Як толькі на цябе я гляну,Слабею ўраз і трачу волю,Нічым душы не задаволю.Зрабіла столькі я табе. Здаецца,Шчога больш рабіць не застаецца.
(Выходзіць.)
Мефістофель
(уваходзячы)Як малпачка? Пайшла?
Фаўст
Шпіёніў зноў?
Мефістофель
Урок закону божага і мілаты? —Я чуў ваш дыспут да апошніх слоў —Маралізатар недалужны ты,А дзеўчанё дарма не траціць часу.Калі ты ў бога верыш, — будзь гатоў,Што прыбярэ цябе да рук адразу
Фаўст
Пачвара, ці не бачыш ты, — янаБаіцца пакахацьІ чыстай вераю святойСама, аднаДушу ад зла спрабуе ўратаваць,І за мяне убольвае душой.
Мефістофель
О кавалер звышпачуццёвы,Паддацца ты дзяўчу гатовы.
Фаўст
Паскробак полымя і гною!
Мефістофель
Яна здаецца недурною:Дзе недабачыць, носам чуеІ грэбуе прысутнасцю маёй,Мая ўжо морда, бач, не імпануе.Адчула, бач, што перад ёйНе чалавек, а геній, сіла,Відаць, і чорта раскусіла.Дык ноччу?..
Сівілачка шапнула мне на вушка,Што ўжо ў круцёлкі нашай пухне брушка,—Так ёй і трэба!
Грэтхен
Не!
Лізхен
Яно ж бо тое —Ужо і есць і п’е на двое!
Грэтхен
Ах! Ах!
Лізхен
Якая ж гэта навіна?Што заслужыла, тое — на!Штоноч спраўляла пагулянку,Любошчы з вечара да ранку,Усюды першай лезла смела,Віно піла, лагодкі ела,Каб дагадзіць свайму каханку.Дзе сорам? Страх? Наўме адно:Гулянкі, хлопцы і віно!Лізалася ў распуснай млосціІ вось… чакае бусла ў госці.
Грэтхен
Няшчасная.
Лізхен
Твая спагада — не для шлюхі!Вось мы з табою, папрадухі,Сядзім, прадзём, на вуліцу — каб крок,Яна ж каханку горнецца пад бок,На прызбу цягне, ў сенцы і за плот —Шукае ўцех любоўных і прыгод.Дык хай жа гадаўка пакіне гулі,Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі.{70}
Грэтхен
Ён, пэўна, з ёй ажэніцца цяпер?
Лізхен
Трымай кішэнь напагатоў —Да лепшае зашле сватоў;Дарэчы, ўцёк і кавалер.
Грэтхен
Які падман жахлівы, бо-жухны!
Лізхен
А нават каб пабраліся яны,Вянок сарвалі б ёй мужчыны,А мы пад весніцы насыпалі б мякіны.
(Выходзіць.)
Грэтхен
(ідучы дахаты)І я калісьці кпіла ў горкай злосціЗ дурных памылак іншага кагосьці,Сукала плётак брудныя вяроўкіЗ грахоў няшчаснае сяброўкі!І прававала, і кляла,Счарніла б спрэс, калі б змагла —І вось цяпер якраз мне параДурная грэшніца Барбара!Ды ўсё, што ў грэх мяне ўвяло,Мне столькі-столькі радасці дало.