Читаем Фаўст полностью

Паплач, паплач за сорам свой!Яго ты ўжо даўно згубілаІ брата ганьбаю забіла.Салдацкі гонар я збярог,І мне суддзёй — хай будзе бог.

(Памірае.)

Сабор{78}

Набажэнства, арган, спевы.

Грэтхен сярод парафіян. За ёю Злы Дух.


Злы Дух

Зусім інакш, ты Грэтхен,Да алтараНявіннаю хадзіла.З зачытанае кніжкіМалітвы ты шаптала.Гульня дзіцячаяІ бог у сэрцы!Грэтхен!Дзе галава твая?Якая скрухаЛяжыць на сэрцы?Ці молішся за матчыну душу,Што па віне тваёй асуджана на мукі?
А на тваім парозе кроў. Чыя яна?…Што пад трывожным сэрцамВарушыцца, жыве?..Ці не палохае цябе яноГрахоўнаю прысутнасцю сваёю?

Грэтхен

О, гора мне!О, як пазбыцца цяжкіх дум,Што пранікаюць у душуІ сэрца мне вярэдзяць!

Хор

Dies irae, dies illaSolvet saeclum in favilla.{79}

Акорды аргана.


Злы Дух

Гучыць труба!Дрыжаць магілы!Душа тваяЗ агню і тленуДа мук пякельныхСа страхам паўстае.

Грэтхен

Навошта я прыйшла?Здаецца, сам арган
Дыханне мне сціскае.А спеў глыбокаУ сэрца западае.

Хор

Judex ergo cum sedebit,Quidguid latet adpfrebit,Nil inultum remanebit.{80}

Грэтхен

Як страшна мне!Муры ваколГнятуць, гнятуць;Скляпенні душаць,Душна мне. — Паветра!

Злы Дух

Туляешся! А грэх і ганьбуКуды схаваеш?Святла? Паветра хочаш?Гора табе!

Хор

Quid sum miser tunc dicturus?Quem patronum rogaturus,Cum vis justus sit securus?{81}

Злы Дух

Адварочваюць тварыСвятыя ад цябе
I рукі працягнуцьБаяцца чыстыя!О гора!

Хор

Quid sum miser tunc dicturus?

Грэтхен

Суседка! Дайце ваш флакон!

(Падае непрытомная.)

Ноч Вальпургіі{82}

Гарц. Ваколіцы Шырке і Эленда.{83}

Фаўст. Мефістофель.


Мефістофель

Каб вам мятла ці ступа хоць якая!Я ж сеў бы на смярдзючага казла! —Бо нас дарога доўгая чакае.

Фаўст

Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі,He бачу ў тым я ні бяды, ні зла —Пяшэчкам вымяраць дарогі;Казёл нам тут не дапаможа.Блукаць па лабірынце ў бездарожжа,Узлазіць на вяршыню па скале,
З якой ручай струмені лье —У гэтым бачу слодыч падарожжа!Вясна ідзе, бярозка сок пускае,Цяпло адчула і сасна;He дзіва, што і наша кроў іграе.

Мефістофель

Няхай сабе ідзе вясна —Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам.Я сцюжу і глыбокі снег люблю!Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскамПадсвечвае, самотнік, нам зямлю,—Аднак усё ж на кожным крокуРасквасіць лоб тут можна ў цемнаце.Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку,Хай светлячок нас правядзе!{84}Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам!

Блакітны светлячок

З ахвотаю! Сваім панамГатоў служыць, змяню сваю прыроду:У траўцы поўзаць — звычай наш.

Мефістофель

Ты пераняў сабе людскую моду?Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш!Бо ўраз жыцця агеньчык патушу.

Блакітны светлячок

Перейти на страницу:

Похожие книги