Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата полностью

Пранціш паспеў краем вока агледзець дзверы ў залу, якія толькі нядаўна, відаць, уставілі наноў. Расказвалі, што калі Валадковіча пасля аб’яўлення прысуду валаклі з гэтай залы, буяш, лаючыся, ухапіўся рукамі за вушакі дзвярэй, і яго так і вынеслі — разам з тымі вушакамі ды дзвярыма...

Калі намаляваўся Ватман на судзейскім месцы, Лёднік ажно вочы апусціў, спрабуючы суцішыць гнеў ды не кінуцца на злыдня.

Справа пра спадчыну, замоўленая Багінскім, разглядалася першай. Слухаць было нудотна — у звычайных абставінах з ёю звярнуліся б не ў гродскі суд, а ў земскі. Пранціш адзначаў толькі, як умее Ватман пакіраваць людзьмі. Дзе пажартаваць грубавата — я, маўляў, свойскі, просты, не кручок-юрыста, а ваяр. Недарэмна шляхецкія вусы адрасціў. Мог і націснуць, гыркнуць з пагрозай. А дзе й працытаваць закон, укруціць у размову які пункцік-падпункцік. Ну і можна было здагадацца, што срэбныя аргумен­ты, альбо папросту хабар, спрацоўвалі дасканала. Пастух над ваўкалакамі... Багінскі не памыліўся. Суддзя з Ватмана атрымаўся ў гэты крывавы час самае то.

Потым былі «гарачыя» справы. Хто каму руку адсек у сварцы, хто маёнтак разрабаваў... Ясна, чаму шляхта забылася на нейкі час на свае палітычныя рознагалоссі ды сабралася на суд — гэта ж як да цырульніка зубы ірваць, хочаш не хочаш, а трэба, бо баліць. Дзесьці ішла вайна... Але памыляюцца, хто ўяўляе, што ў такую пару ваююць адразу ўсе ды паўсюль. Там гераічна канаюць, а там сядзяць за піравальным сталом. Нараджаюцца, жэняцца, паміраюць ва ўласным ложку ад мірных хваробаў. Ці вось — дзеляць спадчыну, бо пратэрмінуй — і пустыя куфры пацалуеш.

Калі ў залу прывялі Саламею, Пранціш ледзь не ўскрыкнуў. Ну не мог ён пазнаць Сільфіду ў нязграбнай, бясформнай фігуры, захутанай у нейкі балахон, з вялізным каптуром з абвіслымі фальбонамі, якія захіналі аблічча. Быццам адна з падапечных братоў баніфратраў, што ля Свіслачы ў сваім прытулку прымалі ўбогіх. Рукі ў зняволенай былі, мяркуючы па тым, як яна рухалася, звязаныя. Лёднік увесь падаўся наперад, як страла на напятай цеціве, Вырвіч ажно прытрымаў яго на ўсялякі выпадак за рукаў. Ватман задаволена ўсміхнуўся, і Вырвіч здагадаўся, што суддзя спецыяльна загадаў схаваць прыгажосць абвінавачваемай. Каб не змякчылася чыёсь сэрца, каб не выдаць уласнай зацікаўленасці ў той гожасці.

Пан пісар, абыякавы, доўгі, як бізун, тонкім надарваным голасам зачытваў абвінавачанні. Атруціла, падманула... Выступілі сведкі — так, лекавала падазронымі лекамі, вядзьмарка, няйначай. Паплакала ўдава пана Шмыгі, таксама на лекарку вярнула. Ватман спачувальна ківаў галавою, пагладжваючы тоўстым пальцам белыя, як у пацука, вусы, нязвыклыя на ягоным спаласаваным шнарамі ружовым твары.

— Што ж, думаю, probationes evidentes. Але, панове, мы жывём у век асветы, мы не можам быць акрутна жорсткімі. Трэба даць час заблукалай душы знайсці шлях да Госпада. Магчыма, падсудная і не мела злых намераў, проста памылілася з лекамі. Думаю, вечнае заключэнне ў сутарэнні кляштара з самым строгім рэжымам яе выправіць. І каб не было спакусы ды боязі чарадзейства ў шаноўных жыхароў места, лепш адаслаць чарадзейку чым далей. Я сам гатовы даставіць няшчасную да месца яе пакарання — бо ведаю выдатны кляштар у Сілезіі, дзе мнішкі даюць ex voto templum facere, вечны абет маўчання.

Пранціш успомніў, што ў Ватмана ў Сілезіі ёсць замак, і ірвануўся з месца.

— А ці не прапаноўваў калісьці шаноўны граф Пянткоўскі падсуднай Саламеі Лёднік, а тады яшчэ ў дзявоцтве Рэніч, стаць ягонай жонкай ды паехаць у ягоны замак у Сілезію? Ці не атрымаў тады ад панны defectum, за які цяпер адпомсціцца хоча, што няварта сапраўднага шляхціца?

Для важкасці Вырвіч яшчэ й дадаў спасылкі на артыкулы Статута, у якіх перасцерагаюцца суддзі ад навету ды асабістай зацікаўленасці.

У зале зашумелі. Але Ватман толькі шырока ўсміхнуўся, адсыпаўшы словаў, фальшывых, як манеты, якія наштукаваў у Рэчы Паспалітай махляріталіец Бараціні, каб было чым расплачвацца за вайну з маскоўцамі.

— Вельмішаноўнае панства, можа, калі гэтая кабета была маладая, у яе і можна было... adamare. Але цяпер — мяркуйце самі — якія куртуазныя намеры ў дачыненні да гэтага няшчаснага стварэння?

— А няхай яна каптур скіне ды гэны балахон!

Гэта выгукнуў хтось з залы. І яго патрабаванне падхапілі, нягледзячы на пратэсты графа Пянткоўскага. Усім было цікава паглядзець на аблічча вядзьмаркі. Падстароста Ваньковіч, які старшынстваваў у ніжэйшым гродскім судзе, пузаты немалады шляхцюк, скрывіў пухльныя вусны ва ўсмешцы ды аддаў загад... З падсуднай знялі каптур ды балахон, развязалі рукі...

І вось Саламея страсянула чорнымі бліскучымі валасамі, ганарыста выпрасталася, на яе збялелым твары збліснулі гневам вялікія сінія вочы. Прысутныя дружна выдыхнулі. Граф Пянткоўскі зразумеў, што ў гэтай сваёй хітрасці прайграў, ніхто не паверыць у ягоную абыякавасць да такой прыгажуні.

А тут яшчэ залямантавала дзіця:

— Мама!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дом учителя
Дом учителя

Мирно и спокойно текла жизнь сестер Синельниковых, гостеприимных и приветливых хозяек районного Дома учителя, расположенного на окраине небольшого городка где-то на границе Московской и Смоленской областей. Но вот грянула война, подошла осень 1941 года. Враг рвется к столице нашей Родины — Москве, и городок становится местом ожесточенных осенне-зимних боев 1941–1942 годов.Герои книги — солдаты и командиры Красной Армии, учителя и школьники, партизаны — люди разных возрастов и профессий, сплотившиеся в едином патриотическом порыве. Большое место в романе занимает тема братства трудящихся разных стран в борьбе за будущее человечества.

Наталья Владимировна Нестерова , Георгий Сергеевич Берёзко , Георгий Сергеевич Березко , Наталья Нестерова

Проза / Проза о войне / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Военная проза / Легкая проза
Единственный
Единственный

— Да что происходит? — бросила я, оглядываясь. — Кто они такие и зачем сюда пришли?— Тише ты, — шикнула на меня нянюшка, продолжая торопливо подталкивать. — Поймают. Будешь молить о смерти.Я нервно хихикнула. А вот выражение лица Ясмины выглядело на удивление хладнокровным, что невольно настораживало. Словно она была заранее готова к тому, что подобное может произойти.— Отец кому-то задолжал? Проиграл в казино? Война началась? Его сняли с должности? Поймали на взятке? — принялась перечислять самые безумные идеи, что только лезли в голову. — Кто эти люди и что они здесь делают? — повторила упрямо.— Это люди Валида аль-Алаби, — скривилась Ясмина, помолчала немного, а после выдала почти что контрольным мне в голову: — Свататься пришли.************По мотивам "Слово чести / Seref Sozu"В тексте есть:вынужденный брак, властный герой, свекромонстр

Эвелина Николаевна Пиженко , Мариэтта Сергеевна Шагинян , Александра Салиева , Любовь Михайловна Пушкарева , Кент Литл

Короткие любовные романы / Любовные романы / Современные любовные романы / Современная русская и зарубежная проза / Фантастика
Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза