Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

У пакоi стаяла сапраўднае вавiлонскае стоўпатварэнне. Тумакi, здавалася, сыпалiся на ўсiх адразу, i мудры Сэндзi Ўоджэрс, чыя кемлiвасць абвастрылася яшчэ i дзякуючы знiшчальнаму ўдару, якi расквасiў яму нос, адчынiў дзверы i першы выбег на вулiцу. Усе тут жа паследавалi за iм, у дзвярах пачалася страшная даўка. Удары працягвалi сыпацца. У сектанта Фiпса быў выбiты пярэднi зуб, а ў Хенфры надарвана вуха. Джаферс атрымаў удар у падбародак i, павярнуўшыся, ухапiўся за штосьцi нябачнае, што ўцiснулася памiж iм i Хакстэрсам. Ён намацаў мускулiстыя грудзi, i ў тую ж хвiлiну ўвесь клубок разгарачаных сутычкай людзей выкацiўся ў калiдор.

- Злавiў! - крыкнуў Джаферс, задыхаючыся. Не выпускаючы з рук свайго нябачнага ворага, увесь барвовы, з успухлымi венамi, ён кружыў у натоўпе, якi расступаўся перад гэтым дзiўным паядынкам. Нарэшце ўсе скацiлiся з ганка на зямлю. Джаферс закрычаў прыдушаным голасам, усё яшчэ сцiскаючы ў абдымках штосьцi нябачнае i моцна працуючы каленам, потым захiстаўся i ўпаў дагары, стукнуўшыся патылiцай аб гравiй. Толькi тады ён расцiснуў пальцы.

Пачулiся крыкi: "Трымай яго!", "Невiдзiмка!" Нейкi малады чалавек, не з жыхароў Айпiнга, - яго iмя так i не ўдалося даведацца, - падбег, схапiў штосьцi, але тут жа выпусцiў з рук i ўпаў на распасцёртае цела канстэбля. Пасярод вулiцы ўскрыкнула жанчына, якую ледзьве не збiлi з ног; сабака, якi атрымаў, вiдаць, выспятак, заскуголiў i з выццём кiнуўся ў двор да Хакстэрса, i гэтым закончыўся пабег Невiдзiмкi. З хвiлiну натоўп стаяў уражаны i ўсхваляваны, затым у жаху кiнуўся ўрассыпную, быццам апалае лiсце, развеянае парывам ветру. Толькi ля самага ганка, тварам да неба i з сагнутымi каленямi, нерухома ляжаў Джаферс.

Раздзел VIII

МIМАХОДАМ

Восьмы раздзел надзвычай кароткi; у iм апавядаецца пра тое, як Джыбiнс, мясцовы натуралiст-аматар, драмаў на пагорачку ў поўнай упэўненасцi, што ў крайнiм выпадку на дзве мiлi кругом няма нi душы, i раптам пачуў зусiм блiзка каля сябе крокi нейкага чалавека, якi кашляў, чхаў i адчайна лаяўся; павярнуўшыся, ён не ўбачыў нiкога. I тым не менш голас чуўся вельмi выразна. Нябачны прахожы працягваў лаяцца той адборнай разнастайнай лаянкай, па якой адразу можна пазнаць адукаванага чалавека. Голас падняўся да самых высокiх нот, потым пацiшэў i нарэшце зусiм зацiх, аддалiўшыся, як падалося Джыбiнсу, у напрамку да Эдэрдзiна. Апошняе гучнае чханне - i ўсё зацiхла. Джыбiнсу нiчога не было вядома аб ранiшнiх падзеях, але з'ява гэтая так уразiла i ўсхвалявала яго, што ўвесь яго фiласофскi спакой iмгненна знiк. Ён ускочыў на ногi i з усёй хуткасцю, на якую быў здольны, спусцiўся з пагорка i накiраваўся ў сяло.

Раздзел IX

МIСТЭР ТОМАС МАРВЕЛ

Каб пазнаёмiцца з мiстэрам Томасам Марвелам, вы павiнны ўявiць сабе чалавека з тоўстым, друзлым тварам, з тоўстым доўгiм носам, слiнявым вялiкiм рухомым ртом i шчацiнiстай барадой, якая расла ва ўсе бакi. Фiгура яго паказвала схiльнасць да паўнаты, - гэта было асаблiва прыкметна дзякуючы вельмi кароткiм канечнасцям. Ён насiў махнаты цылiндр; а тое, што на самых крытычных частках яго туалета замест гузiкаў красавалiся аборкi i шнуркi ад чаравiкаў, сведчыла, што ён закаранелы халасцяк.

Мiстэр Томас Марвел сядзеў, звесiўшы ногi ў канаву, каля дарогi, якая вяла да Эдэрдзiна, прыкладна за паўтары мiлi ад Айпiнга. На нагах у яго не было нiчога, акрамя вельмi ажурных шкарпэтак, а вялiкiя пальцы, шырокiя i прыўзнятыя, што вылезлi з дзiрак, напамiналi вушы насцярожанага сабакi. Не спяшаючыся - ён усё заўсёды рабiў павольна - ён разглядваў чаравiкi, якiя збiраўся прымерыць. Гэта былi вельмi моцныя чаравiкi, такiя яму ўжо даўно не траплялiся, але яны аказалiся занадта вялiкiмi для яго; мiж тым старыя яго чаравiкi былi зручныя для сухога надвор'я, але зусiм не падыходзiлi для сырога, таму што падэшва iх была занадта тонкая. Мiстэр Марвел цярпець не мог свабоднага абутку, але ён не выносiў i вiльгацi. Уласна кажучы, ён яшчэ не вызначыў, што яму больш непрыемна - прасторны абутак цi вiльгаць, але дзень быў пагодлiвы, iншых спраў не прадбачылася, i ён вырашыў добра падумаць. Пагэтаму ён паставiў на зямлю ўсе чатыры чаравiкi, расставiўшы iх у выглядзе маляўнiчай групы, i стаў разглядаць iх. I, гледзячы, як яны стаяць у траве, сярод калючага дзядоўнiку, ён раптам вырашыў, што абедзьве пары вельмi брыдкiя. Ён нiколькi не здзiвiўся, пачуўшы ззаду сябе чыйсьцi голас.

- Як-нiяк абутак, - сказаў Голас.

- Гэта - ахвяраваны абутак, - сказаў мiстэр Томас Марвел, схiлiўшы галаву набок i незадаволена гледзячы на чаравiкi. - I я, каб яго чорт узяў, не магу нават вырашыць, якая пара больш брыдкая.

- Гм... - сказаў Голас.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика