Читаем Чорны замак Альшанскі полностью

— Падумаю, — сказаў я. — Але паслухай, Мар'яне, якая ж можа быць сувязь між падзеямі тых часоў, ды яшчэ падзеленых між сабою цэлым стагоддзем, між гэтай кнігай з Альшан, даўна закінутай, нікому не патрэбнай, акрамя музея ды гэткіх, як мы з табой, і тым, што нейкія барыгі ад мастацкага бізнесу звоняць табе, ходзяць пад вокнамі і гэтак далей. Можа, і пад вокнамі зусім не тыя, што званілі?

— Можа. Але трывога такая, што вось памру. Прадчуванне нейкае. Вось гаворыць сэрца, і ўсё.

— Гаворыць, бо хворае. Ты што, раней такіх прыпадкаў беспрычыннага жаху не адчуваў?

— Гэта не тое. Гэта не ад сэрца. Гэта глыбей. Нібы ў сабак перад пажарам.

— То звярніся ў міліцыю, як я табе раіў.

— Каб за вар'ята палічылі?

— А тады супакойся. Досыць сябе шматаваць.

Я ўстаў. Трэба было ісці дахаты. І тады Пташынскі нібыта ўнутрана замітусіўся. Пачаў трапаць цёмныя валасы. Вочы сталі беспарадныя.

— Ты, ведаеш што…

Ён узяў старую кнігу і працягнуў мне:

— Ведаеш? Во… Вазьмі з сабою… Яны…

— Якія яны?

— Не ведаю. Яны. Яны не падумаюць, што я такую рэч мог выпусціць з хаты. Спакайней будзе. Схавай добра. Я часам буду заходзіць. Думкамі абмяняемся. Разам будзем разглядаць.

— А над чым жа ты думаць будзеш?

— У мяне вельмі добрая фотакопія. Я, каб кнігі не трапаць, па ёй працую. Да таго ж я горшы палеограф, чым ты. А ты — паглядзі. У чым там справа?! На вось партфель. Можаш у сябе пакінуць.

Партфель быў вялізны. Нават гэтая вялікая кніга схавалася ў ім і яшчэ засталося месца.

Я сабраўся быў ісці адзін, але ўбачыў, што Пташынскі нацягвае паліто. Калі ён браў на павадок сабак, я быў абурыўся.

— Гэта яшчэ нашто?

— Маўчы, Антоне. Трэба.

Ён даў мне яшчэ адну падставу для здзіўлення. Заскочыў у бліжэйшы «Гастраном». Сабакі, вядома ж, засталіся са мной, люта зіркалі вакол. Я думаў, што ён вынесе бутэльку. А ён вынес тры. Адну як трэба, з віном, а дзве… з кефірам.

— Мар'яне, — сказаў я, — я ж яго цярпець не магу. Гэта ж нейкая дурная прыдумка. Мне ж малако бабка носіць, я ж сам яго на кіслае раблю, на наша, вясковае. Мне ж ад гэтай кефірнай саладухі бляваць хочацца.

— Выліць можаш, — сказаў ён, засоўваючы бутэлькі ў партфель, каб рыльцы тырчалі вонкі. — Кіслае малако! Устойлівыя звычкі старога кавалера!

— Маскарад? — з іроніяй спытаў я. — Здурэў ты, Мар'яне, дзяцінішся ты, сукін сын.

— Ладна, — сказаў ён, беручы павадок, — ты сабе ідзі. Ідзі. Тупай.

Трывога ягоная, як ні дзіўна, перадалася і мне. Ведаў — глупства. А не трывожыцца не мог.

…Ля майго пад'езда Пахольчык высунуўся з тытунёвага кіёска:

— Бож-жа ж мой, сабачэнцыі якія! Звяры! А што б то магла быць за парода, то сказалі б вы мне ўжо?!

— Тыгравыя догі, — буркнуў Мар'ян.

— Ай-я-яй, што то бывае! І тыгра і сабака! І скажыце вы мне, як гэта іх павязваюць? Тыгра ж хаця й вялікі, а кот. Як жа ён з сабакам.

— Сілком, — сказаў Мар'ян.

— Дрэсіруюць, — і тут жа мне стала шкада старога: — Гэта проста масць у іх такая, тыгравая. Жартуем мы, дзядзька Герард.

— Ну, бог з вамі. Жартаваць не грэх. Гляджу, прагуляліся вы сёння, румянец здаровы. І добра, што кефір нанач п'яце. Здорава гэта — кефір.

— Яшчэ б, — сказаў я. — Ды яшчэ калі з віном.

Мы ўвайшлі ў пад'езд.


РАЗДЗЕЛ IV ПРА ЖАНЧЫНУ З МІНУЛАГА, АБЕЛЯЎ У АДСТАЎЦЫ, І ПРА ТОЕ, ЯК ЧЫТАННЕ ЕВАНГЕЛЛЯ НЕ ПРЫНЕСЛА АНІЯКАЙ КАРЫСЦІ, АКРАМЯ МАРАЛЬНАЙ

Калі Пташынскі пайшоў, я ўспомніў, што ўжо тры дні не магу дапісаць ліста бацьку. Зусім закруціўся з гэтай кнігай. І ліст гэты няшчасны даўно ўжо быў напісаны, але цётка Марына заўсёды крыўдавала, калі я не дапісваў асабіста для яе хаця некалькі радкоў. Чалавек яна была пажылы, з капрызамі.

Я вырашыў зваліць урэшце з плячэй гэты абавязак. Дастаў яшчэ адзін аркуш і, памаліўшыся богу, каб толькі не пакрыўдзіць неасцярожным словам, стаў пісаць.

«Марыначка, цётачка! Ты ж у мяне ведаеш, як мне цяжанька пісаць, які я лайдак. Іншая справа званіць, але званіў я і не дазваніўся. Пасля толькі зведаў аб Койданаўскім вяселлі і што вы там былі. Засумаваў я па табе і тату. Калі ён забыў усе словы, акрамя «запселі яны, седзячы ў горадзе» і «прыязджай, паловім рыбу», то хаця ты бяры лахі пад пахі і прыязджай на мяне. Як атрымаеш ліст, то каб назаўтра я цябе ўбачыў. Пагаворым, у тэатр на новую п'есу сходзім. Страшэнна цікава! А то баюся, раптам здарыцца нешта, пашлюць некуды, і тады да лета не чакай. Праўда, вазьмі і прыкаці. Ты ж зараз маеш час. Заадно я дадумаўся купіць вам сёе-тое Прыязджай, скажам, 12-га, у 11 гадзін цягніком. І не чакай доўга. Пад'еду з машынай. Праўда, у чам справа? Давай тэлеграму, калі прыедзеш крыху пазней. А то ў вас з раніцы работа, і ўдзень, і ўвечары работа. Я вас ведаю.

Справы мае з новай кнігаю пайшлі на лад. І так раптам здарылася ўсё! Памаглі рэцэнзіі, дай бог здароўя Пятроўскаму і Клецкіну. Так што, дазвольце далажыць, цалую цябе пяшчотна і застаюся твой пачцівы пляменнік

Антон»

Ф-фу-у! Вось жа і люблю я цётку, і гаварыць з ёю адна асалода, а пісаць гэтыя словы, што сказаў бы вусна, — зарэз.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лабиринт Ванзарова
Лабиринт Ванзарова

Конец 1898 года. Петербург взбудоражен: машина страха погибла, нужно новое изобретение, выходящее за границы науки. Причина слишком важна: у трона нет наследника. Как знать, возможно, новый аппарат пригодится императорскому двору. За машиной правды начинается охота, в ходе которой гибнет жена изобретателя… Родион Ванзаров единственный из сыска, кому по плечу распутать изощренную загадку, но сможет ли он в этот раз выдержать воздействие тайных сил и раскрыть замысел опасных преступников?Антон Чиж – популярный российский писатель детективов. Его книги изданы общим тиражом более миллиона экземпляров. По остросюжетным романам Антона Чижа были сняты сериалы «Агата и сыск. Королева брильянтов» и «Агата и сыск. Рулетка Судьбы». Писатель в 20 романах создал, пожалуй, самых любимых читателями героев исторических детективов: Родиона Ванзарова и Аполлона Лебедева, Алексея Пушкина и Агату Керн. Острый, динамичный, непредсказуемый сюжет романов разворачивается в декорациях России XIX века. Интрига держит в напряжении до последней страницы. Кроме захватывающего развлечения, современный читатель находит в этих детективах ответы на вопросы, которые волнуют сегодня.

Антон Чижъ

Исторический детектив