Колькі ж гэта ў яго было літар у старабеларускім алфавіце? Ну, у часы Кірылы Тураўскага было сорак дзве. Але нават ужо ў той час амаль не ўжывалася літара ђ
— дзерв. А ўжо да XVІ стагоддзя і пагатоў.Шыфравальшчык наўрад ці ўжываў яшчэ й такія знакі, як юсы простыя і ётаваныя. Выкраслім і іх. Літары «от», «ксі», «псі» не былі ў пашане ў старажытных беларусаў, асабліва ў мірскіх дакументах. Продкі вызначаліся рацыяналістычнасцю і схільнасцю спрашчаць непатрэбна складаныя рэчы. Што ім было ў аўтаматычна перанесеных з грэчаскага алфавіта знаках? Падумаеш — «ксі» ў слове «Аляксандр»? Можна і дзвюма літарамі напісаць.
Я доўга думаў над тым, ці ўжываў мой чалавек такія літары, як «зяло», «і дзесяцірычнае», «фіта», «яць» і г.д. І вырашыў, што не ўжываў. Замест іх цалкам можна ўжыць звычайныя
Такім чынам, складзены мною «алфавіт шыфравальшчыка» набліжаўся да сучаснага беларускага алфавіта, з тым выключэннем, што ў ім не было літар
Затое, па роздуме, я ўключыў у алфавіт літару
На адным баку былі такія літары (я, вядома, даю сучаснае іх напісанне, а не вычварнае тагачаснае).
І больш нічога да самага канца ўсёй шасцідзесяцітрохсантыметровай паласы. Я падставіў літары.
ЯК ЛА ТІ Н
«Як латін…» Нешта складалася. Але чаму толькі гэта? Напісаў, пасля раздумаў і перагарнуў стужку? Можа быць.
Першая літара на адвароце
Калі я пераклаў літарэю на звычайную, нармальную чалавечую мову, на палосе з'явілася такое:
Першая палова стужкі:
Другая палова стужкі:
Пытанне першае: чаму пісаў наўскос? Пытанне другое: чаму пергамент увесь носіць сляды колішняй змятасці і, сям-там, плямы ад клею? Пытанне трэцяе: якім метадам запісу карыстаўся той чалавек?
Вось слова «капь», старая мера вагі. Яна паўтараецца. Ясна, што гэтыя радкі павінны быць побач, бо хутчэй за ўсё тут пералічваецца нешта. Але паміж словамі
Думай, хлопец! Як бы ні здавалася, што сэнс лёгкі, — думай. Думай! Варушы мазгамі. Чаму палоса змятая? Чаму наўскос? Чаму плямы клею, белыя кавалкі, чаму не змяты менавіта той канец, на якім тыя, адзіныя на ўвесь другі бок, літары?…
У кніжным шыфры ёсць словы: «…складзі змяёю, лесвіцаю, дымам… Складзі спачатку ўсё цэлае вакол медзі».
І тут мяне як стукнула. Я ўспомніў адзін сярэднявечны беларускі спосаб дасылання таемных лістоў. Два военачальнікі, дыпламаты або змоўшчыкі загадзя рабілі сабе два прадметы аднолькавай формы. Кожны меў пры сабе адзін з іх. Калі трэба было даслаць данясенне, адзін з іх наматваў на свой прадмет палосу паперы, даўжыня і шырыня якой былі загадзя абумоўленыя. Пасля тэкст пісалі ўздоўж гэтага прадмета. Потым палосу разматвалі. На раскручанай стужцы нічога нельга было зразумець, бо словы, часткі слоў, нават літары былі цяпер у самых розных яе канцах. Той, хто атрымоўваў данясенне, накручваў яго на свой прадмет пад загадзя агавораным вуглом… і чытаў… Ганец не ведаў зместу. Выпадкова трапіўшы ў рукі ворага, ён нічога не мог выдаць. Усе, нават злосныя непрыяцелі, ведалі гэта, і рабілася такое не з недаверу да ганца, а проста каб чалавека не мучылі дарэмна.
Пакуль што ўсё сыходзілася. І змятасць. І рады, пісаныя «наўскос». І плямы клею, бо ім для зручнасці, каб не раскручвалася падчас пісання, замацоўвалі стужку. І нават тое, што некалькі літар было на адным баку, а ўсё астатняе на другім. Відаць, прадмет быў складанай формы і шыфравальшчык перакруціў палосу, каб яна зручней абвілася вакол нейкага выступу. Паспрабуйце, сапраўды, навіць вакол чагосьці непаслухмяны пергамент! Гэта вам не пакорлівая папера.
Усё сыходзілася, усё было» акрамя… акрамя таго, што я не меў і ніколі не мог мець — прадмета, на які тая стужка навівалася тры з паловай сотні год назад.
Адзін разумны нашчадак меў частку чагосьці важлівага, тое, што «скрылі карэнні». Але ён не ведаў, у руках якога другога разумнага нашчадка знаходзілася «медзь», тое, на што трэба матляць, не ведаў яе формы. А значыць, усе мае намаганні пайшлі «на псы».