Мефістофель
О, сэрца ўсюды прадаецца.Марта
А, божа, я ў тым сэнсе, што жанчыны…Мефістофель
На жарты з дамаю свае прычыны.Марта
Не, вамі я не зразумета!Мефістофель
Вы проста ягадка, а не кабета!Праходзяць.
Фаўст
А ці мяне адразу ты пазнала,Калі ўвайшоў я сёння ў сад?Маргарыта
Я так збянтэжана стаялаІ апусціла вочы.Фаўст
Я сабе дазволіў шматТады, сустрэўшыся каля сабора.Прашу мне вольнасць дараваць.Маргарыта
Узрушанасць сваю няскораЗмагла я ў сэрцы ўтаймаваць.Не чула я яшчэ дакораў,Што я лядашчая, благая.Ах, думала, няўжо твой нораўТакі, што ўжо няма і спасу,Ці не падумаў ён, што я такая…Што можна ўзяць мяне адразу?Прызнаюся: чаму, не знаю,Прыхільнасць я да вас у сэрцы маю.Але сябе тым часам дакарала,Што крыху вас пашкадавала.Фаўст
Каханая!Маргарыта
Хвіліначку!(Зрывае рамонак, ірве пялёсткі.)
Фаўст
Не рвіце.Маргарыта
Гульня!Фаўст
Ды ну?Маргарыта
Прашу, з мяне не кпіце!(Абрывае пялёсткі і шэпча.)
Фаўст
Што шэпчаш ты?Маргарыта
(напаўголаса) Кахае — не!Фаўст
Анёлак мой!Маргарыта
(шэпча) Кахае — не! Кахае — не!(Зрываючы апошні пялёстак, радасна.)
Кахае!Фаўст
Так, дзіця, няхай рамонка моваПрысудам божым будзе: ён кахае!(Бярэ за абедзве рукі.)
Маргарыта
Я так усхвалявана!Фаўст
О, не дрыжы! Хай позірк мой,Хай поціск рук табе раскажа,Што словамі сказаць не ўмею!Аддацца б цалкам! АсалодайУпіцца я бясконцай прагну!Бясконцай! Бо канец — адчаем быў бы!Бясконцай! Не хачу канца!Маргарыта паціскае яму рукі, вырываецца і ўцякае. Фаўст стаіць хвіліну задуменны, пасля ідзе за ёю.
Марта
(уваходзячы)Сцямнела, ноч!Мефістофель
Ісці пара!Марта
Вас не пусціла б я з двара,Ды наш завулак — зборышча ўсялякіх бед:Нібы ва ўсіх адна турбота —Дацікаваць паціхеньку з-за плота,Што з’еў, чым закусіў сусед,Што ні зрабі — адразу плёткі.Дзе ж пара наша?Мефістофель
П’юць нектар салодкі,Як пчолкі.Марта
Блізіцца да згоды.Мефістофель
Каханне скрозь! Такі закон прыроды!Альтанка{62}
Убягае Маргарыта
, хаваецца за дзвярыма, прыкладае палец да вуснаў і глядзіць у шчыліну.
Маргарыта
Ідзе!Фаўст
(уваходзячы) Ах, дражнішся! Чакай, злаўлю!(Цалуе яе.)
Маргарыта
(абдымае яго і вяртае пацалунак)Каханы мой! Люблю! Люблю!Стукае Мефістофель
.
Фаўст
(тупае нагой)Хто там?Мефістофель
Твой друг!Фаўст
Скаціна!Мефістофель
Развітацца час!Марта
(уваходзячы)Так, позна ўжо!Фаўст
Дазвольце мне правесці вас?Маргарыта
А маці? Не, не трэба!Фаўст
Цяжкі час расстання!Бывайце ўсе!Марта
Ад’ё!{63} Бывайце!Маргарыта
Да спаткання!Фаўст
і Мефістофель выходзяць.