Читаем Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) полностью

- Прашу вас заставацца на сваiх месцах, - сказаў Невiдзiмка. - Бачыце, вось качарга. Калi я ўвайшоў у гэты пакой, - працягваў ён, па чарзе падносячы качаргу да носа абодвух сваiх субяседнiкаў, - я не чакаў сустрэць тут людзей. I, мiж iншым, я спадзяваўся знайсцi акрамя сваiх кнiг, яшчэ i вопратку. Дзе яна? Не, не, не ўставайце. Я бачу - яе тут няма. Хаця днi цяпер стаяць дастаткова цёплыя для таго, каб Невiдзiмка мог хадзiць голы, але ўсё ж па вечарах даволi прахладна. Пагэтаму я маю патрэбу ў вопратцы i некаторых iншых рэчах. Акрамя таго, мне патрэбны гэтыя тры кнiгi.

Раздзел XII

НЕВIДЗIМКА ШАЛЕЕ

Тут неабходна зноў перапынiць расказ, з прычыны вельмi цяжкай акалiчнасцi, якая зараз высветлiцца. Пакуль у гасцiнай адбывалася ўсё апiсанае вышэй i пакуль мiстэр Хакстэрс назiраў за мiстэрам Марвелам, якi курыў люльку каля варот, воддаль, ярдах у дванаццацi, стаялi мiстэр Хол i Тэдзi Хенфры i, азадачаныя i збянтэжаныя, абмяркоўвалi адзiную айпiнгскую злобу дня.

Раптам пачуўся моцны ўдар у дзверы гасцiнай, адтуль даляцеў пранiзлiвы крык, i затым усё зацiхла.

- Эй! - вымавiў Тэдзi Хенфры.

- Эй! - пачулася ў распiвачнай.

Мiстэр Хол усведамляў усё, што адбывалася, павольна, але правiльна.

- Там штосьцi няладнае, - сказаў ён, выходзячы з-за стойкi i накiроўваючыся да дзвярэй гасцiнай.

Ён i Тэдзi разам падышлi да дзвярэй з напружанай увагай на тварах. Позiркi ў iх былi задумлiвыя.

- Штосьцi нядобра, - сказаў Хол, i Хенфры кiўнуў у знак згоды. На iх дыхнула цяжкiм пахам хiмiкалiяў, а з пакоя пачулася прыглушаная размова, вельмi хуткая i цiхая.

- Што ў вас там? - спытаўся Хол, пастукаўшы ў дзверы.

Прыглушаная размова крута абарвалася, на хвiлiну наступiла маўчанне, затым зноў пачуўся гучны шэпт, пасля чаго раздаўся крык: "Не, не, не трэба!" Затым усчалася валтузня, пачуўся стук крэсла, якое ўпала на падлогу, i шум кароткай схваткi. I зноў цiшыня.

- Што за чорт! - усклiкнуў Хенфры напаўголасу.

- Што ў вас там? - зноў спытаўся мiстэр Хол.

Вiкарый адказаў нейкiм дзiўным дрыготкiм голасам:

- Усё ў парадку. Калi ласка, не перашкаджайце.

- Дзiўна! - сказаў Хенфры.

- Дзiўна! - сказаў мiстэр Хол.

- Просяць не перашкаджаць, - сказаў Хенфры.

- Чуў, - сказаў Хол.

- I хтосьцi фыркнуў, - сказаў Хенфры.

Яны працягвалi стаяць каля дзвярэй, прыслухоўваючыся. Размова ў гасцiнай аднавiлася, такая ж прыглушаная i хуткая.

- Я не магу, - пачуўся голас мiстэра Банцiнга. - Кажу вам, судар, я не хачу!

- Што такое? - спытаўся Хенфры.

- Кажа, што не хоча, - сказаў Хол. - Каму гэта ён - нам, цi што?

- Абуральна! - пачуўся голас мiстэра Банцiнга.

- "Абуральна!" - паўтарыў мiстэр Хенфры. - Я гэта ясна чуў.

- А хто цяпер гаворыць? - спытаўся Хенфры.

- Напэўна, мiстэр Кас, - сказаў Хол. - Вы што-небудзь разбiраеце?

Яны памаўчалi. Размова за дзвярыма станавiлася ўсё больш незразумелай i загадкавай.

- Здаецца, абрус здзiраюць са стала, - сказаў Хол.

За стойкай з'явiлася гаспадыня. Хол стаў знакамi ўгаворваць яе, каб яна не шумела i падышла да iх. Гэта адразу ж абудзiла ў яго жонкi дух супярэчлiвасцi.

- Чаго гэта ты стаiш i слухаеш? - спыталася яна. - Iншай справы ў цябе няма, ды яшчэ ў святочны дзень?

Хол спрабаваў растлумачыць жэстамi i мiмiкай, але мiсiс Хол не пажадала зразумець i ўпарта павышала голас. Тады Хол i Хенфры, вельмi збянтэжаныя, на дыбачках вярнулiся да стойкi i растлумачылi ёй, у чым справа.

Спачатку яна ўвогуле адмовiлася прызнаць што-небудзь незвычайнае ў тым, што яны ёй паведамiлi. Потым запатрабавала, каб Хол замоўк i гаварыў адзiн Хенфры. Яна была схiльна лiчыць усё гэта глупствам, можа, яны проста перасоўвалi мэблю.

- Я чуў, як ён сказаў "абуральна", ясна чуў, - паўтарыў Хенфры.

- Так гэта цi не... - пачала мiсiс Хол.

- Шш... - перапынiў яе мiстэр Тэдзi Хенфры. - Чуеце - акно?

- Якое акно? - спыталася мiсiс Хол.

- У гасцiнай, - адказаў Хенфры.

Усе замоўклi, напружана прыслухоўваючыся. Невiдушчы позiрк мiсiс Хол быў скiраваны на светлы прамавугольнiк дзвярэй карчмы, на белую дарогу i фасад крамы Хакстэрса, асветлены чэрвеньскiм сонцам. Раптам дзверы крамы расчынiлiся, i з'явiўся сам Хакстэрс з вылупленымi ад хвалявання вачыма.

- Трымай злодзея! - крыкнуў ён, кiнуўся бегчы наўскасяк да варот карчмы i знiк з поля зроку.

У тую ж секунду з гасцiнай данёсся гучны шум i бразганне акна, якое зачынялася.

Хол, Хенфры i ўсе людзi, што сядзелi ў распiвачнай, гурмой выбеглi на вулiцу. Яны ўбачылi, як хтосьцi хутка завярнуў за вугал, у напрамку да дарогi, што вяла ў поле, i як мiстэр Хакстэрс, падскочыў, перакулiўся ў паветры i ўпаў нiцма. Натоўп застыў у здзiўленнi, некалькi чалавек падбеглi да яго.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Звездная месть
Звездная месть

Лихим 90-м посвящается...Фантастический роман-эпопея в пяти томах «Звёздная месть» (1990—1995), написанный в жанре «патриотической фантастики» — грандиозное эпическое полотно (полный текст 2500 страниц, общий тираж — свыше 10 миллионов экземпляров). События разворачиваются в ХХV-ХХХ веках будущего. Вместе с апогеем развития цивилизации наступает апогей её вырождения. Могущество Земной Цивилизации неизмеримо. Степень её духовной деградации ещё выше. Сверхкрутой сюжет, нетрадиционные повороты событий, десятки измерений, сотни пространств, три Вселенные, всепланетные и всепространственные войны. Герой романа, космодесантник, прошедший через все круги ада, после мучительных размышлений приходит к выводу – для спасения цивилизации необходимо свержение правящего на Земле режима. Он свергает его, захватывает власть во всей Звездной Федерации. А когда приходит победа в нашу Вселенную вторгаются полчища из иных миров (правители Земной Федерации готовили их вторжение). По необычности сюжета (фактически запретного для других авторов), накалу страстей, фантазии, философичности и психологизму "Звёздная Месть" не имеет ничего равного в отечественной и мировой литературе. Роман-эпопея состоит из пяти самостоятельных романов: "Ангел Возмездия", "Бунт Вурдалаков" ("вурдалаки" – биохимеры, которыми земляне населили "закрытые" миры), "Погружение во Мрак", "Вторжение из Ада" ("ад" – Иная Вселенная), "Меч Вседержителя". Также представлены популярные в среде читателей романы «Бойня» и «Сатанинское зелье».

Юрий Дмитриевич Петухов

Фантастика / Боевая фантастика / Научная Фантастика / Ужасы / Ужасы и мистика