Читаем Белы конь полностью

Вечарам дзядзька Коля дайшоў да высновы, што ў яго датыхчасовым жыцці не было ніякага сэнсу і, лістаючы манатоннае мінулае, прызнаў рацыю даўганосага Косціка. У нядзельныя поранкі, калі жанчыны выпраўляліся ў царкву, мужчыны выстаўлялі на вуліцу столік і, шчыльна абсеўшы яго, гулялі ў “казла”.

– А дзяўчынку накрыем хлопчыкам, – забіваючы віновую даму віновым каралём, казаў даўганосы Косцік. – Во, як спакусліва застагнала князёўна.

– Э, усе яны аднолькава войкаюць і стогнуць. І князёўны, і тыя з тэлевізара, і доктаркі, і нашыя на фабрыцы, – згартаючы карты, пярэчыў дзядзька Коля.

– Ну, ты мне скажаш. Вось і не ўсе! – усміхаўся сваім тайным думкам Косцік. – Адна будзе ляжаць, бы мёртвае бервяно, а другая ўюном віцца, – трыумфальным жэстам забіваў яшчэ адну карту, канчаткова завяршаючы сваю над імі перамогу: “Туз! Мая бярэ ўсё”.

На чацвёрты дзень дзядзька Коля вырашыў, што ўвесь вонкавы свет не заслугоўвае таго, каб весці з ім якікольвек дыялог – і канчаткова адышоў у маўчанне. Адмовіўся ад слоў і нават на звычаёвае “есці будзеш?”, як адзіны адказ, быў адмоўны ківок галавой. Ішоў на кухню, чарпаў вялікі кубак вады, пякучым сцюдзёным холадам забіваў правакацыйны пах яечні. Затым вяртаўся на тапчан.

На пяты дзень адмовіўся ад вады, а шостым адвячоркам, калі цётка Люба неспадзявана ўварвалася ў пакой, заспела яго з носам забітым у малюнак, з пальцамі, што згартаюць з доўгіх да акна ног апошнія промні сонца. “Кахаю цябе”, – не звяртаючы ўвагі на жонку, ён выяўляў сцяне хваляванні свайго сэрца.

І цётка Люба спалохалася. Словам “каханне” вылузваўся на белы свет абразок, прыхаваны глыбока, у самых сакрэтных закавулках свядомасці. Вяселле лепшай сяброўкі, старэйшы сват, шклянка віна, перамешанага са спіртам, музыка, танец. І чарговая шклянка, і чарговы танец. Затым здарэнні хістануліся, паплылі вольнай, спакойнай рэчкай, што выходзіць з берагоў, згартае ўсё і ўсіх, і нясе – ніхто не ведае куды. У спіну муляў жытні снапок, а ў твар зацята дыхаў падпіты сват. “Гэта каханне?” – пытала сама сябе раніцой, цішком, крадком, задворкамі ступаючы да дому на прадмесці. І доўгімі гадамі адказвала: “Не, гэта не каханне”. З хадою гадоў вобраз, старанна загорнуты ў хустачкі забыцця, таксама адыходзіў, рассыпаўся дробным макам у бясформеннасць, у нерэальнасць. Аж з’явілася ўпэўненасць: ніколі і нідзе ў свеце не было ні гэтага жытняга снапка, ні падпітага свата, як нідзе і ніколі ў свеце няма і не было кахання.

Спыняючы каскад незразумелых здарэнняў, што пхаюць маленькі чалавечы свет у напрамку няўхільнай катастрофы, цётка Люба наведала бацюшку Сцяпана. Блытаючы словы і думкі, абмінаючы межы сораму, аддала ў ягоныя рукі ўсе свае хваляванні і спадзяванні. Бацюшка зайшоў адвячоркам. Зірнуў – па службовым абавязку – на малюнак, папрасіў захінуць сцяну капай або дываном, пакрапіў гэты дыван свянцонай вадой і пайшоў. Пагасіўшы электрычную лямпачку, у паўзмрочнай цішыні плябаніі доўга думаў пра хітрасці сатаны, што фальшывай, зведзенай да ніжэйшых інстынктаў прыгажосцю, склікае ў свае абдымкі просты народ.

Чарговыя два дні дзядзька Коля застыў на тапчане з позіркам, паглыбленым у дыван. З вычварнага спляцення нітак, са складаных скрыжаванняў асновы і матываў спрабаваў адчытаць таямніцу чалавечага лёсу, адшукаць сакрэтны ключ, што аднаму чалавеку адчыняе ўсе дзверы, а другому закрывае іх, прыбіваючы пальцы і мроі да нябачнага касяка.

Час ад часу прыпаміналася Зінка, прыбіральшчыца на фабрыцы. Прызабытая і далёкая, зараз выходзіла са сцяны назойлівым малюнкам. Не памятаў яе твару, але ў вечаровым паўсвятле ўсміхалася ўсмешкай Зэнікавай прыгажуні. Раскладзеныя на сцяне ногі прыпадабняліся да тых, бачаных начной зменай на фабрыцы, калі складалі з Зінкай свежыя дошкі ў вялікую кучу. Схілялася за дошкай Зінка і схіляўся ён. Сінхронна. Кранаў позіркам загарэлыя сцёгны, а сэрца адгукалася паскоранай пульсацыяй.

Пад раніцу, калі дырэктары і кіраўнікі насычаюцца апошнімі снамі і калі ўсе дошкі складзены як трэба на прадбачанае месца, рабочыя, дружнай брыгадай падымаюць тост, закусваючы пакамечанымі бутэрбродамі. Часам тосты працягваюцца другой, а нават і трэцяй бутэлькай. Тады таксама працягнуліся, а што было далей, дзядзька Коля не памятае. Праз нейкі час Зінка прынеслася на парог цёткі Любы з клуначкам у руках. “Сын вам нарадзіўся. Гадуйце Булу”, – уручыла клунак і больш яе не бачылі ні на фабрыцы, ні ў Мястэчку.

– Твой? – пытала цётка, а калі дзядзька Коля ў адказ паціскаў плячыма, лямантавала: "Ага, гарэліца, тваю маць! Яна ж ніколі да дабра не давядзе".

– Наш, – усміхалася бабка Сонька, казычучы маленькі тварык. – Выліты Коля.

– Кажуць – мой, – адказваў. “Можа і так яно”, – намагаўся прыпомніць твар Зінкі.

Цяпер гэты твар быў як рукой падаць, выходзіў са сцяны і напаўняў дзядзьку Колю ўпэўненасцю: гэта было каханне – адзінае, непаўторнае, сапраўднае. Назваўшы яго, зведаўшы і страціўшы, можна жыць далей, хоць не вельмі вядома навошта.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ход королевы
Ход королевы

Бет Хармон – тихая, угрюмая и, на первый взгляд, ничем не примечательная восьмилетняя девочка, которую отправляют в приют после гибели матери. Она лишена любви и эмоциональной поддержки. Ее круг общения – еще одна сирота и сторож, который учит Бет играть в шахматы, которые постепенно становятся для нее смыслом жизни. По мере взросления юный гений начинает злоупотреблять транквилизаторами и алкоголем, сбегая тем самым от реальности. Лишь во время игры в шахматы ее мысли проясняются, и она может возвращать себе контроль. Уже в шестнадцать лет Бет становится участником Открытого чемпионата США по шахматам. Но параллельно ее стремлению отточить свои навыки на профессиональном уровне, ставки возрастают, ее изоляция обретает пугающий масштаб, а желание сбежать от реальности становится соблазнительнее. И наступает момент, когда ей предстоит сразиться с лучшим игроком мира. Сможет ли она победить или станет жертвой своих пристрастий, как это уже случалось в прошлом?

Уолтер Стоун Тевис

Современная русская и зарубежная проза