўтарае Лёйхтэнтрагер, — а што важна й мае значэньне для саміх небаракаў жыдоў, мусіць, павінна мець значэньне для гера доктара Божай вучонасьці, такога як ты, дружа Паўль.

— Ідзі, гер супэрінтэндэнт, — кажа Агасфэр і падыходзіць да каміна, у якім злосна паблісквае, — якраз пара ўжо.

— Ідзі, Паўль, — кажа Лёйхтэнтрагер і паказвае яму кірунак, — мы пойдзем.

У Айцэна калоцяцца калені; яму хочацца пабыць яшчэ хоць хвілінку, яшчэ выпіць віна, якое так сьвеціцца на стале, але ён ведае, што яму не дазволяць, і ён баіцца, што застране ў коміне, калі яны ўтрох паляцяць празь яго, ён і Лёйхтэнтрагер і Агасфэр, і можа нават тут унізе звэндзіцца. Але яго сябар Лёйхтэнтрагер, які раптам устае перад ім увесь у белым, як анёл на карцінах, і Агасфэр, адзеньне на якім здаецца як бы са сьвятла, кладуць на яго рукі, амаль пяшчотна, і, быццам адгадаўшы ягоны клопат, Лёйхтэнтрагер кажа, што ня бойся, ня трэба страху й ты будзеш правільна транссубстанцыяваны. І як што Айцэн усё яшчэ зьдзіўляецца, якім жа чынам усё гэта можа стацца, ён раптам адчувае, як яму шырока адамкнула рот, як гэта бывае, калі палявы фельчар рве зубы, і чуе, як Лёйхтэнтрагер кажа: — «Прэч, душанятка, так і так ты ня цаца, а жалю вартая штучка, недабратворная, ня жыўнасная», — і адчувае, як нешта вырываецца зь яго, хоча яшчэ закрычаць да Бога альбо яшчэ да каго, але ня можа гэтага зрабіць.

Праз хвіліну, калі ў пакой уваходзяць крошка Маргарэтэ й пісар Калунд, яны знаходзяць бацьку: ён ляжыць каля каміна, задраўшы галаву, страшна вырачыныя вочы ашклянелі, язык вываліўся з рота.

Агонь у каміне патух, а каля стала, на якім усё яшчэ чырвона рдзее віно й сьвецяцца тры келіхі, стаяць боты, якія крошка Маргарэтэ сьцягнула з ног маладога жыда.


Разьдзел дваццаць дзевяты й канец. У якім рабі прыступае да штурму сьвятога парадку, адбываецца Армагедон і выяўляецца, што апошнія пытаньні павінны застацца без адказу


Мы падаем.

Праз бясконцасьць прорвы, якая ёсьць разам і прасторай і часам і дзе няма ні нізу ні верху, ні справа ні зьлева, толькі паток часьцінак, якія яшчэ не падзяліліся на сьвятло й цемру, вечны морак. І я бачу рабі й яго руку са знакам раны, рука працягваецца да мяне, і маё сэрца схіляецца да яго.

Ты каешся? кажа ён.

Не, няма ўва мне каяты.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы