Читаем Белы конь полностью

– Трындзіш дурніцу, – зза другой бутэлькі адазвалася Маруся. – Усё ў цябе нейкія сны, прымхі, прадчуванні. А свет цяпер просты, як салдацкая песня.

– Але такога не можа быць – дзве веры на адной падушцы. І ніколі ў нашай сям’і не было. Дрэнна ўсё закончыцца.

Аднак Валодзя і Стэфанія жылі так нармальна, як і астатнія ў Мястэчку.

Шэраг гадоў бабка Сонька насіла гэты сон у сабе. З ім прачыналася, падступала да акна, шукаючы злавесныя знакі ў новым досвітку. Здольнасць чытаць будучыню ў снах, у канфігурацыі вясновага лісця на дрэвах, у палёце птушак лічыла справай самай натуральнай у свеце. Узяла яе спадчынай ад сваёй бабкі, міжвольна і беспраблемна, як пераймаюцца пакаленнямі позірк, жэст, інтанацыя голасу, маршчыны наўкол вачэй. Напярэдадні вяселля дзядзькі Антона ёй не сасніўся ні адзін дрэнны знак.

Пасля шлюбу жыццё Антона і Гандзі пайшло ранейшымі рэйкамі – паралельна, перасякаючыся адно ў неабходныя моманты. Яна хадзіла ў “Сонейка”, ён з раніцы да вечара займаўся ў майстэрні. Габляваў дошкі. Збіваў іх, фарбаваў і лакіраваў. Высцілаў белым палатном.

Незаўважальна ён пачаў у сваю працу ўкладаць асаблівую пяшчоту. Тым болей яе было, чым болей яго думкі займала Гандзя. Закаханыя паэты складаюць надчасовыя паэмы, кампазітары пішуць сімфоніі, мастакі малююць абразы, а дзядзька Антон услаўляў каханне праз тое, што ўмеў рабіць найлепш. Дамавіны – раней смутныя і халодныя – пацяплелі, папрыгажэлі. Фантазійнымі барэльефамі ўсміхнуліся векі, высцілка памякчэла квяцістымі карункамі, нават цвікі забіваліся асцярожна, каб не хваляваць цішыню, што раней ці пазней знойдзе тут сваю прыстань.

– Ах, як прыгожа! – захаплялася бабка Сонька, заглядаючы ў майстэрню. – Аж хочацца прылегчы.

А потым, вяртаючыся да зямных спраў, пытала:

– І як табе, Антоську, жывецца?

– Добра, мама. Нармальна, – адказваў дзядзька Антон.

– Пачакаю ўнукаў, і можна паміраць. А будзе дзяўчынка, назаві Сонькай, – вачыма ўяўлення яна бачыла маленькую дзяўчынку, што, пераймаючы яе імя, паходку, здольнасць чытаць знакі, запісаныя ў хмарах і лісцях дрэў, на яшчэ адно пакаленне выратуе ад небыцця ўсіх жанчын гэтага роду.

Напрадвесні справы пачалі ўскладняцца.

На пытанне: “І як табе, Антоську, жывецца?” – дзядзька Антон нязменна адказваў: “Добра, мама. Нармальна”. Але ягоныя вочы адводзіліся ўбок, уцякалі ў толькі яму вядомыя думкі. Гандзя вярталася з працы ўсё пазней і ўсё менш слоў прыносіла з сабой дадому.

– Які ж сёння стамляльны дзень! – і, раздзеўшыся, адмяжоўвалася ад мужавых пяшчотаў і ўсяго свету сном.

Вясна ўсё вышэй падымала сонца і траву, для радасці людзей з зямлі высыпаліся кветкі. Аднак з кожнай кветкай, рассыпанай на сцежцы між домам і барам “Сонейка”, з твару цёткі Гандзі сціралася чарговая ўсмешка.

Ёй прыпаміналіся ружы першага кахання. Сотні іх раслі калісьці ў местачковым скверыку. Жоўтыя, чырвоныя, белыя. Калісьці... Два гады таму. Даўней за вечнасць – і як бы ўчора! На працягу аднае кароткай летняй ночы ўсе чырвоныя ружы былі сарваныя ўвішнымі рукамі. Памятала гэтыя рукі – закрываўленыя, акалечаныя вострымі калючкамі, яны засыпалі чырвонымі пялёсткамі яе валасы, вочы, вусны. Пацалункамі згартала кроў з ягонай далоні, з пальцаў, што зведалі кожны, найбольш сакрэтны куточак яе цела. А потым ён з’ехаў у афіцэрскую школу ў Познань, ажаніўся з прыстарэлай і непрыгожай дачкой нейкага палкоўніка, каб у будучыні таксама стаць палкоўнікам, а можа нават генералам. Ружы... Пялёсткі апалі, калючкі засталіся.

У першы вечар лета Гандзя не вярнулася зусім. Антон чакаў яе да поўначы, да світання, і цёплая, самая кароткая ноч года выдаўжалася ў бязмежную, халодную вечнасць. Наступнага дня ён не пайшоў у майстэрню. Сядзеў на кухні, глядзеў у вакно і чакаў. Вуліцай ішлі людзі – знаёмыя, суседзі. Ведаў іх імёны, але цяпер, як ніколі раней, усе яны здаваліся яму чужымі, ананімнымі і лішнімі. Натоўп толькі тады мае твар і імя, калі ёсць у ім блізкі нам чалавек.

Антон ведаў, што будзе чакаць Гандзю ўсё жыццё. Днямі ён сядзеў ля вакна, а адвячоркамі заходзіў у “Сонейка”. Пустое месца за буфетам забівалася ў сэрца балючым цвіком, а штодзённыя наведвальнікі, калі пытаў іх пра Гандзю, разводзілі рукамі і сумна ўсміхаліся.

Праз тыдзень асірочаны буфет узяла ў свае рукі новая буфетчыца Лёдзя, а з першым снегам Антону прыйшоў ліст. Некалькі слоў, запісаных на паперы: “Прабач і не чакай, я ніколі не вярнуся”. На паштовай пячатцы спрабаваў адчытаць назву мясцовасці, але чорныя літары складваліся ў незразумелае слова “ніколі”.

– І што цяпер будзе? Развод? – спытала бабка Сонька. – У нашай сям’і ніколі не здараліся разводы.

Перакінула ў памяці ўсіх жанчын, пачынаючы з той першай, што выйшла з расшчэпленага перуном дрэва. Каханыя або не каханыя, усе цярпліва пераадольвалі тунель стагоддзяў, падсвядома накіроўваючы жыццё да светлага выхаду ў нашыя дні.

– Свет ашалеў, – сказала бабка Сонька і замоўкла на бліжэйшы тыдзень.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ход королевы
Ход королевы

Бет Хармон – тихая, угрюмая и, на первый взгляд, ничем не примечательная восьмилетняя девочка, которую отправляют в приют после гибели матери. Она лишена любви и эмоциональной поддержки. Ее круг общения – еще одна сирота и сторож, который учит Бет играть в шахматы, которые постепенно становятся для нее смыслом жизни. По мере взросления юный гений начинает злоупотреблять транквилизаторами и алкоголем, сбегая тем самым от реальности. Лишь во время игры в шахматы ее мысли проясняются, и она может возвращать себе контроль. Уже в шестнадцать лет Бет становится участником Открытого чемпионата США по шахматам. Но параллельно ее стремлению отточить свои навыки на профессиональном уровне, ставки возрастают, ее изоляция обретает пугающий масштаб, а желание сбежать от реальности становится соблазнительнее. И наступает момент, когда ей предстоит сразиться с лучшим игроком мира. Сможет ли она победить или станет жертвой своих пристрастий, как это уже случалось в прошлом?

Уолтер Стоун Тевис

Современная русская и зарубежная проза