Читаем Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара полностью

— Гэта. у мяне. можна вылечыць? — пані Тэрэза ўчапілася ў паўаголенага вязня, быццам танула. — Каб я магла нарадзіць ад яго каралеўскай мосці.

— Усё ў волі Божай. Я магу толькі паспрабаваць, — супакойваюча прагаварыў доктар, і жорсткая кручаная баба ўткнулася ў ягоныя грудзі, побач з утвораным ёй жа апёкам, і разраўлася.

— Вы помніце, калі ўпершыню з вамі такое сталася, вашамосць?

— Пасля першай шлюбнай ночы. — прамармытала пані Тэрэза, не адхінаючыся ад сына полацкага гарбара. — Мне было шаснаццаць. Гэты. бугай быў п’яны і вясёлы. Ад яго смярдзела. Я хачу забыцца на тое, што ён утварыў тады. І як усе сведкі смяяліся. Смяяліся. Калі мне было балюча.

Сужонку Пане Каханку зноў пачало калаціць, але Чорны Доктар акуратна памасіраваў ёй скроні, патыліцу, плечы, націскаючы на нейкія кропкі. Пранціш пазнаў адмысловы метад масажу, які Лёднік пераняў у знаёмага кітайца. Знайшоў на каго траціць сілы і ўменне.

Княгіня абмякла, супакоілася. Доктар асцярожна ўклаў яе на падушкі.

— Загадаеце мне вярнуцца ў клетку, вашамосць? Папярэджваю, могуць быць яшчэ рэцыдывы прыступу.

Гетманаўна працягнула руку, кранула апёк на грудзях доктара, змусіўшы Бутрыма тузануцца ад болю.

— Ты маеш рацыю. Я грэшная. Усё ад грахоў маіх. Таму Гасподзь і дзяцей не дае. Я зараз у пекле была. Мяне акуналі ў гарачую смалу, пакуль ты мяне не выцягнуў. Калі я аддам табе дзеўку, гэта будзе табе платай за выратаванне майго жыцця і выкупленнем маіх грахоў? А?

У голасе княгіні ўсё больш чуліся нервовыя ноткі.. Падобна, прага мучыць змянілася прагай пакаяння, але гэткай жа хваравітай.

— Калі вы адпусціце вашу хросніцу, вам залічыцца добрая справа. Якая многае выкупіць. — асцярожна, нібы баючыся спужаць пакаянны настрой уладаркі, прагаварыў доктар.

— Грос! Прывядзі паненку!

Езуіт зараз жа аб’явіўся, паслухмяна схіліўся.

— І спадарожнікаў маіх, сына і сябра, хай прывядуць, — хуценька прагаварыў Бутрым. — Мы будзем вечна маліцца за вас, ваша княская міласць. Гасподзь бачыць вашы цвёрдыя намеры перамагчы згубны гнеў. Спадзяюся, яны не саслабеюць і не згаснуць.

— Прысягаю перад Госпадам, душой сваёй бессмяротнай клянуся — адпушчу ўсіх! Прасвятая Багародзіца мне сведка!

Княгіня перахрысцілася. Падобна, яна цяпер знаходзілася ў такім расчуленым настроі, што магла пагадзіцца і ўвесь замак з прыслугай аддаць. Шаптала малітвы, слёзы беглі на пульхных шчоках. Усе разумелі, пытанне толькі ў тым, як доўга працягнецца гэты настрой.

Таму Пранціш і Алесь усяго праз якія хвілі, што спатрэбіліся, каб выбрацца з іх сховішча па знаёмай лесвіцы і ўдаць з’яўленне з вязніцы, былі каля Бутрыма.

Алесь кусаў вусны, каб стрымаць хваляванне. Зараз жа пабачыць сваю Чароўную Даму. Доктар спакойна, нібыта стаяў не паўголы з апечанымі грудзямі, а ў строгім камзоле і капелюшы, даваў рэкамендацыі па далейшым лячэнні княгіні, якія тут жа пачціва занатоўвалі. Прысеўшы на край ложка, мацаў пульс на руках пані, якія яна занадта ахвотна працягвала эскулапу...

На калідоры зноў пачуліся крокі. Алесь увесь падаўся наперад, доктар узняўся.

У пакой, трохі пахістваючыся, увайшла высокая худая паненка ў беднай шэрай сукенцы, якая вісела на ёй, як на калаціне. Валасы схаваныя пад белы просты каптур, твар збялелы, змучаны, вакол вачэй цёмныя цені, і вочы тыя пазіраюць у нікуды, у нейкую кропку сусвету, дзе няма хцівых людзей, жорсткасці і болю.

Але вось гэтыя вочы, няўважна прамінаючы ўсіх прысутных, спыніліся на доктары. Недавер. нясмелая надзея. шчасце. Ого, якое шчасце! І ўсё — за пару секундаў.

Танклявая шэравокая дзяўчына з усяе моцы абшчаперыла мужчыну ў падранай кашулі і плакала, уткнуўшыся яму ў шыю.

Лёдніка за адну ноч ажно дзве жанкі слязьмі вымачылі.

Але хто мог асудзіць Чорнага Доктара, які абдымаў сваю гаротную асістэнтку, нешта супакойваючае шаптаў і лёгка-лёгка кранаў вуснамі лоб? Хто мог асудзіць асістэнтку ў гэты момант? Не Пранціш, дакладна. І нават не Аляксандр. Бо радасці ад таго, што паненка жывая, было куды больш, чым нявартага рыцара болю, што паненка на яго не зважыла.

Нарэшце Лёднік адхінуў ад сябе дзяўчыну і павярнуўся да пані Тэрэзы, якая сузірала кранальную сцэну спаткання і пачынала змрачнець. Вой, каб зноў уладарка Белага Каменя не ўсхадзілася.

— Вам трэба адпачыць, ваша княская мосць, — пакланіўся Чорны Док­тар. А гаворыць жа, як кот Варгун, не хочаш — паверыш. — Выспіцеся, як след. Вам мусілі прыгатаваць супакойваючы напой па маім рэцэпце. Мы не наважваемся далей назаляць сваёй дабрадзейцы. А я заўсёды гатовы даць кансультацыі пані.

Гэх, цяпер бы на калені па звычаі бухнуцца, ручкі-ножкі той дабрадзейцы расцалаваць. Як зрабіў бы кожны нармальны шляхцюк.

Пранціш скасавурыўся на ганарыстае змрочнае аблічча Лёдніка, засяроджаны твар дактаровіча, заплаканую Праксэду, якая, аднак, трымала спіну надзвычай роўна...

Не, сармацкія звычаі не для гэтых.

На вялікае шчасце, пані Тэрэза яшчэ не дарэшты ачомалася ад прыступу. Таму толькі вяла махнула рукой і ўпала на падушкі.

Грос уласнаручна выштурхаў гасцей са спачывальні.

Цяпер паспець бы пакінуць замак з белага, шэрага і крывавага камення.


Перейти на страницу:

Похожие книги

Потемкин
Потемкин

Его называли гением и узурпатором, блестящим администратором и обманщиком, создателем «потемкинских деревень». Екатерина II писала о нем как о «настоящем дворянине», «великом человеке», не выполнившем и половину задуманного. Первая отечественная научная биография светлейшего князя Потемкина-Таврического, тайного мужа императрицы, создана на основе многолетних архивных разысканий автора. От аналогов ее отличают глубокое раскрытие эпохи, ориентация на документ, а не на исторические анекдоты, яркий стиль. Окунувшись на страницах книги в блестящий мир «золотого века» Екатерины Великой, став свидетелем придворных интриг и тайных дипломатических столкновений, захватывающих любовных историй и кровавых битв Второй русско-турецкой войны, читатель сможет сам сделать вывод о том, кем же был «великолепный князь Тавриды», злым гением, как называли его враги, или великим государственным мужем.    

Ольга Игоревна Елисеева , Наталья Юрьевна Болотина , Саймон Джонатан Себаг Монтефиоре , Саймон Джонатан Себаг-Монтефиоре

Биографии и Мемуары / История / Проза / Историческая проза / Образование и наука