Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

Далейшае нагадвала добра разыграны спектакль. Сведкі адзін за адным, хто баязліва, хто лісліва паглядаючы на змрочнага вялікага канюшага, распавядалі, як злачынны доктар віхрам уварваўся на кані ў Менск, вядома, даганяючы ахвяру. Як ля месца забойства бачылі падазроную постаць: высокі, у цёмным... Самае галоўнае — у валізцы Чорнага Доктара знайшлі скрываўлены срэбны медальён, які належаў паненцы Брастоўскай.

Зачыталі і ліст з Гародні ад нейкага пісарчука, які сведчыў пра ганебную прымусовую працу паненкі на карысць злачынцы і яе няздольнасць уцячы, бо знаходзілася пад чарамі.

Для чаго доктару спатрэбілася скрадаць настолькі высакародную асобу, каб змусіць прымаць роды ў мяшчанак, нікога не цікавіла.

Не атрымаў уцямнага адказу і Пранціш. Ён выдатна памятаў панну Праксэду, якая і праўда дапамагала пані Саламеі і Лёдніку ў справах медычных і нат жыла ў іх гарадзенскім доме, з ласкі каралеўскае вылучаным, і не як прыслуга, а хутчэй як прыёмная дачка. Дырба такая, вышэй за Пранціша да крыўднага, хаця тварык нічога. Вырвіч яе пабойваўся: гаворыць мала, але позірк шэрых вачэй пранізлівы, не раўнуючы як у Лёдніка. Той усё бедаваў, што разумніца Праксэда жаночага полу, ва ўніверсітэты не пашлеш. А такі дыстынгнаваны навуковец атрымаўся б! Не, ніяк не падобная была панна да спешчанай магнацкай дачкі, і тым болей да нявольніцы.

Найбольш палохалі не крыкі ахвочых прытаптаць Чорнага Доктара ў зямельку, а маўчанне Брастоўскага. Той не варушыўся і не адводзіў вачэй ад забойцы. Нат на расповед таго пра акалічнасці з’яўлення панны Праксэды ў доме Лёднікаў — хворай, зняможанай, без граша ў кішэні — ніяк не адгукнуўся.

Баўтрамей прысягаў, што нічога не ведаў пра паходжанне паненкі. Што гвалтам яе не трымалі. Жыццё адратавалі. Што не мае дачынення да яе смерці... Ды хто яго слухаў? Дый пана суддзю таксама. Гарлалі, як на элекцыйным сойме. Падкінуты ў валізу доктара медальён забітай дэманстравалі на вялікім блюдзе з такім задавальненнем, як, прабач, Госпадзе, запэцканую прасціну пасля першай шлюбнай ночы. Дзякуй богу, што пра пані Саламею не згадвалі!

— Смерць! Асудзіць на горла!

Пан суддзя, як мог, перакрыкваў натоўп, нагадваючы пра нестыкоўкі ў справе і нат відавочныя дурноты, пра тое, што падсудны віны не прызнаў.

Як супраць ветру плявацца.

— Дык пан суддзя адмаўляецца выносіць справядлівы прысуд акрутнаму забойцу і чарадзею?

Маладзенькі шляхціц з вусікамі, што нагадвалі дзве вышчыпаныя з кудзелі шматочкі, верашчаў, ажно Брастоўскі паморшчыўся. Пранцішу самому давялося напружыць голас:

— Я шмат гадоў ведаю пана Баўтрамея Лёдніка. Магу прысягнуць, што ён не здольны на такое злачынства. Нагадаю, панове, што тры гады таму ён выйграў тут жа, на пляцы ля ратушы, ардалію, Божы суд! Магу засведчыць, што панна Праксэда Брастоўская рабіла ўсё па добрай волі і авалодвала справай медычнай з хрысціянскіх пабуджэнняў... У мінулы аўторак пан Лёднік гасцяваў у мяне, у Капанічах, і ніякай паненкі не пераследваў...

— Саўдзельнік! Схізматык! Ганьба!

Пранціш разумеў, што менавіта на ягоную адмову асудзіць сябра і разлічвалі. Тут жа ў падсудка знайшоўся ліст ад пана войта Юзэфа Радзівіла. За неадпаведныя дзеянні пан суддзя менскі Пранціш Вырвіч пазбаўляецца сваёй пасады, і на ягонае месца прызначаецца...

Вырвіч нат не расчуў, хто менавіта пасуне яго з судзейскага крэсла, за ўхвальным ровам натоўпу. Новы суддзя тут жа аб’явіўся, варушачы, як жук, чорнымі вусамі, і няправедны суд прадоўжыўся... Але зараз жа і скончыўся, калі загаварыў нарэшце ягамосць падскарбій вялікі літоўскі Брастоўскі. Вырвіч, якога, дзякуючы ягоным гайдукам з Капаніч, з залы не вытурылі, толькі да сцяны адсунулі, зноў вушам уласным не верыў. Падскарбій уладна запатрабаваў, каб забойцу дачкі аддалі пад ягоную юрысдыкцыю, як старосты ашмянскага, ён якраз збіраецца ў Ашмяны, вось і збярэ гродскі суд.

І каб быў Лёднік радавітым, успомніў бы хтось пра недатыкальнасць шляхціца, роўнасць усіх паноў-братоў і святасць Статуту — бо дапусці прэцэдэнт, гэтак любога вораг зможа забраць у сваю вотчыну на расправу... Але Баўтрамей Лёднік быў бязродным, што ўмудрыўся ўкруціцца ў давер да каранаваных асобаў, і вось ужо яго выводзяць воі Брастоўскага... І паблісквае абыякава вечаровае сонца, што здолела прабіцца праз пыльнае ваконнае шкло, на залатых галунах ды аголеных шаблях...

Дарэмна Вырвіч крычаў пра каралеўскі Трыбунал, які толькі і мае права асудзіць шляхціца... Дарэмна, успомніўшы, што пан Брастоўскі жанаты з сястрой князя Міхала Багінскага, нагадваў пра сваяцтва: жонка Пранціша, Дамініка з Гараўскіх, была дачкой зводнай сястры князя. Брастоўскі толькі злосна ашчэрыўся...

Традыцыі для пана заканчваліся дыяментавым гузам на шапцы.

Чорны Доктар паспеў прагаварыць да Вырвіча, калі той прабіўся да яго бліжэй:

— Прыглядзі за маёй сям’ёй... Алеся забяры...

Вось так Вырвіч і паехаў у Вільню.

...Да першай прыдарожнай карчмы, дзе яны з Аляксандрам Лёднікам збіраліся ночыць, яшчэ заставалася вёрст дзесяць. Хмары ляцелі ў бок Менска, падабраўшы шэрыя фальбоны, быццам спазняліся да пачатку нябеснай асамблеі...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука