Читаем Чорны замак Альшанскі полностью

— Ну вось. І падлічыў я, даражэнькі мой, па пісцовых кнігах і актах, што за гэтыя гады, улічваючы і даходы з маёнткаў, нашчадкі, нягледзячы на ўсе шаленствы, аніяк не маглі выдаткаваць больш за трэць прыдбанага скарбу. Гэта пры самым што ні ёсць страшным, «радзівілаўскім», мантацтве. І вось у год бунту Валюжыніча княжыць у Альшанах Вітаўт Хвёдаравіч, пяцідзесяці сямі год, а жонка ў яго — Ганна-Гардзіслава Альшанская, дваццаці пяці год, а ў дзявоцтве князёўна Мязецкая. І княгіню гэтую страшэнна папікае ў сваім пасланні біскуп Кладзенскі Геранім за забыццё княскага і жаночага гонару, а галоўным чынам за тое, што ворагі княства вялікага карыстаюцца для сустрэч патаемных з ёю вопраткаю мніхаў.

— Сапраўды, жах які, — сказаў я. — «Дама з чорным манахам».

— І паршывы беларускі рамантызм, — сказаў Мар'ян. — Вось, уяві сабе такую маю гіпотэзу. Усё разбіта. Паратунку няма. Паўсюль гойсаюць віжы. Паплечнікі на палях хрыпяць. І ва ўсім вінаваты з самага пачатку князь Вітаўт Хвёдаравіч Альшанскі. Яму на водкуп было аддадзена Кладзенскае староства. Ён гроб несамавіта і яшчэ шмат грошай здзёр з яго на сваю карысць. Праз яго цяпер людзей вешаюць. А жонка ягоная, як і ў баладзе, — анёл. Што, не маглі яны тую казну, скарб той, пабраць і ўцячы? Каб хаця частку нарабаванага аддаць ахвярам?

— Гіпотэзы, — сказаў я. — Адкуль той паэта мог ведаць?

— А ты падумаў, колькі архіваў, сямейных паданняў, чутак, легенд, урэшце, магло знікнуць за сто з лішнім год? З войнамі, ды пажарамі, ды рэвалюцыямі? Пэўна, нешта ведаў.

Ён зноў закурыў. Не трэба яму было рабіць гэтага.

— І вось у 1612, — ён выпусціў дымавое кольца, — гэты чалавек, гэты «мніх» знікае. Самае цікавае, што знікла і яна. Ці ўцяклі, ці забітыя былі, хто ведае? Хутчэй за ўсё ўцяклі. Бо вось сведчанне копнага суддзі Станкевіча, што пагоня княская была, бо тыя нібыта пабралі альшанскі скарб, але ён, Станкевіч, воляй сваёю пагоню тую спыніў і ганіціся, пад пагрозаю смяротнай кары ад караля, не даў. Можа, другі нейкі загон князя дагнаў уцекачоў і забіў? Не. Вось у тым жа копным акце клятва Вітаўта Альшанскага на Евангеллі, што не забіваў і няма крыві на ягоных руках, і што пасля апошняй яго сустрэчы з імі, калі падсачыў, як збягалі яны з Альшан, такія і такія сведкі ведаюць, што былі яны яшчэ праз два тыдні жывыя… А між тым сляды іхнія зніклі. Ні ў якім горадзе аж да Вільні, Варшавы, Кіева — слядоў іхніх няма.

— Ну, гэта мала што! Ціха жылі, вось і няма. Хаця, паспрабуй ты пражыві ціха з такім багаццем.

Раптам пэўная думка стукнула мне ў галаву:

— Чакай, а нашто там было быць копнаму суддзі Станкевічу, чалавеку з рода беларускіх шэрлок-холмсаў, патомнаму сышчыку? Амаль жа ніводнай шумнай справы не было ў шаснаццатым — семнаццатым стагоддзях, каб яе нехта са Станкевічаў не разблытваў. Аж да славутага Дурыніцкага забойства.

— То ж бо й яно! Якраз у час знікнення ўцекачоў кароль назначыў Станкевіча на рэвізію маёнткаў і прыбыткаў князя Альшанскага.

— І…

— І рэвізія тая скончылася нічым. Увесь скарб знік. Зніклі тыя, што забралі яго. Зніклі ўсе кнігі разлікаў, дакументы, нават радавыя граматы. Усё знікла. Пляменнікам князя Вітаўта давялося іх нанава выпраўляць. А праз гэта з іх пазней дужа смяяліся і, калі хацелі паздзекавацца, сумняваліся, ці такі ўжо на самай справе старажытны іхні род, ці не ўпісалі яны сябе самі ў розныя там прывілеі і кнігі. А ў іх і багацця дзядзькавага, казачнага, не засталося, каб хаця раскошаю заторкнуць раты, замазаць вочы.

— Пляменнікі? Чаму? І няўжо следства тое не дакапалася?

— Так, не дакапалася. Так, пляменнікі. Бо праз год пасля пачатку следства князь Вітаўт Альшанскі хуткім чынам памрэ.

Мы маўчалі. Слотны дзень за акном пачаў цьмянець.

— Але чаму следства? — спытаў я.

— Вось і я думаю чаму.

— Усплылі падзеі стогадовай даўнасці?

— Каго яны цікавілі? Нават калі было нейкае злачынства, то што, унуку адказваць за дзеда? Праз сто год?

— Маглі паквапіцца на грошы. Скарбніца дзяржаўная была пустая.

— Глупства. Падатак бы новы лепей наклалі.

— То, можа, на водкупе князь пракраўся?

— Таксама нікога не цікавіла. Заплаціў адразу ўсю суму, атрымаў староства ў арэнду, а там каму якая справа, нават калі б ты і тройчы столькі выбіў з жыхароў.

— Мо справа паўстання? Сувязь гэтай… Мязецкай ураджонай з правадыром?

— Альшанскага датычылася справа. Мязецкіх чапаць бы не сталі. У 1507 годзе нейкая прабабка нашай гераіні была «сэрцам і душою» вялікага князя Жыкгімонта. І з таго часу — вельмі прыбліжаныя да каралёў, вельмі давераныя людзі.

— То, можа, даследавалі знікненне княгіні Ганны?

— Пазней яна знікла. Следства ўжо з месяц ішло. Бач, колькі версій: старая змова — водкуп — падзеі паўстання і тое, як яны адбіліся ў сям'і князя.

— А можа, і тое, і другое, і трэцяе.

— Можа быць. Вось і заняўся б. Займіся, га? Вось табе й тэма для чарговага расследавання.

Святая Інеса глядзела на мяне, умольна склаўшы рукі. Я не мог адмовіць ёй.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лабиринт Ванзарова
Лабиринт Ванзарова

Конец 1898 года. Петербург взбудоражен: машина страха погибла, нужно новое изобретение, выходящее за границы науки. Причина слишком важна: у трона нет наследника. Как знать, возможно, новый аппарат пригодится императорскому двору. За машиной правды начинается охота, в ходе которой гибнет жена изобретателя… Родион Ванзаров единственный из сыска, кому по плечу распутать изощренную загадку, но сможет ли он в этот раз выдержать воздействие тайных сил и раскрыть замысел опасных преступников?Антон Чиж – популярный российский писатель детективов. Его книги изданы общим тиражом более миллиона экземпляров. По остросюжетным романам Антона Чижа были сняты сериалы «Агата и сыск. Королева брильянтов» и «Агата и сыск. Рулетка Судьбы». Писатель в 20 романах создал, пожалуй, самых любимых читателями героев исторических детективов: Родиона Ванзарова и Аполлона Лебедева, Алексея Пушкина и Агату Керн. Острый, динамичный, непредсказуемый сюжет романов разворачивается в декорациях России XIX века. Интрига держит в напряжении до последней страницы. Кроме захватывающего развлечения, современный читатель находит в этих детективах ответы на вопросы, которые волнуют сегодня.

Антон Чижъ

Исторический детектив