Читаем Агасфэр (Вечны Жыд) полностью

Юны Айцэн, усё яшчэ пад чарамі начных сноў, заскочаны навінамі й будучы перад фактам, што вось ужо ўсё зноў наладзілася, яму не застаецца нічога, як з падзякай згадзіцца. Я ніколі не адцураюся ад гэтага чалавека, думае ён сам сабе, але ці хачу я гэтага?


Разьдзел пяты. У якім Агасфэр ставіць пад сумненьне погляды рэбэ Ёшуа й тлумачыць таму, што не лагодныя й цярплівыя ўзьвядуць сапраўднае Царства Божае, а тыя, што спод абяртаюць дагары


Яму ўжо рады не дасі.

Ён ідзе й заклінае духаў, якія ўсяліліся ў хворых, і выганяе іх зь цела, так што тыя ўстаюць здаровенькія, але ацаліць самога сябе ён ня можа й ня можа выгнаць духа, які трымае яго на ягонай дарозе, як пагоншчыкава вяроўка трымае асла.

Мне шкада цябе, рэбэ Ёшуа. Маё сэрца горнецца да цябе, бо ты быў адзін у пустыні, і я падышоў да цябе, а ты сказаў: Які анёл ты ёсьць? А я сказаў: Я Агасфэр, адзін з адкінутых. А ты сказаў: Бацька мой нябесны прыме цябе да сябе.

Але Бог ня ёсьць Бог любові; Ён ёсьць Усё, якое ня ведае пачуцьця, а злучае сьвятло са сьвятлом і сілу зь сілай, і ахінаюць яны самі сябе ўзаемна. Пра што рэбэ Ёшуа нічога ня ведае; затое ён верыць, што быў голас, які, калі ён вынырнуў з ракі Ярдан на руках у Хрысьціцеля Яна, сказаў людзям, кажучы: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, Яго Я ўпадабаў.

Ах, як жа сядзеў ён у пустыні, вакол толькі голае церне й каменьне. Яго валасы ў пяску, навеянным ветрам, яго жывот распух ад голаду, вострыя калені ледзь не пратыкалі скуру, і яго мужчынская стаць пад драным ашмоцьцем на паясьніцы была падобная на сьсінелага чарвяка. Але вочы гарэлі з-пад павекаў, як вочы таго, хто меў аблічча, і ён павярнуўся да мяне й сказаў, кажучы: Быў адзін тут са мною, ён узяў мяне за руку й павёў у Ерушалайм, Сьвяты горад, і паставіў мяне на самым высокім крыле храма й сказаў: Калі ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: «Анёлам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю». І ўгледзеў я сябе, што лячу над горадам, раскінуўшы рукі, як залаты птах, і там было шмат людзтва на вуліцах і вучоныя пісцы й салдаты, і ўсе глядзелі ўгару на мяне й радаваліся і крычалі — асанна!

Але ты ня кінуўся ўніз, рэбэ Ёшуа, кажу я. Чаму?

Тады ён пагладзіў сваю рэдзенькую бародку худымі, бруднымі пальцамі й паківаў галавою і сказаў: Бо таксама напісана: «Не спакушай Госпада Бога твайго».

А я прысеў каля яго на кукішкі й абняў яго рукою сваёю і сказаў: Я ведаю таго, хто ўзяў цябе за руку й павёў у Сьвяты горад і паставіў на крыло храма, і калі б ты кінуўся ўніз, ляжаў бы ты разьбіты й патрушчаны на дварышчы сярод гандляроў. І вось ты жывеш, рэбэ Ёшуа, і ад цябе зыходзіць сьвятло й вялікае спадзяваньне. Таму йдзі за мною, я пакажу табе твой сьвет.

І павёў я яго на высокую гару й паказаў яму ўсе царствы сьвету й як у кожным зь іх панавала беззаконьне, тут ва ўдоваў і сірот адбіралі апошні кавалак хлеба, там аддавалі людзей на парваньне ільвам і іншым зьвярам і сьмяяліся, гледзячы, а там зноў жа паэты мусілі апяваць уладыкаў, тым часам як сяляне запрагаліся ў плугі, і паўсюль дужыя сядзелі на шыях у слабых і паганялі іх і мучылі іх. І вось сказаў я яму, кажучы: Калі ты Сын Божы, дык падзівіся, як мудра ўсё ўладзіў Бацька твой, і вазьмі пад сваю руку, і перавярні ніжніх угору, бо прыйшоў час узьвесьці сапраўднае царства Божае. Выйдзі й прамові да народу й зьбяры яго вакол сябе й вядзі яго, як гэта колісь зрабіў іншы Ёшуа, і скажы ім, што яны павінны аперазацца дзеля таго дня, і тады загадай трубіць трубамі, і брамы царстваў сьвету адчыняцца перад табою, і муры абрынуцца ў пыл, а ты будзеш валадарыць над імі ў бляску й праведнасьці, і чалавек будзе свабодны, каб здабываць неба.

Але ён блукаў вачыма па-над далінамі й вышынямі, над крутымі скаламі, на якіх ляжаў сьнег, і над халупамі й над палацамі, што пазнаваліся ў далечыні, і сказаў сваім ціхім голасам, кажучы: Маё царства ня ёсьць царства ад гэтага сьвету.

Але ж ты можаш пачаць з гэтага, сказаў я, можа, што атрымаецца.

Ён маўчаў.

О, рэбэ Ёшуа, падумаў я, я хачу змагацца з табою, як змагаўся анёл Госпада зь Якавам, і я сказаў, кажучы: Сказана ў прарокаў, што прыйдзе той, які панізіць князёў і судзьдзяў зямных сатрэ ў пыл, быццам і ня сеялі іх і не гадавалі й быццам ня было кораня ў іх камлёў.

Ён узяў мяне за руку, і я адчуў, якая яна ў яго халодная ў разрэджаным паветры над вяршынямі, і ён сказаў: Але прарок таксама кажа: «Ён ня будзе ганіць, і ляманту яго не пачуюць на вуліцах; разьмятую салому ён не зламае й тлеючы кнот не задзьме.»

Рэбэ Ёшуа, адказаў я яму, але ж таксама напісана: «Ён прыйдзе магутна, і яго рука заваладарыць, і яго ёсьць адплата.»

Але ён паківаў галавой і сказаў, кажучы: Але ж не, адкідзень, што зноў пнешся ўгору, бо прарок кажа пра мэсію: «Глядзі, дачка Сіёна, вось, Цар твой ідзе да цябе, праведны й ратавальны, лагодны, седзячы на асліцы й на маладым асьле, сыне пад'ярэмнай.»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза
Я хочу быть тобой
Я хочу быть тобой

— Зайка! — я бросаюсь к ней, — что случилось? Племяшка рыдает во весь голос, отворачивается от меня, но я ловлю ее за плечи. Смотрю в зареванные несчастные глаза. — Что случилась, милая? Поговори со мной, пожалуйста. Она всхлипывает и, захлебываясь слезами, стонет: — Я потеряла ребенка. У меня шок. — Как…когда… Я не знала, что ты беременна. — Уже нет, — воет она, впиваясь пальцами в свой плоский живот, — уже нет. Бедная. — Что говорит отец ребенка? Кто он вообще? — Он… — Зайка качает головой и, закусив трясущиеся губы, смотрит мне за спину. Я оборачиваюсь и сердце спотыкается, дает сбой. На пороге стоит мой муж. И у него такое выражение лица, что сомнений нет. Виновен.   История Милы из книги «Я хочу твоего мужа».

Маргарита Дюжева

Современные любовные романы / Проза / Самиздат, сетевая литература / Современная проза / Романы