Читаем Фаўст полностью

Цёплы ветрык ціха вее,Дзень згасае, вечарэе,Лёг на поле волкі змрок.Накалышам сон на вочы,Каб турбота адплыла,І зачынім браму ночыАд праменнага святла.На бязмежжы, на прасторыЧорнай поўначы пячаць.
У бяздонным небе зорыЗапаліліся, зіхцяцьІ на луг, на гай чароўныСыплюць іскры, прамяні.І плыве ўрачыста поўныМесяц горды ў вышыні.Адышлі ў нябыт суровыШчасце, боль і пачуццё.Будзь бадзёры і здаровы,Вер у новае жыццё.
На прыгорках, у далінах —Квецень, свежасць, пышны май:І калышацца на нівах,Даспявае ўраджай.Каб убачыць лёс жаданы,Глянь у ясную вясну,Прэч шпурні свае кайданыІ адкінь лушпінне сну.Уставай жа, неўтаймоўны,
Будзь нядрэмны між людзейІ ваюй, натхнення поўны,За трыумф сваіх надзей!

Гучны грукат абвяшчае ўзыход сонца.


Арыель

Чуйце, як спяваюць Оры{128}!Абвяшчаюць духаў хорыУзыход свяціла скоры.Ўжо грукоча брама неба,
Ўжо туркочуць колы Феба,Сонца нам яны вязуць!Граюць трубы, барабаныГімн узнёслы, нечуваны —Хоць не ўсім яго пачуць.Шпарка, шпарка, эльфы-дзеткі,Пахавайцеся за кветкі,Хто ў траве, хто пад скалой! —Хто змарудзіць, згіне той!

Фаўст

Перейти на страницу:

Похожие книги