Читаем Чорны замак Альшанскі полностью

«Якь латіне ракуть Finis ані судъ ані падсудакъ ані паконъ не взыщуть і што маю, то матнасцю моею буде і што не володевъ, а падскарбі нажывъ.

А шукаті ту кгмахъ кутні ложніца ключавая пуста. А друга от куту там глыбе контрафекту окрут ступъ плінфай бо заклавъ бі клет ніжні ложа дубаснае ложніца камена і тымъ па жываце заволаныхъ ні дачакаціса за завораю еда бог струбе клетъ врхні павкапь зта капь срла каменію не мал сыкгн скоец ман універсалы грам якмсці а кустодъ кальваріе зрецелна а невісно бо Z і N пад камараю овай.

Пачынь кмотръ а кмотра жона лайно псіно з вопю і людожртм до сурм ала агела агні довеку АМАНЪ».

Нельга было сказаць, каб і гэта было так ужо зразумела. Але тут хаця можна было скласці слоўнічак і падставіць пад незразумелыя словы сучасны сэнс. І я пачаў лазіць па ўсіх выпісках, па ўсіх сваіх картатэках, па слоўнічках у «Гісторыі кнігі», у Карскага, у іншых кнігах.

Пакон — закон. Кгмах — гмах. Ложніца — спальня.

Контрафект — малюнак, вобраз. Окрут — карабель. Плінфа — старажытная вельмі пляскатая цэгла. Дубасны — з яловай кары. Заваланых — закліканых. Завора — завала, засаўка. Еда — мабыць, егда
— хіба, няўжо, інакш. Павкапь, капь — два і чатыры пуды. Скоецъ — манета. Кустод — вартаўнік. Невісно, нявісны — гэта архаічнае сляпы, невідушчы. Значыць, і тут нешта «слепа», «нябачна», а можа, і проста «не знойдзеш». Кмотр — кум. Лайно — ну, гэта слова з лексікона Зізанія і азначае нечыстоты, адкіды, гной, памёт. Калваріе — месца кары, лобнае месца, галгофа, могільнік (ад лацінскага calva — чэрап).

А што такое людожртм? Мабыць, «людажэрствам». Хітрыў, зараза, цітлы не ў належных словах ставіў, не там, дзе трэба.

Падставім цяпер тое, што зразумела. Перакладзем.

«Як лаціняне кажуць: Finis (канец)! Ані суд, ані падсудак (чыноўнік, або пісар земскага павятовага суда), ані закон не ўзышчуць, і што маю, то маетнасцю (маёмасцю) маёю будзе, і (тое), што не валадзеў, а падскарбім (дзяржаўным казначэем) нажыў.

А шукаць тут гмах кутні, спальня ключавая, пустая. А трэцяя, ад куту, там, глыбей малюнка карабля, восем ступ цэглаю, бо заклаў (абы?) клець (паверх ніжні), ложа з яловай кары, спальня каменная, і тым пасля жыцця закліканых за завалаю не дачакацца, хіба (што) бог устр(у)бе (уструбіць). Паверх верхні — паўкаць золата, каць срэбра, камення не (об)мал(ь) (нямала), сыкгнеты, макеты (ускрыты?), універсалы я(го) к(аралеўскае) м(о)сці, а вартаўнік лобнага месца відаць, а не знойдзеш, бо Z і N (?) пад хамараю (?) гэтай.

Спачні, кум і кумава жонка, гной сабачы, з лямантам і людажэрствам да сурмаў анёла (і ў) д'яблавым агні давеку».

Такі прыблізна быў сэнс гэтага страшнаватага ў чымсьці дакумента. Але што такое «хамара» і што такое «Z і N»?

Хамара. Слова гучала не па-славянску, хаця і нагадвала наша «камора». Падобна на старажытнаяўрэйскае? Ці арабскае? Ці грэчаскае? Але ў першых дзвюх мовах я разбіраўся, як… А трэцюю ледзь ведаў. І, аднак, палез у слоўнік. І, дурням шанцуе, знайшоў:

Што азначае «скляпенне».

Але што такое Z і N? Што гэта мне нагадвае? Хімічную формулу? Але адкуль у тыя часы хімія і яе формулы? Алхімія — гэта так. То што гэта, што?… Алхімія… Алхімічны знак?

Я пачаў пакутліва ўспамінаць усё, яшчэ не забытае мною, з тых часоў, калі вывучаў вядзьмарскія працэсы, алхімічныя знакі. — золата або сонца. А як беларускі алхімік абазначаў рэторту? Ага, А спірытус?… Т-так… — нягашаная вапна.

Што ж такое Z і N?

І тут раптам нібы ўсплыло нешта з самага дна памяці. Ну так, так. Z і N — знак замазвання. Знак, які ставілі, калі нейкае рэчыва замазвалі на, на гадавы або і большы тэрмін.

І, значыць, сказ гэты трэба было чытаць прыблізна так:

«…вартаўнік лобнага месца. Відаць, а не знойдзеш, бо замазана пад скляпеннем гэтым».

Сэнс быў малазразумелы — аўтар пагарджаў усякай граматыкай, нават склонамі, але ад гэтага не менш страшны. А можна было, іначай расставіўшы знакі прыпынку, зразумець усё гэта і так:

«Лобнае месца відочнае, а не знойдзеш, бо замазана пад скляпеннем гэтым».

Але нават пры такім, усё яшчэ цьмяным, хаця і больш зразумелым, прачытанні было ў гэтым запісе нешта трывожнае, нешта страшэнна змрочнае, падступна-вытанчанае і гнюснае. Я скураю адчуваў гэта. І ведаў, што цяпер я не кіну гэтай загадкі, які ні быў бы адказ.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Лабиринт Ванзарова
Лабиринт Ванзарова

Конец 1898 года. Петербург взбудоражен: машина страха погибла, нужно новое изобретение, выходящее за границы науки. Причина слишком важна: у трона нет наследника. Как знать, возможно, новый аппарат пригодится императорскому двору. За машиной правды начинается охота, в ходе которой гибнет жена изобретателя… Родион Ванзаров единственный из сыска, кому по плечу распутать изощренную загадку, но сможет ли он в этот раз выдержать воздействие тайных сил и раскрыть замысел опасных преступников?Антон Чиж – популярный российский писатель детективов. Его книги изданы общим тиражом более миллиона экземпляров. По остросюжетным романам Антона Чижа были сняты сериалы «Агата и сыск. Королева брильянтов» и «Агата и сыск. Рулетка Судьбы». Писатель в 20 романах создал, пожалуй, самых любимых читателями героев исторических детективов: Родиона Ванзарова и Аполлона Лебедева, Алексея Пушкина и Агату Керн. Острый, динамичный, непредсказуемый сюжет романов разворачивается в декорациях России XIX века. Интрига держит в напряжении до последней страницы. Кроме захватывающего развлечения, современный читатель находит в этих детективах ответы на вопросы, которые волнуют сегодня.

Антон Чижъ

Исторический детектив