Куды ўжо мне з сівою барадойУ гэтым мерацца з табой,Тут спроба пойдзе надарма.Адзін бы я не вытрымаў ярма,Бо я губляюся, людзей баюсяІ сам сабе нікчэмнасцю здаюся.
Мефістофель
Адвага прыйдзе з вопыту жывога,Абы меў веру ты ў сябе самога.
Фаўст
А як жа нам мае пакінуць нетрыБез слуг, без коней, без карэты?
Мефістофель
Нічога! Толькі плашч раскіну гэты —І мы, васпане, у паветры!Адно прашу: пакінь ты на зямліКуфэркі, клункі, хатулі.Агнём дыхну на развітанне —І паляцім у неба тым хутчэй,Чым будзе на плячах лягчэй!Ну, з новым вас жыццём! Маё вітанне!
Цьфу! — дрэнь. Палітыка не для карчмы!Далоў яе! Каму якая справа,На чым трымаецца дзяржава.Падзякуемце лепей мы,Што па ласкавай волі богаНе нас датычыцца трывогаЗа канцлерскі, за папскі трон.З нас кожны папа, кожны ўдалы:Давайце ж выберам, адно каб ёнМеў пры сабе святыя прычындалы!{38}
Фрош
(спявае)Узвіся, салавейка, ранкам рана,Сто тысяч прывітанняў занясі каханай.{39}
Зібель
Вітаць каханак? К чорту! К богу ў рай!
Фрош
І пацалунак! — Не перашкаджай!
(Спявае.)
Замкі далоў! Прыйду я ноччу.Замкі далоў! Вазьму красу дзявочу.Замкні пад ранак на пацямочкі,Бывай, каханка! Бывай да ночкі!
Зібель
Ну-ну! Спявай, хвалі, грымі ў званы —Яшчэ ад рогату парву бакі я!Каханкі нашы — ўсе яны такія:Не могуць жыць без здрады і маны.Хай бабай цешыцца лясун,Няхай казёл — да коз ласун —На скрыжаванні для яе«Дабранач, бубачка!» — бляе.Бо дзеўцы хлопец бравы, шустрыКавалак ці не надта тлусты?Ёй лепш з вітаннем заадноШалёхнуць камень у акно.