Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

- Надвор'е як раз па сезону, - працягваў матрос тонам, якi не дапускаў пярэчанняў.

- Сапраўды, - пагадзiўся мiстэр Марвел.

Матрос вынуў зубачыстку i на працягу некалькiх хвiлiн быў заняты выключна ёю. А мiж тым позiрк яго быў скiраваны на мiстэра Марвела, i ён уважлiва вывучаў запыленую фiгуру i кнiгi, якiя ляжалi побач з iм. Калi матрос падыходзiў да мiстэра Марвела, яму падалося, што ў таго ў кiшэнi звiняць манеты. Яго здзiвiла неадпаведнасць памiж знешнiм выглядам мiстэра Марвела i гэтым багаццем, якое пабразгвала. Думка яго зноў звярнулася да тэмы, якая нядаўна авалодала яго ўяўленнем.

- Кнiгi? - спытаўся ён раптам, старанна арудуючы зубачысткай.

Мiстэр Марвел уздрыгнуў i паглядзеў на звязку, што ляжала побач.

- Так, - сказаў ён, - так-так, гэта кнiгi.

- Дзiўныя рэчы можна знайсцi ў кнiгах, - працягваў матрос.

- Цалкам з вамi згодны, - сказаў мiстэр Марвел.

- I не толькi ў кнiгах, - працягваў матрос.

- Правiльна, - пацвердзiў мiстэр Марвел. Ён зiрнуў на свайго субяседнiка i затым паглядзеў вакол сябе.

- Вось, да прыкладу, дзiўныя рэчы часам пiшуць у газетах, - пачаў зноў матрос.

- Ага, бывае.

- Вось i ў гэтай газеце, - сказаў матрос.

- А! - сказаў мiстэр Марвел.

- Вось тут, - працягваў матрос, не зводзячы з мiстэра Марвела настойлiвага i сур'ёзнага позiрку, - надрукавана пра Невiдзiмку.

Мiстэр Марвел скрывiў рот i пачухаў скулу, адчуваючы, што ў яго загарэлiся вушы.

- Чаго толькi не выдумаюць, - сказаў ён слабым голасам. - Дзе гэта, у Аўстралii цi ў Амерыцы?

- Нiчога падобнага, - адказаў матрос, - тут.

- Госпадзi! - усклiкнуў Марвел, уздрыгнуўшы.

- Праўда, не так каб зусiм тут, - сказаў матрос i мiстэр Марвел уздыхнуў з палёгкай, - не ў гэтым самым месцы, дзе мы цяпер сядзiм, але паблiзу.

- Невiдзiмка, - сказаў Марвел. - Ну, а што ён робiць?

- Усё, - сказаў марак, уважлiва разглядваючы Марвела. - Усё што трэба, - дабавiў ён.

- Я ўжо чатыры днi не бачыў газет, - сказаў Марвел.

- Спачатку ён з'явiўся ў Айпiнгу, - сказаў матрос.

- Вось як? - сказаў мiстэр Марвел.

- Там ён з'явiўся ў першы раз, - працягваў матрос, - а адкуль ён узяўся, гэтага, вiдаць, нiхто не ведае. Вось: "Незвычайнае здарэнне ў Айпiнгу". I ў газеце сказана, што гэта ўсё дакладна i верагодна.

- Госпадзi! - сказаў мiстэр Марвел.

- Так ужо, i праўда, дзiўная гiсторыя. I вiкарый, i доктар сцвярджаюць, што бачылi яго зусiм ясна... Дакладней кажучы, не бачылi. Тут пiшуць, што ён жыў у карчме "Кучар i конi" i нiхто, мусiць, спачатку не здагадваўся пра яго няшчасце, а потым у карчме надарылася бойка i ў яго з галавы сарвалi бiнты. Тады i заўважылi, што галава ў яго нябачная. Тут сказана, што яго адразу ж хацелi схапiць, ды яму ўдалося скiнуць з сябе вопратку i ўцячы. Праўда, яму давялося вытрымаць адчайную схватку, у час якой ён нанёс сур'ёзныя раненнi заслужанаму i паважанаму канстэблю, мiстэру Джаферсу, вось як тут сказана. Усё адкрыта, так? Iмёны названы поўнасцю i ўсё такое.

- Госпадзi! - прамовiў мiстэр Марвел, з трывогай азiраючыся па баках i спрабуючы вобмацкам злiчыць грошы ў кiшэнях: яму прыйшла ў галаву дзiўная i вельмi цiкавая думка.

- Як усё гэта дзiўна! - сказаў ён.

- Праўда ж? Проста незвычайна, скажу я вам. Нiколi ў жыццi не чуў аб невiдзiмках. Ды што казаць: у наш час iншы раз чуеш пра такiя рэчы, што...

- I гэта ўсё, што ён зрабiў? - спытаўся Марвел як мага спакайней.

- А гэтага хiба мала? - сказаў матрос.

- Ён не вярнуўся ў Айпiнг? - спытаўся Марвел. - Проста ўцёк, i ўсё?

- Усё, - сказаў матрос. - Мала вам?

- Зусiм дастаткова, - сказаў Марвел.

- Яшчэ б не дастаткова, - сказаў марак, - яшчэ б...

- А таварышаў у яго не было? Нiчога не пiшуць пра гэта? - з трывогай спытаўся Марвел.

- Няўжо вам мала аднаго такога малайца? - спытаўся матрос. - Не, слава табе госпадзi, ён быў адзiн.

Матрос панура пакiваў галавой.

- Нават падумаць агiдна, што ён тут недзе ашываецца! Ён на свабодзе, i, як пiшуць у газеце, мяркуючы па некаторых звестках, можна зрабiць здагадку, што ён накiраваўся ў Порт-Стоў. А мы якраз тут! Гэта ўжо вам не амерыканскi цуд якi-небудзь. Вы падумайце толькi, што ён можа тут натварыць. Раптам ён вып'е лiшняе i надумаецца кiнуцца на вас? А калi ён захоча рабаваць, - хто сумее перашкодзiць яму? Ён можа забрацца куды хочаш, можа красцi, можа прайсцi скрозь палiцэйскую заставу гэтак жа лёгка, як мы з вамi можам уцячы ад сляпога. Яшчэ лягчэй! Сляпыя, гавораць, цудоўна добра чуюць. А калi б дзе было вiнцо, якое яму спадабалася б...

- Так, вядома, становiшча яго вельмi выгаднае, - сказаў мiстэр Марвел. - I...

- Сапраўды, - сказаў матрос, - вельмi выгаднае.

На працягу ўсёй гэтай размовы мiстэр Марвел не пераставаў напружана азiрацца па баках, прыслухваючыся да ледзьве чутных крокаў i стараючыся заўважыць няўлоўныя рукi. Ён, здаецца, гатовы быў прыняць нейкае важнае рашэнне.

Кашлянуўшы ў руку, ён яшчэ раз азiрнуўся, прыслухаўся, потым нахiлiўся да матроса i, панiзiўшы голас, сказаў:

- Справа ў тым, што я выпадкова тое-сёе ведаю пра гэтага невiдзiмку. З прыватных крынiц.

- Ого! - усклiкнуў матрос. - Вы?

- Так, - сказаў Марвел. - Я.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика