Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

- Не падыходзьце! - крыкнула фiгура, адступаючы на крок. У адну секунду ён кiнуў хлеб i сыр на падлогу, i мiстэр Хол ледзьве паспеў прыняць нож са стала. Незнаёмец зняў левую пальчатку i стукнуў ёю Джаферса па твары. Мiнула яшчэ секунда, i Джаферс, спынiўшы свае тлумачэннi адносна сэнсу загада, схапiў адной рукой кiсць нябачнай рукi, а другой сцiснуў нябачнае горла. Тут ён атрымаў моцны ўдар па назе, якi прымусiў яго ўскрыкнуць, але ахвяры сваёй не выпусцiў. Хол перадаў нож Уоджэрсу, якi дзейнiчаў, так сказаць, у якасцi галкiпера, а сам хацеў дапамагчы Джаферсу. Той учапiўся ў незнаёмца, у шалёнай схватцы працiўнiкi наткнулiся на крэсла, яно з трэскам адляцела ўбок, i абодва звалiлiся на падлогу.

- Хапайце яго за ногi, - прашыпеў скрозь зубы Джаферс.

Мiстэр Хол, якi ўзяўся выконваць гэтае распараджэнне, атрымаў моцны ўдар у грудзi i на хвiлiну выбыў са строю; а мiстэр Уоджэрс, бачачы, што безгаловы незнаёмец вывернуўся i пачаў адольваць Джаферса, адступiў з нажом у руках да дзвярэй, дзе сутыкнуўся з мiстэрам Хакстэрсам i сiдэрбрыджскiм фурманам, якiя спяшалiся на выручку ахоўнiку закона i парадку. У гэты самы момант з палiцы пасыпалiся бутэлькi i пакой напоўнiўся едкiм смуродам.

- Здаюся! - крыкнуў незнаёмец, нягледзячы на тое, што падабраў пад сябе Джаферса. Ён падняўся, цяжка дыхаючы, - без галавы i без рук, таму што ў час схваткi ён сцягнуў i правую i левую пальчатку.

- Усё роўна нiчога не выйдзе, - сказаў ён, ледзьве пераводзячы дух.

Надзвычай дзiўна было слухаць голас, якi далятаў быццам бы з пустой прасторы, але жыхары-Сэсекса, напэўна, самыя цвярозыя людзi на свеце. Джаферс таксама падняўся i вынуў пару наручнiкаў. Але тут ён спынiўся ў поўным неўразуменнi.

- Вось дык штука! - сказаў ён, цьмяна пачынаючы ўсведамляць недарэчнасць усяго, што адбывалася. - Каб яго чорт узяў! Здаецца, што яны не патрэбны.

Незнаёмец правёў пустым рукавом па пiнжаку, i гузiкi, быццам па чараўнiцтву адшпiлiлiся. Затым ён успомнiў аб сваiх нагах i нагнуўся. Мусiць, ён дакранаўся да сваiх чаравiкаў i шкарпэтак.

- Пачакайце! - усклiкнуў раптам Хакстэрс. - Гэта ж зусiм не чалавек. Тут толькi пустая вопратка. Паглядзiце, можна зазiрнуць у каўнер. I падкладку пiнжака вiдаць. Я магу прасунуць руку...

З гэтымi словамi ён працягнуў руку. Здавалася, яна наткнулася на штосьцi ў паветры, бо ён тут жа з крыкам адхапiў яе.

- Я папрасiў бы вас трымаць свае пальцы далей ад маiх вачэй! - пачулiся з паветра словы, вымаўленыя раз'юшаным тонам. - Сутнасць у тым, што я ўвесь тут - з галавой, рукамi, нагамi i ўсiм астатнiм, але толькi я невiдзiмка. Гэта надзвычай нязручна, але нiчога не зробiш. Аднак гэтая акалiчнасць яшчэ не дае права кожнаму дурню ў Айпiнгу тыцкаць у мяне рукамi.

Перад iмi стаяў, узяўшыся ў бокi, касцюм, якi быў расшпiлены i свабодна вiсеў на нябачнай апоры.

За гэты час з вулiцы ўвайшлi яшчэ некалькi чалавек, i ў пакоi стала цесна.

- Што? Невiдзiмка? - сказаў Хакстэрс, не звяртаючы ўвагi на зняважлiвы тон незнаёмца. - Гэтага не бывае.

- Гэта, магчыма, дзiўна, але ж злачыннага тут нiчога няма. На якой падставе на мяне накiдваецца канстэбль?

- А, гэта зусiм iншая справа, - сказаў Джаферс. - Праўда, тут цемнавата, бачыць вас цяжка, але ў мяне ёсць загад аб вашым арышце, i загад у парадку. Вы падлягаеце арышту не за тое, што вы, Невiдзiмка, а па падазрэнню ў крадзяжы з узломам. Непадалёку адсюль быў абрабаваны дом i знiклi грошы.

- Ну?

- Некаторыя акалiчнасцi ўказваюць...

- Лухта! - усклiкнуў Невiдзiмка.

- Спадзяюся, што так, судар. Але я атрымаў загад.

- Добра, - сказаў незнаёмец, - я пайду з вамi. Пайду. Але без наручнiкаў.

- Так трэба, - сказаў Джаферс.

- Без наручнiкаў, - настойваў незнаёмец.

- Не, прабачце, - сказаў Джаферс.

Раптам фiгура села на падлогу, i, перш чым хто-небудзь паспеў уцямiць, што адбываецца, чаравiкi, штаны i шкарпэткi былi закiнуты пад стол. Затым фiгура ўскочыла i скiнула з сябе пiнжак.

- Стой, стой! - закрычаў Джаферс, раптам скемiўшы, у чым справа. Ён схапiўся за камiзэльку, але тая пачала супрацiўляцца; затым адтуль выскачыла кашуля, i ў руках Джаферса апынуўся пусты камзол. - Трымайце яго! - крыкнуў Джаферс. - Варта яму толькi распрануцца...

- Трымайце яго! - закрычалi ўсе i кiнулiся на мiльгаючую ў паветры белую кашулю - усё, што засталося бачнага ад незнаёмца.

Рукаў кашулi нанёс Холу вельмi моцны ўдар па твары, што спынiла яго рашучую атаку i штурхнула яго назад, прама на Тутсома, дзяка. У тое ж iмгненне кашуля прыўзнялася ў паветры i стала канвульсiўна закручвацца, як усякая кашуля, якую знiмаюць цераз галаву. Джаферс ухапiся за рукаў, але гэтым толькi памог зняць яе. Штосьцi з паветра стукнула яго ў нiжнюю скiвiцу; ён тут жа выхапiў сваю дубiнку i, размахнуўшыся з усiх сiл, стукнуў Тэдзi Хенфры проста па макушцы.

- Сцеражыся! - крычалi ўсе, наўздагад наносячы ўдары па паветры. Трымайце яго! Зачынiце дзверы! Не выпускайце ягб! Я штосьцi злавiў! Вось ён!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика