Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

— У Мілане быў, у Турыне. У горадзе святога Марка — не. Дарэчы, менавіта парэшткі гэтага святога ўратавалі з дапамогай нячыстых жывёлаў. Крыжаносцы вывезлі ягоныя мошчы з Александрыі, схаваўшы на калёсах пад свінымі тушамі. Мусульмане не захацелі кранаць такое плюгаўства.

Пранціш скасавурыўся на Рэгінку. Паненка, якой дужа пасаваў убор хлапчыскі, занялася адзінай сваёй лялькай у пышнай сукеначцы з карункаў. Ляльку і кошык з васковым вінаградам прыхапілі з балаганнай карэты дзеля забавы князёўны, зразумела, старанна хаваючы ад артыстаў наяўнасць тае князёўны. Ляльчына сукенка паціху ператваралася пад спрытнымі пальчыкамі ў лахманы, у якіх бегаюць па лясах індыяне. Трэба малому Яначку з паддарожжа якіх цацак прывезці. Жаўнерчыкаў, напрыклад. А Дамініцы сукенку. Карункавую.

Давыд уздыхнуў:

— Распытаць бы якога італійца пра венецыянскія помнікі...

Вырвіч ажывіўся:

— А помніш, Бутрыме, калі мы былі ў канфедэрацкім войску, тут непадалёк спыняліся ў карчме, уладальнік якой італіец. I да таго ж сапраўдны венецыянец! Якраз пасля бойкі, калі пан Мартыновіч загінуў.

— Не залаты дзянёк, не для ўрачыстых летапісаў.— нахмурыўся Лёднік. — Мяне тады і самога секанулі па плячы. А галоўнае, цяжка параненых шмат. З ног збіваўся. Раны зашываў, косткі складваў. Аднаму капітану давялося нагу адпілаваць — на яго конь паваліўся. Замест сустава — крывавая каша. А абязбольваючага ніякага, акрамя гарэлкі. Так што, выбачай, у мяне чырвоны туман у вачох плыў ад стомы ды болю, ні карчмы, ні карчмара ў памяці не аднаўлю.

Пранціш збянтэжана хмыкнуў — ён жа тады і вінца добрага сербануў у кампаніі таго ж карчмара Эрнэста, і ў карты перакінуўся з ацалелымі панамі-братамі. I песні гарлаў «аморэ, аморэ», прадаставіўшы Лёдніку дзесь займацца ягоным рамяством. Той сабе і шляхецтва здабыў, і званне афіцэрскае, а лічыў сваім доўгам працягваць лекаваць. З полацкіх мешчукоў доктар, што з яго ўзяць. Вырвіч жа — нашчадак рымскага князя Палямона, з радаводам даўжынёй з Дняпро. Мала што ў юнацтве зямлю з бацькам араў. Рабілі ж тое высакародна, пры шаблях і ў ботах! Справа шляхціца — вайна і палітыка. Гэтага пераканання ніхто з Пранціша не выб’е.

Але цяпер было чамусь сорамна. За тое, што шляхетна піў ды высакарод­на ў карты гуляў, пакуль паранены Бутрым ратаваў таварышаў.

— «Залаты Леў» называлася карчма, — адвёў вочы Вырвіч. — За Старцавічамі адразу, на скрыжаванні.

Што ж, усё адно па дарозе. Бутрым высунуўся ў акенца да фурмана, паведаміў змену маршруту. Не забыўся сунуць Фульчыку лусту хлеба з салам з іхніх прыпасаў і папытацца наконт хворага горла. Ці не даць мікстуры? Па разгубленым вісклівым галаску Фульчыка было зразумела, што фурман не звык да такіх панскіх клопатаў і нат пабойваецца.

Калісьці Пранціш пагардліва хмыкнуў бы: плябей пра плябея турбуецца. Сёння толькі ўздыхнуў: халоп, біты столькі разоў, што нат не задумваецца, ці балюча, ці крыўдна, дабрыню ўспрыме як слабасць. Або сведчанне, што дабрадзей — не пан, а такі самы халоп, толькі ў пана адзеты, значыць, плюгавец і шалбер.

Праўда, Вырвіч ведаў, што Лёднік абурыўся б: у самым заняпалым, забітым чалавеку можа адкрыцца нечуваная душэўная прыгажосць.

Ага, а пакуль адкрыецца, гэты заняпалы цябе з вантробамі прадасць.

А між тым да рыдвана, які калыхаўся на выбітай дарозе, як сапраўдны карабель, набліжаўся чарговы атрад. Няшмат, чалавек сем. Каралеўскія войскі. Цёмна-сінія, гранатавыя, мундзіры, чорныя плюмажы на каскетках. Але ў забранай краіне лясун ведае, каму хто застаўся служыць. Калі жаўнеры параўняліся з рыдванам, можна было заўважыць — не ў гуморы ваякі, твары злыя, галодныя, адзенне бруднае. Вырвіч успомніў нараканні знаёмага дра­гуна — кароль зусім перастаў выплачваць сваім жаўнерам грошы, і тыя пачалі разбягацца, хто да магнатаў, а хто і проста ў грабежнікі.

Фульчык спалохана войкнуў, коні спыніліся. Ротмістр з чорнымі, быццам вугалем хтось правёў пад носам, вусамі, у памятым гаржэце — металёвым нагрудніку, і заляпанай бурцы, зазірнуў у карэту:

— Маскалі?

— Не, васпане, сумленныя ліцвіны. Падданыя ягонай каралеўскай мосці Станіслава Панятоўскага.

Вырвіч гаварыў на польскай, але не дапамагло: жаўнер слізнуў вачыма па пасажырах, зачапіўся позіркам за абразок Святога Юрыя ў руках блакітнавокага хлапчыскі: Рэгінка выцягнула ў Аляксандра з кішэні, спакусіўшыся срэбным бляскам аклада.

— Дакладна схізматыкі! З-за такіх, як вы, Айчына згінела!

Перавёў позірк, наліты крывёй, на Давыда:

— I юдэй тутака! Радуецеся, што Польшчу маскалям прадалі?

У ваяроў у сініх каралеўскіх мундзірах не было вайсковай задачы, уласна кажучы, кароль жа з Расіяй не ваяваў. Але была моцная крыўда за ганебнае становішча — здалі палову краіны без бою. Ну і мелася з галадухі не менш моцнае жаданне разжыцца чымсьці. Толькі нязручна прызнаць сябе за рабаўнікоў, патрэбна апраўданне: вось ворагі, значыць, не рабаўніцтва. Але чацвёра ўзброеных мужчын у карэце занадта небяспечная дзічына, і ротмістр махнуў рукой сваім, аблаяўшы на развітанне клятых здрайцаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука