Гэта і ўдалося зрабіць у старым будынку карчмы. Звычнай такой ліцвінскай. Што падлога тут была драўляная, можна было толькі здагадвацца з-за слоя прынесенай на падэшвах зямлі і нацярушанага сена. Тут, праўда, таксама гулялі — але не на вялікія грошы. Кідалі на стол плішкі. Там-сям стукалі аб стальніцы косткі. Карты ж калі ў каго і былі, дык старыя, пацёртыя, хутчэй за ўсё, кінутыя багатымі панамі пасля гульні па звычаі пад стол і падабраныя лёкаямі. Тут імі перакідваліся ў руса ці трышака, што меней стратна, чым фараон. Стаўкай, мяркуючы па ўсім, часцей за ўсё была чарка гарэліцы ці куфаль піва. Багацейшая публіка ішла ў суседні новы дом, для чаго не абавязкова было выходзіць на вуліцу — разумныя гаспадары з’ядналі абодва будынкі пераходам. У тыя дзверы ўвесь час бегалі служкі з поўнымі збанамі і талеркамі.
Памяшканне пакуль знялі, якое было: аддзелены паркалёвай занавескай куток з сеннікамі, кінутымі дзе на нізкія лаўкі, дзе проста на падлогу.
Малая князёўна так і лезла падзівіцца, як з дзядзькі Давыда дастаюць кулю, і Лёднік сярдзіта загадаў Алесю адысціся з амерыканачкай куды падалей.
А дужа занятага венецыянца Эрнэста знайшлі толькі ўвечары, у новазбудаваным гульнявым доме, куды Пранціша і Лёдніка гардыяны прапусцілі за срэбны талер і з умовай пакінуць зброю ў спецыяльным куфры пры ўваходзе.
Затое Эрнэста, белазубы ды чарнявы, быццам абсмалены, з выспай лысіны ў кароткіх курчавых валасах, пабачыўшы Пранціша, не закапыліў губу — маўляў, колькі тых жаўнераў праз карчму прайшло, усіх не прыпомню. Шчыра ўзрадваўся, абняў.
— Benvenuto! Сіньёр Франтасіё! Ніколі не забудуся, як пан выратаваў мяне ад шалёнага кліента, які ледзь шабляй сваёю не нарабіў бяды ў «Залатым ільве». Рады бачыць, што ваенныя віхуры пакінулі вас не толькі жывым, але ўзмужнелым! Можа, сіньёр Франтасіё стаўся сямейным чалавекам?
Вырвіч падзяліўся навінамі асабістага жыцця. Ого, дык ці не выпіць за жонку і сынка шаноўнага сіньёра? Бо і ў Эрнэста нядаўна прыбаўленне ў сям’і, трэцяя дачушка нарадзілася. Шкада, Бог сыноў не дае, але дзяўчыначкі-анёльчыкі чарнавокія — уцеха сэрца бацькоўскага...
За збанам віна — дарагога, празрыстага, як кроў Сільфаў, расповеды венецыянца ліліся, бы з дзіравага вядра. Мару — пабудаваць гульнёвы дом, падобны славутаму рыдота ў квартале Сен-Марка, Эрнэста, які прыжаніўся на дачцэ ліцвінскага карчмара, здзейсніў дзякуючы выпадку і, вядома, святому Арману, апекуну рэстаратараў ды півавараў. Неяк спыніўся ў карчме граф Лудус, чалавек яшчэ досыць малады, але неверагодна разумны. I абыграў усіх. Патрапіліся двое ў пазалочаных карэтах — без карэтаў з’ехалі. Граф пераначаваў, папіў з Эрнэста к’янці. Выслухаў расповеды пра кавярні і казіно залатой Венецыі. I ўклаў грошы ў гэты вось будынак, не шкадуючы.
Вырвіч агледзеўся. Не параўнаць з «чорнай карчмой». На сценах шпалеры ў кветачкі. Падлога нашараваная воскам. Буфеты з херувімчыкамі. Што ж, таямнічы граф Лудус не памыліўся, разлічваючы, што сюды пацягнецца багатая публіка. Якраз у глушмені, далей ад спраў, ад цікавання сваякоў і знаёмцаў, і зручна мантачыць маёмасць. Граф пасля адкрыцця пайграў колькі дзён, каб надаць установе рэпутацыю саліднага прытона, з’ехаў у Кракаў і атрымлівае працэнт ад даходаў «Залатога льва». Абавязкова, як будзеце ў Кракаве, знайдзіце графа ў доме з сінімі рыбкамі. Перадайце прывітанне ад Эрнэста Манчыні, і Кракаў ля вашых ног.
Венецыянец шчоўкнуў пальцамі, і служка ў бялюткім фартуху бегма паставіў на стол штоф з бурштынавай вадкасцю. Калі бурштын забулькатаў у шклянкі, Вырвіч па густым ёлкім паху зразумеў: старка! Пры нараджэнні сына ў сумленных шляхецкіх сем’ях налівалі гарэлку ў новую дубовую бочку, і адкаркоўвалі толькі, калі хлапцу споўніцца дваццаць адзін год.
А да старкі шкалонда вэнджаная з кменам, гусіныя вантробы з чорнай падлівай ды брахоцкі сыр, жоўты, як поўня ў зорную кастрычніцкую ноч.
Лучших из лучших призывает Ладожский РљРЅСЏР·ь в свою дружину. Р
Дмитрий Сергеевич Ермаков , Игорь Михайлович Распопов , Владимира Алексеевна Кириллова , Эстрильда Михайловна Горелова , Юрий Павлович Плашевский , Ольга Григорьева
Геология и география / Проза / Историческая проза / Фантастика / Славянское фэнтези / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези